КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713596 томов
Объем библиотеки - 1406 Гб.
Всего авторов - 274796
Пользователей - 125122

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).
Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Добры анёл беларускасці [Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч] [Ніл Гілевіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Ніл Гілевіч ДОБРЫ АНЁЛ БЕЛАРУСКАСЦІ


Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч


Падрыхтаванае на падставе: Ніл Гілевіч, Добры анёл беларускасці: Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч. — Мінск: Про Хрысто, 2007. — 144 с.


Рэдактар: К. Лялько


© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

ТАКОЙ ЯЕ ВЕДАЛІ КАЛЕГІ, СЯБРЫ, ВУЧНІ

Замест прадмовы

Ніна Іванаўна Гілевіч амаль 40 гадоў плённа працавала на кафедры беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У яе асобе студэнты і выкладчыкі бачылі нястомнага рупліўца на ніве роднага слова. У светлых, празрыстых глыбінях беларускай мовы яна адкрывала створаны сілаю народнага духу, поўны думкі і пачуцця ўвесь складаны свет духоўнага жыцця народа. I гэты свет, створаны рознымі пакаленнямі нашых суайчыннікаў, праз народнае слова да чулай душы навукоўца даносіў і голас гістарычных падзей, і народныя вераванні, і перажытыя гора і радасці, і любоў чалавека да Бацькаўшчыны. Ніна Іванаўна сэрцам, душою адчувала ў родных словах, як у жывых сведках мінулага і сучаснага, чым і як жылі нашы продкі і жывуць сучаснікі, як шчыравалі і шчыруюць у працы, як весяліліся і весяляцца ў вольны час, як змагаліся і змагаюцца, адчувала ўсё тое, што жыве, звініць, адгукаецца ў слове, у кожным яго гуку. I ў сваіх навуковых працах яна імкнулася знайсці такія падыходы ў асвятленні прыроды роднага слова, каб раскрыць яго багаты сэнсавы і экспрэсіўна-эмацыянальны змест («Таямніцы роднага слова»), вобразна-выяўленчыя патэнцыі («Вобразнае слова Купалы»), жыццё ў мастацкім творы («Стылістыка мастацкай мовы», «Дыялектызмы ў прозе беларускіх пісьменнікаў») і інш.

Тонка адчувала Ніна Іванаўна красу, сілу, выразнасць, гармонію роднага слова ў розных жанрах мастацкай літаратуры і публіцыстыкі, у гутарковым і афіцыйным маўленні, у роднай песні і ў родных напевах, у прыказках і прымаўках. Таму невыпадкова ўпершыню ў практыцы вышэйшай школы яна пачала распрацоўваць новы курс «Асновы культуры мовы і стылістыкі». Па гэтым курсе падрыхтавала праграму, зацверджаную Міністэрствам адукацыі ў якасці тыповай (198бг.), распрацавала курс лекцый, сабрала багаты дыдактычны матэрыял з твораў старажытных асветнікаў, а таксама дзеячаў культуры і навукі, паэтаў, пісьменнікаў і публіцыстаў XIX — XX стст. і на лекцыях, практычных занятках вучыла студэнтаў у роднай мове, у незвычайных спалучэннях бачыць цудадзейную сілу слова, услухоўвацца ў жывое народнае слова, каб зразумець вытокі нацыянальнай свядомасці, самабытнасці і непаўторнасці, не страціць генетычнай памяці. Багацце роднай мовы раскрывала Ніна Іванаўна і ў спецыяльным семінары «Стылістыка мастацкай прозы», і ў спецсемінары, дзе ў творчай атмасферы, у дыскусіях абмяркоўваліся актуальныя пытанні моўнага майстэрства беларускіх пісьменнікаў, выяўляліся індывідуальныя адзнакі іх творчай манеры, асаблівасці іх светабачання і светаразумення, увасобленыя ў слове.

Ніна Іванаўна, як чалавек адкрыты, добразычлівы, тактоўны, прыцягвала да сябе і студэнтаў, і выкладчыкаў. Яна ўмела зацікаўлена выслухаць, даць мудрую параду, падтрымаць, падказаць, дапамагчы і словам і справай. Пры гэтым, як ніхто іншы, яна валодала тонкім гумарам, што заўсёды збліжала з суразмоўцам, выклікала на шчырую размову, падчас якой даверліва раскрывалася душа. Для ўсіх яна знаходзіла патрэбныя словы і інтанацыю. Але пры ўсім тым не магла дараваць фалыну, фанабэрыі, няшчырасці.

Праз такую школу навучання і выхавання родным словам прайшлі амаль усе супрацоўнікі кафедры сучаснай беларускай мовы і кафедры гісторыі беларускай мовы. I сёння кожны з нас удзячны Ніне Іванаўне Гілевіч за навуку, за далучэнне да крамяністага, чыстага, як крыштальная крынічная вадзіца, жывога ў вяках беларускага слова.

В. П. Красней


Скончыўшы універсітэт, а затым і аспірантуру, Ніна Іванаўна стала выдатным, высокаэрудыраваным спецыялістам, дасведчаным знаўцам незлічоных скарбаў роднай мовы і нацыянальнай культуры. Свае багатыя веды, яркі педагагічны талент і грамадзянскі запал, сваю змагарнасць у адстойванні самага дарагога — духоўных здабыткаў Бацькаўшчыны — на працягу чатырох дзесяцігоддзяў яна ўкладвала ў руплівую працу з моладдзю, у выхаванне новых пакаленняў сапраўднымі патрыётамі Беларусі. Нават зусім яшчэ нядаўна на бальнічным ложку, у атачэнні сваіх вучняў яна з глыбокай зацікаўленасцю і самааддачай займалася іх курсавымі і дыпломнымі работамі, дапамагала мудрымі парадамі, падтрымлівала мацярынскай цеплынёй і сардэчнасцю.

Ніл Сымонавіч ганарыўся, калі пасля выступаў падчас яго шматлікіх паездак па розных кутках Беларусі да яго падыходзілі былыя выхаванцы Ніны Іванаўны і не толькі дзякавалі славутаму творцу за сустрэчу з сапраўднай паэзіяй, але і прасілі перадаць сваёй любімай настаўніцы: яе навуку, яе душэўны агонь яны беражліва нясуць і перадаюць сваім наступнікам.

Можна