КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716417 томов
Объем библиотеки - 1424 Гб.
Всего авторов - 275492
Пользователей - 125277

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

yan.litt про серию За последним порогом

В целом средненько, я бы даже сказал скучная жвачка. ГГ отпрыск изгнанной мамки-целицельницы, у которого осталось куча влиятельных дедушек бабушек из великих семей. И вот он там и крутится вертится - зарабатывает себе репу среди дворянства. Особого негатива к нему нет. Сюжет логичен, мир проработан, герои выглядят живыми. Но тем не менее скучненько как то. Из 10 я бы поставил 5 баллов и рекомендовал почитать что то более энергичное.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Добры анёл беларускасці [Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч] [Ніл Гілевіч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Гілевіч — муза паэта, жонка, маці, настаўніца, філолаг — пражыла годнае, цікавае, змястоўнае жыццё. «I плямы на табе няма» — засведчыў Паэт.

Таму — аддадзім належнае памяці гэтай цудоўнай жанчыны.

Л. I. Рублеўская


Усе пададзеныя тут вытрымкі ўзяты з кнігі «Працы кафедры сучаснай беларускай мовы», Выпуск 3. Светлай памяці Ніны Іванаўны Плевіч. Мінск, РІВШ, 2004.

ДАРОЎНЫЯ НАДПІСЫ ВАСІЛЯ БЫКАВА


Усе свае кнігі, пачынаючы з першай («Жураўліны крык», 1960), Васіль Быкаў дарыўмне з цёплымі сяброўскімі надпісамі адразу ж па іх выхадзе ў свет. Калегі-пісьменнікі, атым больш сябры, натуральна звыкаюцца з такім парадкам узаемаабмену творчымі радасцямі: раз аддрукавана новая кніга — трэба абавязкова ўдружыць яе кожнаму з тых, з кім ты сябруеш ці проста таварышуеш, каго паважаеш, чыё слова-водгук цэніш і таму рады яго пачуць. Звычайна ў такіх дароўных надпісах аўтар выказвае і свае адносіны да таго, каму кніга дорыцца, і нейкі штрых да характарыстыкі яго асобы, і добрыя зычэнні, ды і шматшмат чаго іншага. Прызнаюся, асабіста я заўсёды надаваў значэнне таму, як гучыць на падараванай мне кнізе надпіс. Ну не было гэта мне абыякава, бо ведаў і верыў: хвіліна, калі робіцца надпіс, — гэта момант прызнаныя, споведзі, найчасцей — спантаннага і сканцэнтраванага выяўлення таго, што даўно ёсць у душы, у думках і што зараз толькі сцісла фіксуецца. Дый як пачувацца абыякава, калі табе разам з кнігай дорыцца, напрыклад, такое: «НілуГілевічу, якога нелюбіць немагчыма. В. Быкаў. ЗО.Х. 1974». Гэта — на двухтомніку «Выбраных твораў». Або: «Дарагому Нілу, першаму чытачу і першаму крытыку гэтай шматпакутнае кніжкі, з даўняй дружбай і еднасцю. Васіль Быкаў. 11 чэрв. 84 г.». Гэта — на асобным выданыі аповесці «Знак бяды». Такія вось не выпадковыя, не фармальныя, а са значэннем і з пэўнымі акцэнтамі надпісы: першаму чытачу, першаму крытыку...

Доўгі час (гадоў дваццаць) Васіль Уладзіміравіч падпісваў свае новыя выданні мне аднаму. I першы том свайго першага Збору твораў таксама падпісаў толькі мне — «з пачуццём даўняй дружбы і шматгадовай павагі, а таксама ідэйнай еднасці...» (12 сак. 1981 г.). А праз два гады чацвёрты, апошні, том гэтага Збору ён падпісаў ужо нам дваім — і Ніне Іванаўне, і мне. Чаму лічу патрэбным адцяніць гэтую акалічнасць—стане зразумелым пасля прачытання надпісу: «Дарагія Ніна і Ніл, гэтае выданне — вынік маёй працы, аможа, і лёсу, у якім вашае абоіх месца адно з найважнейшых і даражэйшых, а таму са шчырасцю і ўдзячнасцю за спачуванне пішу гэтыя радкі. Аўтар шматпакутнага тома Васіль Быкаў. 13 студз. 83 г.». Такое прызнанне такога пісьменніка («вашае абоіх месца ў маім лёсе») павінна сказаць вельмі шмат тым, хто захоча зразумець Ніну Іванаўну як асобу, захоча спасцігнуць галоўнае, самае істотнае ў яе чалавечым характары і грамадзянскім абліччы. Быкаў, як постаць вышынная ў сучаснай беларускай культуры, танных кампліментаў не раздаваў, ён ведаў цану сабе і свайму слову. Гэта — элементарна. Праз два гады ён скажа пра Ніну Іванаўну яшчэ нешта надзвычай важнае, думаю — самае важнае, тое, у чым увасоблена яна ўся як пакліканая Богам у праклятае беларускае жыццё дачка Беларусі. Скажа гэта Васіль Уладзіміравіч на тытульным лісце сваёй новай кнігі «Праўдай адзінай» —у надпісе, які адрасаваны ўжо не нам абоім, а толькі адной ёй (так ён палічыў патрэбным, будучы ўпэўненым, што я не пакрыўджуся): «Мілай Ніне Іванаўне Гілевіч, добраму ангелу беларускасці, са шчырасцю і павагай В. Быкаў. 4.У.85».

За чвэрць веку ад першага знаёмства ў яго склалася менавіта такое «нябеснае» ўяўленне пра вобраз гэтай простай і сціплай жанчыны, якой выпаў лёс усё сваё свядомае жыццё думаць і клапаціцца пра беларускасць беларускай душы. Пра самае нябеснае ў нашых зямных беларускіх клопатах.

ПАСПРЫЯЛА НЕСПРАВЯДЛІВАСЦЬ


А ўлетку 1951 г. у вынускніцы Шумілінскай СШ Ніны Кавалёвай наконт беларускасці былі яшчэ вялікія сумненні, і яна наважыла паступіць у БДУ на аддзяленне рускай мовы і літаратуры. Адбілася, перадусім, аіульнае на прасцягах Беларусі непатрыятычнае стаўленне да роднай мовы, ужо досыць моцна пашыраная думка, што з беларускай мовай нікуды далёка не пойдзеш. Неперспектыўна і непрэстыжна. Зусім іншае — руская мова. Вось тут — перспектыва! І прэстыж, гонар! Нават родныя цёткі ў Маскве пахваляць. А іх там аж чатыры, і ўсе даўно «абкультурыліся», хоць і малапісьменныя, і ўсе не прамінуць пасмяяцца з гаворкі сваёй сястры Мані, што адна з пяцярых дачок Захар'я Грабнёва засталася на радзіме. Нават Нінінага бацьку, настаўніка Івана Рыгоравіча, калі яшчэ ён быў жывы, насмешліва-іранічна абзывалі за вочы Пальтэчкам — за тое, што аднойчы, будучы ў Маскве, у іх прысутнасці сказаў: «Самое главное, что для Нины и Липы пальтэчки купил, могу спокойно возвращаться домой». Ну не ведаў, як па-руску назваць маленькае дзіцячае паліто, і назваў звыкла, па-беларуску: пальтэчка. Ды і самой Ніне дасталося нямала, калі ўжо дзесяцікласніцай пабывала