КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712477 томов
Объем библиотеки - 1400 Гб.
Всего авторов - 274472
Пользователей - 125061

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Черепанов: Собиратель 4 (Боевая фантастика)

В принципе хорошая РПГ. Читается хорошо.Есть много нелогичности в механике условий, заданных самим же автором. Ну например: Зачем наделять мечи с поглощением душ и забыть об этом. Как у игрока вообще можно отнять душу, если после перерождении он снова с душой в своём теле игрока. Я так и не понял как ГГ не набирал опыта занимаясь ремеслом, особенно когда служба якобы только за репутацию закончилась и групповое перераспределение опыта

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка менскага [Людміла Іванаўна Рублеўская] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Людміла Рублеўская АВАНТУРЫ ПРАНЦІША ВЫРВІЧА, МАРШАЛКА МЕНСКАГА Роман прыгодніцкі і фантасмагарычны Кніга сёмая



ПРАЛОГ

Лепей бы гэта быў цмок.

Вогненнае вока, чорны грэбень уздоўж спіны, залаціста-юлёвыя пробліскі лускі.

Тады, хочаш не хочаш, альбо лахі пад пахі, альбо страпяніся ды ў бойку.

Але гэта быў усяго толькі захад сонца. Цёмныя, насупленыя аблокі, трохі пазалочаныя, нібыта анёлак пагладзіў па калматых спінах. Неба ў юлёвых пасках, як адсцябанае цівуном. Чорныя зубцы сасновага бору — такі вырастае з чароўнага грабеньчыка, кінутага казачным уцекачом цераз плячо.

I ціша. Змярцвелая ціша. I нерухомая, трохі прыгорбленая худая постаць на высокім адхоне, вугальна-чорная на тле нябеснае барвы.

Пранціш Вырвіч моцна падазраваў, што, нават з’явіся цмок, цёмная постаць не варухнецца і паганая жывёла атрымае магчымасць лёгкага падвячорку.

Ну, калі, глынуўшы асобу на адхоне, не атруціцца ці не задушыцца. Бо, калі гэта той, каго Вырвіч шукае, можа і цвіком у цмокавым горле перасесці.

А вось той ці не той?

Ну колькі можна... Стаіць. Маўчыць. Нізка насунуты каптур манаскага балахона хавае твар. Мусіць, ад відовішча, як сонца сядае, віруюць у мудрай галаве пад гэтым каптуром думкі пра хуткаплыннасць ды марную марнасць жыцця.

Але што, калі памыліліся шпегі, і гэта незнаёмы мніх, святы чалавек сціпла ўзносіць словы малітвы, і грэх раздражняцца ад ягонае адсланёнасці?

Рукі часаліся, як у шкалярскую пару, запусціць у нерухомую фігуру на адхоне хоць гнілым яблыкам. I, што зусім ужо несамавіта для маршалка павета, свіснуць у чатыры пальцы. Каб той, у балахоне, азірнуўся, азваўся, каб нарэшце скончылася паскудная няпэўнасць. Але ні гукнуць, ні наблізіцца. Цераз глыбокі роў, які надзейна бараніў востраў з манастыром, не пераскочыш.

Хоць на далучаных да Расійскай імперыі землях Вялікага Княства шчодра адорваліся заняпалыя праваслаўныя храмы, узводзіліся ды залаціліся купалы, пакрываліся звонкай беллю сцены, фарбаваліся ў лазурак ды смарагд ліштвы (што, вядома ж, мусіла дадаць вернікаў, патэнцыйных вернападданых), гэнай глушмені дарункі імперскія яшчэ не дасягнулі. Быў манастыр, як спрадвеку вялося на залітых крывёй землях, небагаты, каржакаваты, абарончы, беларускі, гатовы да нападу і адстойвання з Божай дапамогай свайго лапіка волі.

Вада цямнела мутна-зялёнай смерцю і люстравала падобны да цмока захад сонца.

Пранціш уздыхнуў прысаромлена ды перахрысціўся.

— Брат Філагоній не любіць, калі назіраюць за ягонымі малітвамі, — дакорліва прамовіў рудабароды мніх.

Праз адсутнасць трох пярэдніх зубоў Пранцішаў праважаты сіпеў так, што не было зразумела, вымавіў ён «Сілагоній», «Філагоній» ці «Шылагоній».

— Пойдзем, літасцівы пане. Лекі раздадуць толькі заўтра, пасля абедні.

Мніх настойліва тузаў ягамосць маршалка за парчовы рукаў жупана.

— I я пасля абедні змагу нарэшце перамовіцца з братам Філагоніем?..

Праважаты насупіў рудыя бровы, якія раслі недарэчнымі пукамі:

— Брат размаўляе толькі з духоўнікам ды ігуменам. Выпрабаванне ў яго такое. — I зрабіў асцярожны крок назад: важны пан, здаецца, угневаўся, пацягнуўся да дзяржальна шаблі, упрыгожанага гербам з выявай самага што ні на ёсць паганскага кентаўра, які цэліць з лука ва ўласны хвост-змяю.

— Як жа ваш лекар людзей лечыць, пра хваробу не спытаўшы, вокам не кінуўшы? Святы Дух дыягназы нашэптвае? «Лекар, галоўны аптэкар, умею лячыць, кроў мячыць, корпію ўстаўляць, жывых людзей на той свет адпраўляць»? — Пранціш здзекліва цытаваў урывак з інтэрмедыі спектакля, у якім шкаляром удзельнічаў у Менскім езуіцкім калегіуме. Быў там персанаж такі — Лекар, худы, насаты ды смешны. На шчасце, не Вырвічу прызначылі яго іграць.

Мніх аблізнуў перасохлыя вусны, скасавурыўся на магутнага панскага гайдука, што непадалёк пільнаваў бяспеку гаспадара: плечы — як засланка ад печы...

А-ёй, гніся, каласок, мо не зламаешся...

— Няхай не гневаецца вельмішаноўны госць. На ўсё воля Божая. Калі хтось дужа хворы — аглядае яго наш брат... А з увагі на шчодрыя дарункі манастыру, ваша мосць, і вам будзе дазволена падысці да келлі брата Філагонія. А большага, выбачайце, пане дабрадзею, няможна.

Пранціш, у нервах звыкла сціснуўшы дзяржальна прадзедаўскага Гіпацэнтаўра, расчаравана цыкнуў:

— Мусіць, ён дужа святы, Філагоній ваш?

Руды мніх неяк падазрона скрывіўся, зноў перахрысціўся, нешта сабе пад нос пашаптаў, ці не ад сурокаў малітвачку, і роблена абыякавым голасам прамовіў:

— Госпаду нашаму бачна, хто святы, хто грэшны. — Азірнуўся на постаць на адхоне. — Вам бы, ваша мосць, лепей за блаславеннем да іераманаха Анфімія, таксама з нашага манастыра. Просты чалавек, без любамудрасці, з юнацтва ў абіцелі, душа чыстая... Праз ягоныя малітвы хутчэй ацаленне займееце. А брата Філагонія і да