КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713023 томов
Объем библиотеки - 1403 Гб.
Всего авторов - 274606
Пользователей - 125091

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Мудрамер [Мікалай Матукоўскі] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Мікалай Матукоўскі Мудрамер

Сатырычная камедыя

Дзеючыя асобы

Вяршыла Віктар Паўлавіч — міністр узгадненняў.

Міралюбаў Ягор Фёдаравіч — намеснік міністра па зацвярджэннях.

Папсуева Тамара Цімафееўна — намеснік міністра па пярэчаннях.

Мілашкіна Нюра — сакратарка міністра.

Мурашка Мікалай Ягоравіч — вынаходнік.

Залівака Іван Пятровіч — вынаходнік.

Загуменная Кацярына Антонаўна — бабуля-празарлівіца.

Крутая Ніна Іванаўна — дырэктар фабрыкі лёгкага і сярэдняга адзення.

Брунетка, Шатэнка, Бландзінка — асістэнткі Ніны Іванаўны.

Першая тэлефаністка.

Другая тэлефаністка.

Частка першая

Кабінет міністра ўзгадненняў Вяршылы Віктара Паўлавіча. Першае, што кідаецца ў вочы, — вялізны пульт з тэлефонамі. Тэлефонаў многа, некалькі дзесяткаў. Паабапал пульта сядзяць дзве тэлефаністкі. Яны ўвесь час здымаюць тэлефонныя трубкі і коратка, ціха адказваюць. Часам, у залежнасці ад важнасці званка, яны просяць міністра зняць трубку тэлефона-«дублёра». «Дублёры» стаяць у яго на стале, пад рукой. Тэлефоны звоняць бесперапынна, на розныя галасы.

За сталом засяроджаны Вяршыла. Побач Нюра Мілашкіна за маленькім столікам на колцах. На століку дзве папяровыя гары. Нюра аўтаматычна, як робат, бярэ паперу з адной гары, кладзе яе на стол перад міністрам. Той, ледзь зірнуўшы на паперу, падпісвае яе. Падпісаныя дакументы Нюра кладзе на другую гару. Міністр камандуе: «Сіні!.. Зялёны!.. Чырвоны!..» Яго каманды падобныя на каманды хірурга ў час аперацыі: «Пінцэт!.. Скальпель!.. Зажым!..» Нюра аўтаматычна, імгненна падае міністру каляровыя алоўкі.


Вяршыла. Сіні!.. Чырвоны!.. Зялёны!.. Сіні!.. Чырвоны!.. Чорны!.. Нюра! Я прасіў чорны! А ты падаеш мне зялёны!..

Нюра. Ой, прабачце, Віктар Паўлавіч!..

Вяршыла. Я ж так і наблытаць магу… Зялёны!.. Чырвоны!..

Нюра. Закажыце вы факсіміле, Віктар Паўлавіч. У век аўтаматыкі і электронікі пісаць рэзалюцыі ад рукі…

Вяршыла. Сіні!.. Нельга, Нюра… Што такое факсіміле?.. Чырвоны!.. Бюракратызм і казёншчына… Факсіміле можа кожны паставіць… Зялёны!.. А мы ж маем справу з людзьмі… Чорны!.. Убачыць чалавек маю рэзалюцыю ў арыгінале «Ад-мо-віць!» і будзе задаволены… Таму што зразумее… Яго паперу чыталі! Над ёй думалі!.. А не проста ўзялі і адмахнуліся… Чырвоны!.. Чалавечыя адносіны да справы, Нюрачка, вышэй за ўсё!..

Нюра. Не шкадуеце вы сябе, Віктар Паўлавіч. Жыццё ў чалавека адно. Трэба хоць крышачку і пра сябе падумаць.

Вяршыла. Што ты, Нюрачка, гаворыш? Чорны!.. Прыйшоў учора дадому і родную жонку не пазнаў. Кажу, вы па якім пытанні, таварыш?.. Чырвоны!.. Думаеш, я помню, як маіх дзяцей завуць?

Нюра. Дзіўна, што яны ўвогуле ў вас ёсць!

Першая тэлефаністка. Яго няма. У яго сёння прыёмны дзень.

Вяршыла. Чорны!..

Другая тэлефаністка. Ён заняты… У яго народ… Хвілінку! Віктар Паўлавіч! Вазьміце трэці…

Вяршыла. Што здарылася?

Другая тэлефаністка. Універмаг на Маскоўскай гарыць. Пытаюць, каго раней выклікаць — пажарнікаў ці міліцыю?

Вяршыла. Прывыклі чужой галавой думаць! Нават такога пытання самі вырашыць не могуць! (Націскае кнопку селектара.) Аддзел сумненняў?

Голас з дынаміка. Слухаю, Віктар Паўлавіч!

Вяршыла. Сцяпан Сцяпанавіч… Вось тут мне звоняць… Універмаг на Маскоўскай гарыць. Пытаюць, што рабіць?

Голас з дынаміка. Няхай тушаць, Віктар Паўлавіч!

Вяршыла. Гэта не адказ, Сцяпан Сцяпанавіч! Гэта я і без цябе ведаю. Калі няшчасны выпадак — трэба адразу тушыць. А калі яны самі яго падпалілі?

Голас з дынаміка. Як гэта — самі?

Вяршыла. Проста. Зрабілі растрату на вялікую суму і, каб схаваць канцы, падпалілі. Вось і думай, каго туды раней пасылаць? Пажарнікаў ці пракурора? (Паўза.) Ты думаеш, Сцяпан Сцяпанавіч?

Голас з дынаміка. Думаю, Віктар Паўлавіч… А які ў іх таваразварот?

Вяршыла. Адкуль я ведаю? Пачакай… (Звяртаецца да другой тэлефаністкі.) Зіна, спытай, які ў іх таваразварот?

Другая тэлефаністка (у тэлефон). Які ў вас таваразварот?.. (Міністру.) Кажуць, заняўся другі паверх…

Вяршыла. Я ў іх не пра паверх пытаю! Мне патрэбен іх таваразварот!

Другая тэлефаністка (у тэлефон). Міністр пытае ў вас не пра паверх, а пра таваразварот… Колькі? (Міністру.) Дзвесце мільёнаў.

Вяршыла. Гэта сур’ёзна. Ты чуеш, Сцяпан Сцяпанавіч?

Голас з дынаміка. Чую, Віктар Паўлавіч. Дзвесце мільёнаў…

Вяршыла. Што ім рабіць?

Голас з дынаміка (пасля паўзы, шчыра). А д’ябал яго ведае!

Вяршыла. Бюракрат ты, Сцяпан Сцяпанавіч! Тут, разумееш, вялікі універмаг гарыць! А ты мяне на параду да д’ябла пасылаеш! Залічы яго ў штат, калі ён разумнейшы за цябе!.. (Здымае трубку тэлефона-«дублёра».) Вы мяне слухаеце?.. Ужо трэці? Ён што ў вас? З пораху зроблены?.. А чаму так