КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719249 томов
Объем библиотеки - 1438 Гб.
Всего авторов - 276153
Пользователей - 125338

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
Влад и мир про Сомов: Пустой (СИ) (Боевая фантастика)

От его ГГ и писанины блевать хочется. Сам ГГ себя считает себя ниже плинтуса. ГГ - инвалид со скверным характером, стонущим и обвиняющий всех по любому поводу, труслив, любит подхалимничать и бить в спину. Его подобрали, привели в стаб и практически был на содержании. При нападений тварей на стаб, стал убивать охранников и знахаря. Оправдывает свои действия запущенным видом других, при этом точно так же не следит за собой и спит на

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Nezloi: Первый чемпион Земли 2 (Боевая фантастика)

Мне понравились обе книги.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про ezh: Всадник Системы (Попаданцы)

Прочитал обе книги с удовольствием. Спасибо автору!

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Вандроўка з божымі кароўкамі [Алена Сцяпанаўна Масла] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

ён адзіны, хто падчас туманоў успомніў пра неба. Гэта абнадзейвае…

— Паглядзім, — пагадзілася Ірыска.

Сустрэча з Данікам

Хлопчыка звалі Данікам, а яшчэ часцей — безнадзейным летуценнікам. Галава яго была пад завязку набітая рознымі марамі. Таму пра яго яшчэ казалі, як кажуць пра ўсіх фантазёраў: будуе паветраныя замкі. Гэта было праўдай, і з гэтай нагоды Данік ніколі не чуў, пра што з ім гавораць дарослыя, што пытаюць. Калі хадзіў, глядзеў не пад ногі, а ў неба – таму часта падаў, біў калені і рваў штонікі. Дарослыя толькі ўздыхалі і бясконца паўтаралі: “Спускайся з нябёсаў на зямлю!” Дарослыя вельмі хваляваліся, як жа прыйдзецца вучыцца Даніку ў школе – восенню ён павінен стаць першакласнікам. Перажывалі, што занадта многа ён у аблоках лунае.

Але дарма яны так хваляваліся! Данік не проста марыў, а заўсёды стараўся зрабіць нешта, каб мары свае ажыццявіць. Калі вельмі хацелася пабыць, скажам, капітанам, Данік мог напусціць вады ў ванну і пускаць там караблікі, пры гэтым уяўляючы сябе пасярод бязмежнага акіяну… Або маляваў дыназаўраў, калі карцела марыць пра іх.

І ён сапраўды чакаў, калі вернецца божая кароўка і прынясе з неба хлеб. Ды не толькі марыў, а дзейнічаў: кожны дзень выпускаў у неба паветраныя шары. Гэта ён рабіў на ўсялякі выпадак. Калі ў тумане божай кароўцы цяжка будзе знайсці дарогу на зямлю, паветраныя шары, спадзяваўся ён, падкажуць ёй патрэбны накірунак.

Таму, убачыўшы божых каровак, Данік першы крыкнуў: “Прывітанне!” – і ні кропелькі не здзівіўся, калі яны селі да яго на далонь і загаварылі.

— І табе прывітанне! – выгукнулі божыя кароўкі.

Пасля, узяўшыся за краёчкі спаднічак, дружна прыселі і пакланіліся. — Ірыска і Хлебны Мякіш! – назваліся яны хлопчыку. А Хлебны Мякіш дадала:

— Як і прасіў, я прынесла хлеб з неба! — Яна развязала торбачкі і высыпала на далонь хлопчыку маленькія духмяныя боханы.

Данік еў незвычайны хлеб, а божыя кароўкі наперабой расказвалі яму пра Краіну Паветраных Замкаў. Што замкі там будаваныя з паветра і шарыкаў, якія людзі выпускаюць у неба. І жывуць у гэтых замках мары. Што ва ўладароў Краіны – Мары Сапраўднай і караля Летуценніка Непапраўнага ХХ – ёсць дачушка, прынцэса Чысцюля.

Хлопчыка не здзіўлялі іх расказы, ён толькі задаволена ківаў галавой: як здорава, што Краіна, якую ён столькі разоў ўяўляў, сапраўды ёсць!

Калі ж пачуў, што прынцэса Чысцюля прапала і трэба яе ратаваць, рашуча прамовіў:

— Я знайду прынцэсу!

Як толькі Данік гэта сказаў, ён адразу паменьшыўся, а божыя кароўкі пабольшалі. Хлеб з неба аказаўся цудадзейным: рашучасці хлопчыка і яго жадання дапамагчы прынцэсе аказалася дастатковым, каб падарожжа адбылося!

Ірыска пасадзіла Даніка сабе на плечы – няхай Хлебны Мякіш пакуль адпачне – і божыя кароўкі разам з хлопчыкам паляцелі за аблокі.

Зладзейства чарадзеяКуродыма

Вялікі клопат прынцэсы Чысцюлі

Прынцэса Чысцюля была незвычайнай дзяўчынкай. І не толькі таму, што насіла на галаве карону. Сотні прынцэс маюць такое ўпрыгожанне, аднак застаюцца шараговымі дзяўчаткамі, якія больш за ўсё на свеце любяць прыбрацца, паласавацца салодкім, патанцаваць на балях і затлуміць галаву якому-небудзь заезджаму прынцу.

Не тое, каб прынцэса Чысцюля была абыякавай да ўсіх гэтых асалод. І танцавала яна адмыслова, і сукенкі насіла прыгожыя, і заўсёды пра запас мела ў кішэні жменьку цукерак. А што да прынцаў, то яны ў чэргі выстройваліся, каб хоць адным вокам зірнуць на прынцэсу — такая была яна пекная.

Аднак быў у прынцэсы Чысцюлі абавязак, якога не мелі не тое што іншыя прынцэсы, а ніхто болей ў свеце.

Кожны дзень на досвітку прынцэса выпраўлялася на сваю варту. Яна садзілася на хмарку і праз чароўнае рэшата прасейвала паветра, што падымалася ад зямлі. Паветра ж толькі здаецца празрыстым. Насамрэч, яно напоўнена чалавечымі думкамі і марамі. Нават тымі, што людзі ніколі ўголас не выказваюць. Бо паветрам дыхаюць, яно трапляе ў самыя патаемныя куточкі душы – і яму ўсё пра нас вядома.

Вось так – з усімі нашымі думкамі і марамі – падымаецца паветра на неба. І спачатку трапляе на чароўнае рэшата да прынцэсы Чысцюлі. Яна яго прасейвае. Добрыя думкі і мары пускае ў Краіну Паветраных Замкаў. А вось злосныя, сквапныя, чорныя, а таксама дым ад заводаў і фабрык, ад цыгарэт і машын пакуе ў вялікія торбы і завязвае крэпкімі вяровачкамі — каб не вырваліся. Пасля памочнікі прынцэсы выкідваюць торбы ў чорныя касмічныя дзюркі. Лічылася, што там, на сметніку, яны ў бяспечным месцы і нікому не прынясуць шкоды.

Касмічны пірат Дзюрабой вызваляе Куродыма

Так і было да нядаўняй пары, пакуль не трапіў у нашу галактыку касмічны пірат Дзюрабой.

Лайдак, праныра і боўдзіла, ён нічога добрага рабіць не ўмеў. Шнарыў на сваёй лятаючай талерцы па Сусвету, шукаючы, дзе якую шкоду ўчыніць.

Мянушку сваю Дзюрабой атрымаў за тое, што