КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716642 томов
Объем библиотеки - 1426 Гб.
Всего авторов - 275542
Пользователей - 125281

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

yan.litt про серию За последним порогом

В целом средненько, я бы даже сказал скучная жвачка. ГГ отпрыск изгнанной мамки-целицельницы, у которого осталось куча влиятельных дедушек бабушек из великих семей. И вот он там и крутится вертится - зарабатывает себе репу среди дворянства. Особого негатива к нему нет. Сюжет логичен, мир проработан, герои выглядят живыми. Но тем не менее скучненько как то. Из 10 я бы поставил 5 баллов и рекомендовал почитать что то более энергичное.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Вандроўка з божымі кароўкамі [Алена Сцяпанаўна Масла] (fb2) читать постранично, страница - 4


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

заўсёды цягаў у руках даўжэзны пруток. І ва ўсё, што траплялася яму на вочы, гэтым прутком торкаў – так адбывалася яго знаёмства з навакольным светам.

Дзюрабой, як і астатнія яго суродзічы – міжгалактычныя піраты – бадзяліся па Сусвету ў пошуку багаццяў. Усе піраты марылі некалі дабрацца да Зямлі. Бо не было прыгажэйшай і багацейшай за яе планеты. Але нічога да гэтай пары не атрымлівалася ў піратаў. Магутнай заслонай на шляху да Зямлі стаяла Краіна Паветраных Замкаў. Добрыя думкі, памкненні і мары атулялі Зямлю, былі для яе непарушнай заслонай.

Але так сталася, што аднойчы Дзюрабой дапяў на прасторы каля Зямлі якраз з боку касмічнага сметніка. Ён убачыў вялізныя торбы, моцна завязаныя вяровачкамі – і давай іх прутком пароць. Усе прадзіравіў! І тады ўсё благое, увесь чад, злосць і чорныя думкі, так прадбачліва адсеяныя і сабраныя прынцэсай Чысцюляй ў торбы, апынуліся на волі! Адна да адной яны хуценька збіліся да кучы… І нават Дзюрабой спалохаўся, калі агромністая чорная хмара пачала рухацца, з яе палезлі тысячы даўжэзных шчупальцаў, а грамавы голас абвясціў:

— Воля! Воля магутнаму чарадзею Куродыму!

Знішчу ўсіх, хто мяне ў торбах трымаў!

Дзюрабой імгненна скеміў, што мае справу з некім, непамерна за яго мацнейшым, і ў галаве яго з’явіўся хітры план. Ён кінуўся на калені і, б’ючы паклоны, закрычаў што ёсць моцы:

— Слава, слава вялікаму чарадзею Куродыму!

Куродым глянуў туды, адкуль чуўся голас, і ўбачыў Дзюрабоя. Гневам бліснулі яго вочы.

Схапіўшы шчупальцамі насмерць перапалоханага пірата, чарадзей пачаў яго трэсці.

Дзюрабой дрыгаў рукамі і нагамі, імкнучыся адбіцца ад нападзення і верашчаў:

— Уладар, што ты робіш! Я твой прыслужнік! Я дапамог табе вызваліцца!

Нарэшце Куродым, якому злосць засціла вочы і вушы, пачуў енк. Ён спыніўся, уважліва зірнуў на Дзюрабоя. Той калаціўся і зубамі выбіваў чачотку, але з усёй сілы сціскаў у руцэ сваю нязменную зброю – даўжэзны пруток.

— Дык гэта ты прапароў гэтыя дурныя торбы? – зароў ён.

— Я, я, уладар, больш некаму!

Куродым агледзеўся па баках: праўда, побач больш нікога. Тады Куродым палагаднеў роўна настолькі, на колькі мог. І ўжо не зароў, а проста закрычаў:

— Дык чаму трасешся, ёлупень? Будзеш маім прыслужнікам – ацалееш!

Пасля ён тыцнуў у бок Зямлі:

— Над гэтай планетай — Краіна Паветраных Замкаў. Там — мая крыўдзіцелька, прынцэса Чысцюля. Яе трэба схапіць! Знішчаць адразу не буду, пасаджу ў торбу – няхай пакутуе! – загрымеў Куродым. – Краіну на пыл сатру! А ты мне дапаможаш!

— Слухаюся, уладар! – ледзь не зламаў спіну ў паклоне Дзюрабой.

Планы Дзюрабоя пачынаюць здзяйсняцца

Толькі што перажыты страх змяніўся радасцю, якую разбойнік ледзь стрымліваў. На Зямлю, жаданую, але недасягальную для многіх пакаленняў яго суродзічаў планету, з дапамогай магутнага чарадзея ступіць ён, пірат Дзюрабой! І стане легендай, Дзюрабоем Першым, уладаром непамерных багаццяў! І не будзе ўжо сноўдацца па закутках Сусвету!

Атабарыцца тут, будзе жыць на Зямлі, пакуль не спажыве і не распрадасць усё, што на ёй ёсць!!!

У паспяховасці прадпрыемства касмічны пірат цяпер нават не сумняваўся. Яго хітры план не толькі імгненна нарадзіўся, але ўжо пачынаў збывацца! Побач быў чараўнік, ад аднаго погляду на якога нават Дзюрабоя пачынала трэсці. І гэта было цудоўна!

Чым страшнейшы, тым мацнейшы! Чым гучнней крычыш, тым больш баяцца! Чым больш напускаеш страху, тым больш цябе слухаюцца!

Гэтыя законы кожнаму касмічнаму пірату знаёмыя адмалку. А Куродым быў проста неверагоднай страшылкай! Ад яго выгляду ўсе мары ў Краіне памлеюць і сканаюць. І тады ўжо ён, Дзюрабой Першы, вароніць не будзе! Цапу-лапу – прабярэцца на Зямлю і ўсе яе багацці сабе прыбярэ!..

Ад думак пра славу і багацце Дзюрабой застыў… І атрымаў такога кухталя, што іскры з вачэй пасыпаліся!

— Што рот разявіў?! – заравеў страшным голасам Куродым. – Марш лавіць Чысцюлю!

І, схапіўшы свайго памагатага, нырнуў з ім у жэрла чорнай дзюркі ў накірунку Зямлі.

…Ніхто ў Краіне не чакаў нападзення.

Прынцэса, як заўсёды, сядзела на воблачку і прасейвала паветра праз чароўнае рэшата. Побач з ёй стаялі торбы, прыгатаваныя для адпраўкі на касмічны сметнік.

Куродым знянацку абрынуўся на Краіну.

Дзюрабой вырваў з рук прынцэсы чароўнае рэшата. Разбойнікі схапілі дзяўчынку і разам з ёй сіганулі на воблакі, што плылі па-над Краінай Паветраных Замкаў.

Вось ад той пары ніхто ў Краіне і не бачыў прынцэсы Чысцюлі. Некаму стала прасейваць паветра, што падымалася з зямлі на неба. Не ачышчанае, яно змешвалася з агромністай хмарай Куродыма. Злы чарадзей ад гэтага ўсё мацнеў. Распластаўшыся над Краінай Паветраных Замкаў, ён паразвесіў свае кудлатыя патлы – і яны павіслі туманамі над зямлёй. Не змаглі праз іх прабіцца ні сонечнае святло, ні снег. Таму на зямлі і панавала шэрае панылае надвор’е.

А ў Краіне Паветраных Замкаў наогул гаспадарыла цемра –