Вандроўка з божымі кароўкамі [Алена Сцяпанаўна Масла] (fb2) читать постранично
- Вандроўка з божымі кароўкамі 596 Кб скачать: (fb2) - (исправленную) читать: (полностью) - (постранично) - Алена Сцяпанаўна Масла
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (11) »
Алена Масла Вандроўка з божымі кароўкамі
Сіла хлеба нябеснага
Салодкае жыццё
Знаёмцеся: божыя кароўкі Ірыска і Хлебны Мякіш. Пра сябровак можна сказаць, што жывуць яны салодкім жыццём. Мяркуйце самі. У Ірыскі імя – цукерачнае, хатка – з цукерак: падмурак зладжаны з батончыкаў, сцены – з цаглінак-ірысак, дах крыты шакаладам, а вокны шклёныя ледзянцамі! Мэбля ў хатцы – з карамелек, а падушкі і пуфікі для сядзення – з мяккіх жалацінак. Хлебны Мякіш мае хатку з бісквітнага цеста, размаляваную рознакаляровымі глазурамі і пакрытую марцыпанамі. Не думайце, што сяброўкі – лайдачкі і толькі тым занятыя, што пестуюцца сярод гэтай раскошы. Насамрэч незвычайныя імя і хаткі божыя кароўкі маюць з-за сваёй работы: з неба на зямлю яны носяць цукеркі і хлеб. Вам не верыцца! А ўспомніце, колькі разоў самі спявалі:Божая кароўка,
Паляці на неба,
Там твае дзетачкі
Ядуць цукерачкі.
Сама паясі –
І нам прынясі!
Божая кароўка,
Паляці на неба,
Там анёлачкі жывуць,
Табе хлебца дадуць
У палоне шэрых туманоў
Пра адну з вандровак божых каровак я і раскажу. Было гэта ў той год, калі зімой не выпаў снег і мароз не замарозіў рэчкі. Сонейка таксама не выглядвала ўсю зіму. Пасля яго не было вясной. Затым лета пачалося без сонейка. Уся зямля патанала ў густым шэрым тумане. Шкоднікаў – розных благіх мікробаў і лічынак — без марозу і сонца, ад якіх яны гінуць, на зямлі распладзілася як ніколі. Адной толькі тлі развялося процьма! Была яна надзвычай пражэрлівая, і маладзенькая лістота гінула, не паспеўшы ўзяць клёку. Божыя кароўкі шчыравалі, але тля старалася таксама, яе было намнога больш, таму дрэвы і кусты хутка сталі нагадваць абгладаныя венікі. Усё адно божыя кароўкі не здаваліся і ваявалі са шкоднікамі з усіх сіл. Благім надвор’ем дзеці сядзелі ў хатах і ніхто не звяртаўся да божых каровак з просьбай злётаць на неба. Нарэшце недзе ў сярэдзіне лета папрасіў злётаць па хлеб нейкі хлопчык з дома на ўскрайку горада. Хлебны Мякіш адразу ж пусцілася ў дарогу. Ірыска засталася дома. Разам з астатнімі божымі кароўкамі дзень пры дні яна нішчыла тлю і чакала вяртання сяброўкі. Але час ішоў, дзесяць разоў можна было абярнуцца туды і назад, а сяброўкі ўсё не было. Хвалявалася за яе не толькі Ірыска. Усе сваякі і суседзі чакалі Хлебны Мякіш. Пакуль што маўчалі пра горшае, але не-не, ды ўздыхалі ўпотай: ці не здарылася што благое з адважнай вандроўніцай у дарозе? Каб не ўпасці ў адчай самой і падтрымаць сяброў, Ірыска штовечар ладзіла застоллі. Абрусамі, пашытымі з пялёсткаў кветак, накрывала стол, запарвала зёлкі ў гарбатнічку, па талерках раскладала разнастайныя ласункі. Госці збіраліся, частаваліся, шчыра дзяквалі Ірысцы за хвіліны радасці, але доўга не бавіліся –- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (11) »
Последние комментарии
2 часов 26 минут назад
2 часов 34 минут назад
8 часов 46 минут назад
8 часов 50 минут назад
9 часов 54 секунд назад
9 часов 7 минут назад