КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712970 томов
Объем библиотеки - 1401 Гб.
Всего авторов - 274602
Пользователей - 125078

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Сярэбраная табакерка [Змітрок Бядуля] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Змітрок Бядуля Сярэбраная табакерка

Гонар і чэсць сям'і

З дзіцячых рук выслізнуўся і паляцеў угару вялізны, яркі, чырвоны шар. Ён астаўся вісець над лесам і называецца месяцам. У сінім моры неабсяжнай вышыні плылі золатагаловыя гускі-зоркі. Месцамі ў грудзях лясных змрокаў палыхала зялёнае ззянне. Цені смуглых хваін ляжалі на паплавах, дзе кожнае сцябло і травінка былі адглянцаваны паасобку. А воддаль, у бездані возера, колеру начнога неба, адсвечваўся партрэт месяца.

Была такая цішыня, быццам увесь свет чакаў чагосьці новага і незвычайнага, якое во-во з'явіцца немаведама адкуль. Як змораны касец, драмаў вецер. Не спалі адны камары. Здавалася, што не яны гудуць, а нецярплівы дзяцюк прабуе ціха, каб нікога не разбудзіць, толькі сёння купленую гітару, і цішыню глыбока драпае аднатонны гук:

Дзын-н... дзын-н-н... дзын-н-н-н-н...

У маленькай хацінцы, вокны якой былі расчынены, мірна вячэрала сям'я. У гліняных місачках дымілася на стале малочная зацірка. Бацькі клапатліва назіралі за тым, каб хлопчык і дзяўчынка не абліваліся ежай, каб пад сталом не малацілі адно аднаго дрыўлянымі лыжкамі. Малыя былі непаседлівыя, імпэтныя і вясёлыя і любілі забаўляцца заўсёды — трэба ці не трэба. Сядзець спакойна было для іх пакутай.

За сталом у самым пачэсным куце сядзеў стары дзед. Ён еў вельмі марудна, прыслухоўваўся да смаку, таропячыся вачыма ў столь, і павольна, з асалодай перажоўваў ежу. Пасля кожнай лыжкі стравы дзед старанна выціраў вусы, пажоўклыя ад частага нюхання тытуню, і з лагоднай усмешкай паглядаў на малых унукаў.

Яшчэ да пачатку вячэры дзед ім сказаў так:

— Дам панюхаць тытуню са святочнай табакеркі, калі вы, жэўжыкі, будзеце вясці сябе за сталом прыстойна.

Унукі паслухаліся.

У гэты вечар яны не шчыпаліся пад сталом, не лезлі лыжкамі ў чужыя місачкі, не строілі смешных мін адно аднаму, каб не стрэльнуць гучным смехам, бо гэтага дзед у апошнія дні вельмі не любіў. Яму балела галава. Ён адчуваў сябе не зусім добра, і кожны лішні гук прыводзіў яго ў дрыгат.

З вялікай цікавасцю ўнукі паглядалі на лямпу.

На яе святло ляцелі праз акно з лесу, як на паратунак ад разбойніцкай начы, грамадкі матылькоў, жучкоў, мушак, скакуноў, фокуснікаў, спевакоў, музыкаў, свістуноў і пстрыкуноў рознага выгляду і колеру. Некаторыя з іх былі меншыя за макавае зерне — смешныя і спрытныя. Іншыя нагадвалі веліканаў-танцораў на даўжэзных дыбах — тонкіх, як валасінкі. Былі яны рагатыя і крылатыя, даўгавусыя і даўгахвостыя. Хто скакаў галавой уніз, а хто слізгаўся бокам — як бы катаўся на саначках.

Усе гэтыя казюлькі нагадвалі малюпасенькіх клоунаў-цыркачоў у фантастычным адзенні, у ярка-каляровых масках. Яны — гэтыя маленькія скамарохі — як бы наўмысне далі тут дармовае прадстаўленне дзецям.

Дзеці імі захапляліся. А насякомыя захапляліся начным сонцам — лямпай.

Лямпа была для іх шчасцем і няшчасцем у непрытульнасці начы. Яны слеплі і гінулі дзесяткамі на прывабным агні. Няйначай — крык болю і пагібелі гэтай драбязы быў страшны да жудасці, але не даходзіў да слыху дзяцей.

Зусім магчыма, што кожнай казюльцы пры смерці здавалася, нібы ўвесь свет гіне з ёю разам у нечаканых пажарах.

Пра такія начныя відовішчы дзед часта гаварыў унукам:

— I вы, букашкі, не гойсайце на невядомыя агні, бо яны апаляць вам крыллі і не будзеце магчы нават пашкадаваць саміх сябе. Вас будуць шкадаваць бацькі і дзяды. Эге!

Дзед меў звычку замацоўваць свае думкі словам «Эге!».

Супакой у хаце парушаўся толькі тады, калі заядлы камар бязлітасна калоў дзецям вуха, губы, нос. Тут ужо самая добрая істота на свеце не сцярпела б. Баліць, калі камар п'е тваю кроў.

Хлопчык і дзяўчынка былі спрытнымі лаўцамі камароў: плясь, ляп — і адным кравапіўпам стала на свеце менш. Каб паляўнічы, скажам, так лёгка трапляў у зайцаў — ад іх роду-племені не асталося б і звання.


* * *
Як скончылі вячэраць, дзед выканаў сваё абяцанне — асцярожненька закандыбаў у сваю старыкоўскую бакавую каморку па табакерку.

Хлопчык і дзяўчынка пільна ўзіраліся ў яго згор бленую спіну. Толькі цяпер яны заўважылі, што дзед ледзь-ледзь ходзіць. Ён абапіраўся на кіёк, а яго рукі і ногі ўсё роўна дрыжалі, нібы во-во адпадуць ад цела. Галавой ён бесперапынку круціў направа і налева. Здавалася, што ён ні з кім і ні з чым на свеце не згаджаецца і зараз на ўвесь свет крыкне:

— Не! Не! Не!

Дзед вярнуўся з табакеркай. Ён нёс яе ў правай руцэ вельмі асцярожна, нібы яна вырвецца з яго рукі і паляціць птушкай.

Стары паставіў табакерку на стол урачыста. Яна была гордасцю і гонарам сям'і. Яна пераходзіла ў спадчыну яго роду з пакалення ў пакаленне.

Была гэта на дзіва прыгожая сярэбраная скрыначка мастацкай ювелірнай работы. На яе сценках красаваліся два залатыя зграбныя зайчыкі, частуючыя адзін аднаго тытунём.

А вось якім чынам табакерка, паводле апавядання дзеда, трапіла іхняму роду.

Адзін багаты вандроўца з заморскай зямлі