КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716135 томов
Объем библиотеки - 1422 Гб.
Всего авторов - 275431
Пользователей - 125272

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Masterion про Харников: Вечерний Чарльстон (Альтернативная история)

До Михайловского не дотягивает. Тема интересная, но язык тяжеловат.

2 Potapych
Хрюкнула свинья, из недостраны, с искусственным языком, самым большим достижением которой - самый большой трезубец из сала. А чем ты можешь похвастаться, ну кроме участия в ВОВ на стороне Гитлера, расстрела евреев в Бабьем Яру и Волыньской резни?.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Сярэбраная табакерка [Змітрок Бядуля] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Значыць, тут і стралец са стрэльбай цікуе. I не так шкадаваў Дзіда-дзед жытка сваё, як дарагую табакерку,— вельмі шкадаваў. «Ні за што, ні пра што табакерка чорту лысаму застанецца, калі я загіну»,— думаў Дзіда-дзед. А водгаласкі покатам каціліся з бярэзніку, з хмызняку, з возера, з чыстага поля:

— Іях-іях-іях! Дзях-дзях-дзях!

— Ой, баімося! — піскнулі ўнукі.

— Не бойцеся, родненькія,— супакойвае іх дзед.— Да нас ніякі паляўнічы са сваімі сабакамі не дабярэцца. А Дзіда-дзеду было тады страшнавата. Аднак ён не вельмі збянтэжыўся. Эт! Страшней смерці не будзе. Панюхаў тытуню і начхаў, казаў той, на ўвесь свет! Разумны быў ён, светлай памяці. Эге! I Дзіда-дзед рашыў пісаць па зямлі кітайскую грамату — блытаць сляды, каб збіць сабаку з яго сабачага панталыку.

Блытаў ён, блытаў і рабіў мудрагельныя петлі. Зробіць пятлю і — скок у паветра на дваццаць зайцаў у даўжыню, другую пятлю і — скок, трэцюю — скок! I скакун жа быў наш Дзіда-дзед — над усімі скакунамі скакун! Ніякі ганчак не данюхаецца, куды скокнуў Дзіда-дзед. Скокнуў куды трэба — у самае неба.

Урэшце Дзіда-дзед схаваўся ў кусты і слухае, і чакае, што будзе далей. А навокал — дзях-дзях-дзях! Чах-чах-чах! Не жартачкі — Смерць-паганіца на носе, як той клешч, сядзіць. Эге!

Вось ужо і сабака блізка і стралец блізка. Дзіда-дзед хітрыў, хітрыў, ды не перахітрыў. Данюхаўся ган чак, каб на яго звод! Накінуўся на Дзіда-дзеда драпежны, магутны, чарнабуры. Зрэнкі ганебныя гараць пякельным агнём, дыхае полымем, язык чырвоны, як агонь, а клыкі, клыкі! Абцугі, а не клыкі... Эге! Во за раз канцы...

— Ой, баімося...— піскнулі ўнукі.

— Не бойцеся, малыя,— сказаў дзед і хвіліну адпачыў.

Дзед зноў пачаў:

— Дзіда-дзед правільна меркаваў: трэба быць адважным. Смерць не ручаінка — не пераскочыш. Але гэты закон пісаны толькі для баязліўцаў. Адважнаму і неба невысока і мора неглыбока. Дзіда-дзед, доўга не думаючы, шахнуў-махнуў, скокнуў на ганчака, збіў яго з ног, а сам толькі свіснуў — ф-ф-ф'юіць! Як маланка бліснуў! Эге!

I зноў лататы! Што ні скокне — на сорак зайцаў у даўжыню.

Дзіда-дзеду тады здавалася, што да самых воблакаў скача. А па ім стралец са стрэльбы сыпле і так грыміць, аж зямля дрыжыць, аж лес стогне.

Раззлаваўся Дзіда-дзед на стральца: страляеш, дык грукні адразу ў лоб, і капут! А то... хочаш, каб я табе лоб пад самую рульку падставіў? На!

I Дзіда-дзед з імпэту і злосці кінуўся на стральца. Альба — альба! А можа, выратую табакерку... Гарачы быў наш Дзіда-дзед, светлай памяці! Гэта ж трэба з глузду з'ехаць, каб лезці з вушамі і вусамі ў разбойніцкія лапы! Эге...

А ў небе Сарока, суседка белабокая, ляціць ды на ўсё горла крычыць.

— Дурань касавокі, што ты робіш? Чаго ты лезеш, як мыш у саладуху?

— Маўчы, лапатуха! — крыкнуў Дзіда-дзед і скокнуў стральцу на грудзі...

Стрэльба грукнула-стукнула, стралец ухнуў і ахнуў і кінуўся вобземлю, а наш Дзіда-дзед стралой памчаўся, куль-куль-куль, гуль-гуль-гуль — як віхор! Эге!


* * *
— От, малайчына наш Дзіда-дзед! — узрадаваліся ўнукі.

— А то як жа! — падтакваў дзед.— О-го-го! Куль гіцнуўся Дзіда-дзед пад корч, каб патыліцу пачухаць і тытуню панюхаць. Тыцнуў-мыцнуў рукой за пазуху — табакеркі няма. Тут Дзіда-дзед здранцвеў датаго, хоць жыўцом у магілу хавай. Жартачкі, такая табакерка прапала! Каб вам не зманіць — вось гэта самая табакерка...

— Гэта самая?

— Эге!

Дзед на хвіліну спыніўся, уволю нанюхаўся, і начхаўся, і паехаў далей.

— А Дзіда-дзеду табакерка была даражэй за свае ўласныя вушы. Што рабіць? Няўжо ж прыйдзецца ў другі раз ставіць жыццё на кон? I прыйшлося! Дзіда-дзед выйшаў у чыстае поле шукаць табакерку. Чуе — стралец стогне, а сабака скавыча. Што за капелю наладзілі? Зіркнуў ён правым вокам, зіркнуў левым — праўда! Яго шчырыя сябры зусім не жартуюць. Качаюцца па зямлі і стралец і яго хлапец, гэта значыць, ганчак. А стрэльба ляжыць воддаль. Аказваецца, як Дзіда-дзед наскочыў на стральца, стрэльба бабахнула сама, разарвалася рулька, бо залішне пораху ўсыпаў стралец. Шрот папаў стральцу ў рот і ганчаку ў жывот.

Заспяваў салавей і ў Дзіда-дзедаўскім садзе.

Табакерку ён знайшоў у гэтых разбойнікаў пад самымі нагамі. Хацеў ім сыпнуць ад злосці тытуню ў вочы, але ў моры і кропля не лішняя — пашкадаваў тытуню. Вельмі ж ён быў смачны... Ад адной шчапоткі паўгадзіны чхалася. Дзіда-дзед нанюхаўся і чхаў тут жа на стральца і ганчака і зараз жапа... Але хопіць на сягоння... Пара, дзеткі, спаць. Заўтра раскажу вам пра нештачка такое страшнае... в-в-ву! Надта страшнае...

— Расказвай, дзядок, расказвай,— прасілі ўнукі.— Любім, калі страшна...

— Спаць! — строга сказаў дзед і патушыў лямпу.


* * *
У лесе пераклікаліся совы. З далекай вёскі сюды даплыло спяванне пеўняў. Была поўнач. Над возерам дыміўся туман.

Дзеці доўга не маглі заснуць. А калі заснулі — усю ноч снілі свайго Дзіда-дзеда, паляўнічага, ганчака, табакерку. Яна ляжыць на лясной паляне і дзіўна расце. Вырасла ў сабачую будку, потым — у хату, а пасля —