КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719107 томов
Объем библиотеки - 1437 Гб.
Всего авторов - 276101
Пользователей - 125326

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Сомов: Пустой (СИ) (Боевая фантастика)

От его ГГ и писанины блевать хочется. Сам ГГ себя считает себя ниже плинтуса. ГГ - инвалид со скверным характером, стонущим и обвиняющий всех по любому поводу, труслив, любит подхалимничать и бить в спину. Его подобрали, привели в стаб и практически был на содержании. При нападений тварей на стаб, стал убивать охранников и знахаря. Оправдывает свои действия запущенным видом других, при этом точно так же не следит за собой и спит на

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Nezloi: Первый чемпион Земли 2 (Боевая фантастика)

Мне понравились обе книги.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про ezh: Всадник Системы (Попаданцы)

Прочитал обе книги с удовольствием. Спасибо автору!

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Ветров: ЩИТ ИМПЕРИИ – Альтернатива (Боевая фантастика)

Слог хороший, но действие ГГ на уровне детсада. ГГ -дурак дураком. Его квартиру ограбили, впустил явно преступников, сестру явно украли.
О преступниках явившихся под видом полиции не сообщает. Соглашается с полицией не писать заявление о пропаже сестры. Что есть запрет писать заявление ранее 3 дней? Мало ли, что кто-то не хочет работать, надо входить в их интерес? Есть прокуратура и т.д., что может заставить не желающих работать. Сестра не

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Самасей [Сакрат Яновіч] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

швэйная, элемэнт, сувэнір); і экспрэсіўнае «у» ў пачатку слова (уздзівілася, упераканана, устрашныя); і нават перанесены націск (сóмавымі, змрóчнелі, павядóмім); і шырокае ўжыванне ў словаўтварэннях суфіксаў -ут, -ют (свяжуткі, нічагуткі, самюткі, ранютка, чысцюткі, старуткі), -ыс, -іск (мужчыніска, язычыска, вятрыска, грашыскі, жываціска, барадзіска, папяросіска); і падвойныя зычныя ў зборных назоўніках (воссі, паленні, снягоцце, калоссі, плоцце); і нязвыклыя нам дапасаванні: «Дырэктар глядзіць грошай», «шчасліва Андрэю разышліся», «Свістуну лішняй падтрымка з боку загадчыка»... Але, здаецца, найшчырэйшы клопат празаіка — дзеяслоў, на мой погляд, край важны для ягонай творчай манеры: музыка шампанілася, сцежка ніцела (ад: нітка), госці крухмалелі, лоб украплеў (потам), кладавіцца (класціся), па-хацела (пахла).

Згадзіцеся, лепка такой моўна-лінгвістычнай мазаікі патрабуе пісьменніцкай вопытнасці, майстэрства. Яны ў Сакрата Яновіча ёсць, бачацца не толькі ў мастацкіх дэталях і падрабязнасцях (скажам, малюнак восені: «За амбразураю акна жаўцелі грушы, і сядалі на іх сонныя восы» ці — гарачыня, цяжкая праца ў полі: «Бацька выціраў шапкаю пот і вытрасаў з кішэні размоклы ад таго пачак папяросаў»), але і ў сталым, вынашаным поглядзе на рэчы, на істотнае ў чалавечай душы. Прачытайце псіхалагічную аповесць «Самасей» — колькі ў ёй інтымнага, патаемнага, таго, над чым кожны чалавек задумваецца, але не кожны мусіць прызнацца. Часам здаецца, што ў нас адны праблемы, а дзесьці ўжо за рысаю граніцы — іншыя. Не, яны агульныя, бо створаная Богам прырода чалавека — адна, у ёй надзіва сумясцілася высокае і нізкае. Тып раздвоенай асобы, увасоблены пісьменнікам у вобразе Андрэя Антошкі, жыве сярод нас, у ім кожны можа знайсці нейкую сваю часцінку, бо як бы ні імкнуўся чалавечы розум, ён ніколі не паставіць сябе па-за сутнасцю такіх паняццяў, як зямля, праца, грошы, каханне, начальства, маці, здрада, смерць, подласць, прырода... Мне імпануе, што Андрэй Антошка да многіх заган у сабе ставіцца з самаіроніяй і сарказмам (рыса даволі рэдкая!), а значыць, усведамляючы іх, будзе ачышчацца. Пры ўсёй неўтаймаванасці і неўладкаванасці ягонай натуры, былога вяскоўца, а цяпер гараджаніна, цяжка ўявіць, што ён змірыцца з жыццёвым прынцыпам, які дазваляе і бюракратычныя выхадкі («Затанцуеце так, як вам зайграю...»), і ананімкі, і паклёпы, і шантаж... За гэта гавораць шматлікія высновы-афарызмы героя, у якіх адчуваецца народная кемлівасць і глыбіня: «Тое, што здарыцца публічна, немагчыма выкрасліць з людской памяці», «Нешчаслівасць павінна быць усяго каўдобінай, у якой, магчыма, зламаеш калена, але не скруціш шыю!», «Быць сваяком — гэта ўсё роўна, што мець долю ў чужым капітале». Камусьці такое можа здацца маралізатарствам, рэзанёрствам. Я асабіста так не лічу. Маралізатарства — гэта наўмыснае скіроўванне, а тут вылушчаная з заблытанай рэчаіснасці і ўпакаваная ў думку філасофія. У літаратурным асяродку часам можна пачуць меркаванне, што дыхтоўная проза не церпіць усякіх адступаў, абагуль-ненняў, уставак, у Сакрата Яновіча — яны скрозь! I пераскокі ў дзеянні ён смела робіць, не баючыся парушыць цягучую традыцыйную пластыку. Наогул у мяне склалася ўражанне, што для празаіка праблемы формы не існуе (хоць у вялікім жанры яна, здаецца, непазбежная для кожнага), тут і дзённікі, і сны, і пісьмы, і публіцыстычна-лірычныя развагі, і будова дыялогаў па прынцыпе п'есы (па ролях)... Карацей кажучы, цвёрда вымураванага сюжэтнага каркаса няма. У сувязі з гэтым думаецца: жыццё таксама няможна пераказаць; пераказаць можна эпізод з жыцця.

Перад табою, чытач, — разліў нашай, чалавечай, душы, у якім удзячна купацца і зроку, і слыху, і розуму, і пачуццям і пасля якога нават з самасеяных зярнят вырастае дабраякаснае насенне.

Уладзіслаў Рубанаў,

лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа


САМАСЕЙ

аповесць


Былі яны з трэцяга камісарыята.

Андрэй Антошка ўбачыў іх яшчэ да таго, як прыйшлі яны да дзвярэй ды пазванілі. Званок быў чужы, доўгі, па-службоваму беспардонны.

Калі ён глядзеў на іх праз акно, дык падумаў, што гэта валакуцца да хворага санітары. Хто ж захварэў?

Выйшлі яны з машыны зусім такой жа, як і ў «хуткай дапамозе». I толькі калі падыходзілі да пад'езда, ён зразумеў, што гэта ўсё ж не санітары. Адзін з іх падняў галаву і, здалося, зірнуў проста на Андрэя. Быў падобны да суседа — прыгорблены, хутканогі. Яго раскірачаны цень, відаць, ад лямпачкі над дзвярыма, вялізным павуком сігануў у кусты, што на панадворку. У цемру.

Яны зніклі — і Андрэй адышоў ад акна.

Толькі што яму снілася смерць, могілкі, зямля, плач, я потым — цішыня, якой не перанёс. Усхапіўся з пасцелі, хадзіў. з пакоя ў пакой. Выбіты са сну марудзіў. Успомніў, што ўжо даўно сніцца яму адзін і той жа самы сон: паляна ў цёмным хвойным лесе, пасярод яе — хацінка, драўляная і пахучая смалою, жывіцаю, пакінутая і ціхая, а за яе сцяною журботна цурчыць ручаіна, чыста і крынічна. I засынанне ў