КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716135 томов
Объем библиотеки - 1422 Гб.
Всего авторов - 275431
Пользователей - 125272

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Masterion про Харников: Вечерний Чарльстон (Альтернативная история)

До Михайловского не дотягивает. Тема интересная, но язык тяжеловат.

2 Potapych
Хрюкнула свинья, из недостраны, с искусственным языком, самым большим достижением которой - самый большой трезубец из сала. А чем ты можешь похвастаться, ну кроме участия в ВОВ на стороне Гитлера, расстрела евреев в Бабьем Яру и Волыньской резни?.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Самасей [Сакрат Яновіч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

такіх сценах — нібы блакітны адпачьшак, блакітна бяздонны, без хмурынкі. Хата, якой — нідзе! Адкуль сон? З вандраванняў па Крынскай пушчы, па ўрочышчах Каралёвага Стойла, па лясной глушы ля пранізліва сіняга возера Зэльва?.. Такую хаціну шукаў у памяці. Не знаходзіў.

А ўчора Андрэй прачнуўся ад удару перуна, які выбліснуў з пагоднага неба. Слухаў вачыма: на сходах па-бляшанаму грукацела нешта пустое, вялікае і лёгкае. Дзіця суседкі зноўку спатыкнулася з вядрыскам смецця! Хутка ўстаў з пасцелі і адразу адчуў боль галавы, нямоцны, але ныючы... Трэба памыць твар, пачысціць зубы, абмыцца пад пахамі, выцерціся, пагаліцца, апрануцца, прыдумаць снеданне, прыпарадкаваць пасцель і, выходзячы на работу, праверыць, ці добра замкнута кватэра, ці выключаны газ... Шторанак — тое ж самае, і ад таго баліць галава.

Андрэй паставіў чайнік, каб запарыць сабе ліпавага цвету; з адлігай прыйшла эпідэмія грыпу.

У перадранішняй цішы было чуваць, як хтосьці ходзіць па сходах, блудзіць.

I тут зазваніла ў дзвярах. Званок выдаўся нейкім не заўважаным дагэтуль сном... У дзвярах — з тэатральнай падкрэсленасцю — пазванілі яшчэ раз.

Гэта былі яны!

Ён адчыніў ім дзверы з такім размахам, з якім, у маладосці, хапаўся за колаварат, калі бацька ўязджаў возам на прыгуменне, са снапамі, а за Доўгім выганам грымела і шпіліла зямлю дажджом.

З іх абсыпалася ноч. Яны імкліва пераступілі парог, спыталі прозвішча. Адказаў ім. Вышэйшы, не просячы дазволу, прайшоў у пакой, быццам абражаны кватарант. Там раскірачыўся перад шафай з адзеннем.

— Будзем сведку клікаць поначы ці па-добраму пашукаем? — спытаў у Андрэя меншы.

— Згодзен без сведкі, — невядома чаму адказаў спалоханы Андрэй.

— Слушна, нашто тая сенсацыя! — той засунуў руку ў слой бялізны. А меншы кудысьці знік.

Аказалася, што ён у туалеце. Стаяў там і звычна мыў рукі, бы пасля работы. Заклапочана мыліў далоні, сціпла, як госць. Няпаспешліва абмываў іх; вада плюскацела вясёла. Старанна выціраў аб ручнік пальцы, націраў іх, каб разжвавіць.

Неяк сарамліва, вачыма рыбіны, зірнуў на Андрэя і сказаў:

— Папэцкаліся, халера. Трэба часта мыць...

I крокам, які не ведае ваганняў, таксама прайшоў у пакой, дзе той, высокі, корпаўся ў бялізне. Сказаў яму:

— Ідзі памый рукі... — і ўзяўся з вялікай заўзятасцю капацца.

Шукалі.

У Андрэі яны бачылі злодзея. Аднак жа па іх тварах таго не было відаць. Занятыя сваім, яны выглядалі амаль сімпатычна.

Андрэю захацелася засмяяцца ад раптоўнай думкі, што ў грамадстве ёсць частка людзей, якія натхнёна крадуць, а іншая, гэтаксама невялікая частка грамадства, безупынна шукае панакраданага, знаходзіць — і судзіць. Звонку абедзве гэтыя часткі розняцца толькі рацыямі. Хітрасць тая ж.

Пакапаліся з паўгадзіны: перагледзелі кніжкі, альбомы, скруткі паперы, лісты. Рабілі ўсё гэта штораз павальней. Затым сказалі Андрэю, каб апранаўся ды рыхтаваўся ісці з імі.

Апрануўся.

— Скажыце, калі ласка, чаго вам трэба ад мяне? — спытаў у іх. Месца страху, такога неразумнага і кароткага, заняла халоднакроўная збянтэжанасць. — Я нічога не разумею?! Здагадваюся, што падазраеце мяне ў крадзяжы...

— Ну, пайшлі, — сказаў замест адказу вышэйшы. Меншы маўчаў.

Яны выйшлі першымі. Андрэй замкнуў кватэру, ціха, без лёскату.

Упоцемку сыходзілі да пад'езда. Вуліцай праехала запозненая машына, з кплівым грукатам пашыпела кудысьці ў цэнтр...

I тут Андрэю стала смешна, што гэта па яго прыйшлі. «Неабавязкова трэба што-небудзь украсці, каб прыйшлі па цябе і арыштавалі. Зусім неабавязкова, — думаў ён. — Даволі таго, што ты патрэбны для нейкай іх лагічнай версіі або, сам, не ўсведамляючы таго, ступіў на тое нябачнае поле шахматнай дошкі, на якой яны зараз з некім гуляюць. Трэба будзе пагуляць: канец жа карнавалу!» — Андрэй павесялеў. I тут жа спатыкнуўся на сходцах: высокі, што ішоў спераду, насцярожана паглядзеў яму ў твар. «Не бойся, уцякаць не буду: мне ж цікава пагуляць з вамі...»

Выйшлі.

Селі ў машыну з сінім сігналам. Хутка пераехалі Парадную алею. А калі павярнулі ў цёмную бакавую вулачку, прыгадалася Андрэю тая зіма, тое падарожжа на Заходняе паазер'е, падарожжа ў перапоўненым цягніку з Варшавы ў Кашалін, і мілы афіцэрык, з якім зачыніўся ў купэ ды прагаварыў да золаку на сустрэчных віядуках. На вузлавым раз'ездзе цягнік спыніўся, доўга свістаў паравоз, урэшце зноў крануліся ў дарогу. Але таго Андрэй ужо не чуў. У полі палілі быльнёг. Добра бралася на вечар, калі ўзяліся паліць быльнёг. Якраз тады пачуў журавоў. Зразу не мог убачыць іх, але яны ляцелі невысока. Седзячы на мяшках з бульбаю, ён сачыў за іх лётам, маўклівым, не такім, як апоўдні (урачыста павольны, святочны да слёз). Журавы скоўзваліся па небе гадзючым зігзагам, і было прыкра думаць аб тым. Зоркі спачатку бліскалі па краях, і цэлая жменя іх — чамусьці над Рахавіцкім хутарам. Там холад! I страшная вада там, сярод дрыгвы, цёмная, напэўна, глыбокая, ажно боязна ўявіць сабе тое, і вядома, з рыбамі, са шчупакамі або і сомамі! Ніхто не