КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712814 томов
Объем библиотеки - 1401 Гб.
Всего авторов - 274562
Пользователей - 125078

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Самасей [Сакрат Яновіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Сакрат Яновіч САМАСЕЙ


Падрыхтаванае на падставе: Сакрат Яновіч, Самасей. Аповесць. Апавяданні, — Мінск: Выдавецтва, 1992. — 382 с.

ISBN 5-340-00445-7


Рэдактар: А. Дз. Куліш

Copyright © 2013 by Kamunikat.org


ПАСЕЯНАЕ ТАЛЕНТАМ


Гэтае слова сваё да кнігі Сакрата Яновіча я пішу невыпадкова, не па выдавецкім абавязку. Я пераканаўся, калі наасфера (паводле Вярнадскага) зафіксавала тваю з некім сувязь, у далейшым лёс абавязкова, часам пры неверагодных варунках, зноў звядзе цябе з ім. У 1977 годзе пад час працы ў старадарожскай раённай газеце я атрымаў блакітны канверт. Ніякага б дзіва ў гэтым не было, калі б не сведчыў адрас, што пісьмо з Польшчы. Ні знаёмых, ні сваякоў у мяне там не мелася, і я са зразумелай хапатлівасцю ўскрыў канверт. Амаль бясцямна прабег вачыма па радках: «Паважаны Уладзіслаў Рубанаў, з радасцю прачытаў Ваша як жа добрае апавяданне «Зерне — у зямлю». Рэч пра дабрату; Вы расчулілі мяне — і тэмай, і багаццем мовы. Дзякую вам за добры кавалак жыцця!

Вы, напэўна, удумлівы і сардэчны чалавек. I таму захацелася напісаць да Вас колькі слоў. Ад шчырага сэрца зычу Вам спору ў працы і — цудоўнага захаплення людзьмі!

З паклонам — С. Яновіч. Беласток, 5.VІІ. 1977»


Гэта быў першы — ды яшчэ такі незвычайны! — водгук на маё першае сталае апавяданне, якое надрукаваў «ЛіМ», таму няхай даруецца нясціпласць, што я прывёў яго. Натуральна, я напісаў адказ свайму карэспандэнту, зусім не ведаючы, хто ён такі і чаму сочыць за беларускаю літаратураю. З далейшай перапіскі ўсё праяснілася: Сакрат Яновіч — член Саюза польскіх пісьменнікаў, бела-рускі праэаік, які жыве ў Беластоку. Са шчырай цікавасцю я разгарнуў прысланую ягоную кнігу «Загоны», што ўжо нязвыкласцю вокладкі (рознакалёрныя палосы замест якогасьці малюнка) уводзіла мяне ў новы таямнічы свет. Я памятаю тое незабыўнае ўражанне салодкай і светлай супраціўляльнасці, якое аказвала на мяне чытанне прозы Сакрата Яновіча. А потым ад яе няможна было адарвацца, бо дзейнічала тая магія, якая непазбежна прысутнічае ў слове таленавітага мастака.

Думаю, што чытачу і гэтай кнігі (зрэшты, другой у нас на Беларусі, першая «Сярэбраны яздок» выйшла ў 1978 годзе) напачатку трэба будзе прызвычаіцца да пісьма Сакрата Яновіча; яно — для таго, хто шануе сапраўдную літаратуру, каго не раздражняе, а вабіць бляск і водар свежага, незашарпанага слова, хто ўмее гэтым бляскам і водарам лагодзіць ды цешыць сваю душу безадносна да займальнасці твора. Не павінны бянтэжыць чытача і адчувальны ўплыў польскай мовы на сінтаксіс, марфалогію і граматычны лад пісьма Сакрата Яновіча, бо ён, гэты ўплыў, арганічны сваёй непазбежнасцю.

Каб крыху спрасціць утаймаванне гэтай паўнакроўнай празаічнай І стыхіі, але не замяняючы неабходных для кваліфікаванага чытання высілкаў, падзялюся сваімі кароткімі назіраннямі.

Талент Сакрата Яновіча — паэтычны. Ягоная метафарычнасць ад замілавання тым, што акружае, што лучае на вочы, — гэта: і бляск расінкі на жытнёвай сцяблінцы, і блакіт валошак-васількоў, і паінелыя дрэвы, што бялеюць першабытным хараством, і шпак, які пагушкваецца на вейках бярозы... Непасрэднасць паэтызавання асабліва гожа выяўляецца тады, калі адпавядае ўнутранаму стану героя. Цудоўнае апавяданне «Таня» — пра першае, заўсёды рамантычнае і светлае, каханне, якое абуджае ў чалавеку свядомае жаданне тварыць дабро, і вось як малюецца закаханаму падлетку наваколле: «Рушыўся Юрка ўвечары, калі на каляіны церусілася святло ночы. Малая Мядзведзіца, у бестурботнасці задраўшы хвост, гайсала па нябёсах, скідваючы на зямлю дурненькія зоркі, ажно перапыніў ейную гульню месяц, які спакойна ўзышоў на дах леснічоўскай вартоўні і рассмяяўся смехам бацькі свайго дзіцяці, што з забаўнай бессаромнасцю вычаўпляе пры чужых».

Вобразнасць дасягаецца багаццем мовы, лексічны запас якой проста ўражвае; пісьменнік чэрпае з плыні, што цячэ, жыве пад афіцыйна-слоўнікавым пластом; ягонае пяро мачаецца ў гэтую плынь і не сушэе. Адсюль аж ці не шурпатасць, якая робіць прозу рэчыўнай, грунтоўнай, а не празрыста-сцёртай і худасочнай ад прыгладжвання. Усё ў пісьменніка свядомае, прадуманае, і — адчуванне — што калі паправіць якоясьці слова ў рукапісе, то пры чытанні карэктуры аўтар абавязкова адновіць яго па памяці, бо ведае іменна такім. Здаецца, любая «няправільнасць», кожнае наватарства тут на карысць, у залік майстэрству. I інверсійны перанос прыметніка ў канец сказа, чым акцэнтуецца ўвага чытача на прыкмеце назоўніка: «Ступіў у ямінку, прыкрытую леташняй травою, парудзелай», «выйшаў на вуліцу, белую ды ціхую»; і пропускі «таго, каб» («Замест скіравацца на Ліпавую, павярнуў назад».); і ўтвораныя ад колеру дзеясловы (матавела, буракавела); і таўталогія («вечарэў вечар», «вясельнасць развясельваецца»; і канчатак -цы ў назоўнікаў мужчынскага роду ў месным склоне (аб Грышцы, аб сабацы); і пераход «е» ў «э», якое надае цвёрдасць зычным, тым самым падбеларусваючы слова (хэўра,