КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 717562 томов
Объем библиотеки - 1431 Гб.
Всего авторов - 275726
Пользователей - 125287

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

DXBCKT про Дорин: Авиатор: назад в СССР 4 (Альтернативная история)

Часть четвертую я слушал необычайно долго (по сравнению с предыдущей) и вроде бы уже точно определился в части необходимости «взять перерыв», однако... все же с успехом дослушал ее до конца. И не то что бы «все надоело вконец», просто слегка назрела необходимость «смены жанра», да а тов.Родин все по прежнему курсант и... вроде (несмотря ни на что) ничего (в плане локации происходящего) совсем не меняется...

Как и в частях предыдущих —

  подробнее ...

Рейтинг: -1 ( 0 за, 1 против).
DXBCKT про Дорин: Авиатор: назад в СССР 3 (Альтернативная история)

Часть третья продолжает «уже полюбившийся сериал» в прежней локации «казармы и учебка». Вдумчивого читателя ожидают новые будни «замыленных курсантов», новые интриги сослуживцев и начальства и... новые загадки «прошлого за семью печатями» …

Нет, конечно и во всех предыдущих частях ГГ частенько (и весьма нудно) вспоминал («к месту и без») некую тайну связанную с родственниками своего реципиента». Все это (на мой субъективный взгляд)

  подробнее ...

Рейтинг: -1 ( 0 за, 1 против).
Serg55 про Шопперт: Вовка – центровой – 6 (Альтернативная история)

жаль, что заключительная

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Драгунский: Он упал на траву… (Военная проза)

Пронзительно искренняя книга о любви в военной Москве. Прочитана в юности и запомнилась на всю жизнь.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Михаил Самороков про Мусаниф: Прикончить чародея (Юмористическая фантастика)

Можно сказать, прочёл всего Мусанифа.
Можно сказать - понравилось.
Вот конкретно про бегемотов, и там всякая другая юморня и понравилась, и не понравилась. Пишет чел просто замечательно.
Явно не Белянин, который, как по мне, писать вообще не умеет.
Рекомендую к прочтению всё.. Чел создал свою собственную Вселенную, и довольно неплохо в ней ориентируется.
Общая оценка... Всё таки - пять.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Практыкаванні [Сяргей Дубавец] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Сяргей Дубавец





ПРАКТЫКАВАННІ

Проза, эсэ, крытыка

Проза


«...ПАСЯРОД ВЕСКІ СТАЯЎ ЧАЛАВЕК...»

Пасярод вёскі стаяў чалавек. Занадта звычайны, каб я мог назваць яго дзіўным. Таму — крыху дзіўны чалавек стаяў пасярод вёскі. Але не менш дзіўна ён выглядаў бы i пасярод места. Вясковы — не вясковы, гарадскі — не гарадскі. Невядома, што за чалавек.

Ён стаяў пахіліўшыся наперад. Гэтак становяцца людзі, якіх жыццё зрабіла дзейнымі, не спытаўшыся ў ix саміх. Хоць, можа, яны й самі былі б не супраць... На твары ў чалавека адбілася пакута. Ці, магчыма, ён перад тым доўга глядзеў на сонца.

Цяпер сонца ўжо села, i наўкола былі толькі неба з маляўнічымі міражамі, толькі зялёныя ўтравелыя пйгоркі, на якіх пасвіліся чорныя коні, толькі белы аднапавярховы будынак з няўцямным надпісам ці то "Ваня", ці то "Баня".

Міма чалавека па дарозе праходзілі людзі.

— Ты не Шашаль? — спытаўся нейкі дзед.

— Не,— усміхнуўся чалавек.

За людзямі ішлі каровы. У адной, сівой, з разматляных цыцак выцякала ў пыл малако.

— Ты не Жук? — спыталася ў чалавека цётка-пастырка.

— Не,— усміхнуўся чалавек.

Чалавек раз-пораз паціраў сваё няголенае падбароддзе, паглядаў на свае заплямленыя чаравікі, мацаў, калі нікога не было блізка, паміж ног, дзе ў нагавіцах разышлося шво. У роце яму не так каб балеў, але муляў зуб...

Чалавек увесь час нспружана адчуваў гэта: i няголенасць, i дзірку паміж ног, i зуб. Магчыма, тое напружанне i была прысутнасцю ў ім жыцця.

A міма ўсё праходзілі людзі, усе пыталіся ў яго: "Ці не Жук? Ці не Павук?" I ішлі рэйсавыя автобусы. Яны прыпыняліся каля чалавека i газавалі далей. А ён усё стаяў ды стаяў. Надыходзіла ноч.

Чаму ен не ішоў куды i не ехаў? Можа, аглядаў прыгажэнны адвячоркавы краявід? Ці — кагосьці чакаў? А можа, ніхто i нідзе не чакаў яго?

Пра што ен сабе думаў?

Не ведаю. Той чалавек — гэта быў я.


ВЕРА Ў СЯБЕ

1.

Мая мілая, мілая Вяргіня.

Трохі дзіўна, што мы так мала ведаемся, a ў лістах ужо пішам адно аднаму самае шчырае i дарагое.. Дзіўна i хораша... Ці ж не праўда, што калі ты зусім адна, тады саромецца — пошла, a пісаць што-небудзь пошлае — сорамна? Як на споведзі. Часам я нават думаю, што ўсё гэта пішу не табе, а сабе. Пішу i ўяўляю твой твар, рукі, лёгкую сукенку, якую ты насіла, калі я апошні раз прыязджаў у Рыгу. Памятаеш, я піў каву, седзячы на тваім ложку, i гартаў старую латышскую кнігу. Тады мне ўвесь час карцела падалаваць твае рукі — яны былі так блізка. Такая ты падалася прыгожая, такая родная...

Цяпер, калі прыеду зноў, буду сарамліва хаваць вочы. Але гэта так спакусліва — казаць пра самае патаемнае.

У мяне, каб па-сапраўднаму, яшчэ не было ніводнае дзяўчыны. I заўсёды, калі надаралася якую правесці, дык я бянтэжыўся. Дзе іншы ўзяў бы пад руку ды абняў, я пачынаў разводзіць дэмагогію, бліскаў эрудыцыяй, увесь час баючыся, што рукі нашыя выпадкова сутыкнуцца ці занадта выразна сустрэнуцца вочы...

Такія лісты, як гэты, я таксама ніколі яшчэ не пісаў, ніколі не спавядаўся. Будзеш смяяцца — такі небарака.

Але. Пэўне, усё так i ёсць. Я яшчэ сам добра не разабраўся. Мусіць, гэта банальна i ўсё такое, але каб я мог... ну, быць з дзяўчынай, каб рабіць усё рашуча, я павінен верыць. Проста верыць у свае сілы i пачуцці. I кожнага разу ўпэўненасці не стае, ці што?

Пішы мне.

Твой Антон


2.

Дарагая Вяргіня.

Мінуў другі тыдзень, як я адправіў табе ліст. У школе пачаліся заняткі, i дырэктрыса паабяцала сурова караць за прагулы. Але ўсё адно на ўроках няма i паловы класа. Каму цікава слухаць настаўніка, у якога ў роце дохлыя мухі? Тым больш што цяпер добрае надвор'е, самыя вандроўкі. Што да мяне, дык я набраў кніг i сяджу як апантаны над гісторыяй Беларусі.

Памятаеш, калі мы блукалі па старой "біржавай" Рызе, а потым выйшлі на новы рынак, ты ўсё здзіўлялася i смяялася з маіх куртатых латышскіх словаў. Я тады лез з пытаннямі да крамяных цётак, якія гандлявалі яблыкамі. Цёткі пасміхаліся, а то нават крыўдавалі, i ты перакладала з маёй "латышскай" на сапраўдную латышскую мову. Тады ж я пачуў ад цябе пытанне: няўжо ўсё гэта настолькі важна?

Выходзіць, што так. Мой сябра i я ў сваіх дамах гаворым па-беларуску з прынцыпу. Бо нашыя дзяды гаварылі гэтай мовай да самае смерці i перадалі яe сваім дзецям, нашым бацькам. А нашыя бацькі нам ужо не перадалі. Яны лічаць, што гэтак лепей.

Я зайздрошчу латышам. Табе не трэба пярэчыць тваім бацькам з-за роднае мовы.

А можа, мы нейкія вырадкі?

Спачатку, калі я толькі знайшоў нашу мову ў кнігах i пачаў пільней слухаць, што кажа баба Адэля, мне здавалася, што я адкрыў цэлы свет, таямнічы i невядомы. Там была свая дзіўная