КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714765 томов
Объем библиотеки - 1414 Гб.
Всего авторов - 275159
Пользователей - 125177

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

iv4f3dorov про Дорнбург: Змеелов в СССР (Альтернативная история)

Очередное антисоветское гавно размазанное тонким слоем по всем страницам. Афтырь ты мудак.

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).
A.Stern про Штерн: Анархопокалипсис (СИ) (Боевик)

Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)

Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)

Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)

Рейтинг: -1 ( 0 за, 1 против).
чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Сакрэт Тунгускага метэарыта. Прыгоды шасцікласніка Максіма [Аляксей Мікалаевіч Якімовіч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Зараз мама пачне гукаць, скажа, каб у хату ішоў. Узбрыло ж яму ў галаву! Днём з хаты нават носа не высунуў, а стала на вечар брацца — у лес пацягнула. Што гэта зрабілася з ім?

— Заўтра сходзім, — кажу.

— Не вытрываю да заўтра, — прагаварыў Васіль. Я сеў на лаўку, закінуў нага за нагу. Маўляў,

і ты, Васіль, сядай, адпачывай, не заварвай кашу. А ён:

— Сходзім. Не вытрываю да заўтра.

— Васіль, вытрываеш. Вось каб зуб разбалеўся, то, магчыма, не вытрываў бы. І ноччу да доктара панёсся б.

Васіль скрывіўся, як з'еўшы горкага.

— Гэта яшчэ горай, чым зуб баліць.

— Што — гэта? Што горай? Не разумею цябе.

— Як табе растлумачыць… — пачаў Васіль. — Ведаеш… Э-э-э… Антон, не магу… Ведаеш… Э-э-э…

«Ведаеш… Э-э-э…» Так ён і да ранку не растлумачыць.

— Прама кажы, без экання.

— Мураша хочацца пакратаць. Ну, таго самага, супер-міні-камп'ютэра. Увесь дзень пра гэта думаў. Нішто ў галаву не лезе. Хочацца хоць адным вокам глянуць. Хочацца пакамандаваць ім. Сходзім у лес.

— Днём камандаваў бы, — кажу.

— Страшна было, — прызнаўся Васіль. — Мяне так калаціла, так калаціла…

— А цяпер не страшна?

— І цяпер крыху страшна. Але ж хочацца пакратаць, пакамандаваць…

Нарэшце я зразумеў, чаму ён так прэцца ў лес. Як кажуць, цікаўнасць, дапытлівасць мацней, чым страх. Асаблівы характар у Васіля. Упарты ён хлопец. Хоць страляй у лоб — па-свойму зробіць. Не пагаджуся — адзін у лес пойдзе. Пойдзе, каб там і ліха гарэла. Што ж прыдумаць, каб у лес не цягнуцца? Проста смех — на ноч у лес? А калі напалохаць яго?

— Васіль, ты да Мураша дакранешся, а ён накінецца на цябе і заказыча. Пабачыш.

Думаеце, Васіль напалохаўся? Анічуць.

— Я яго за лапкі буду трымаць. Не вырвецца, — прагаварыў.

Што на гэта скажаш? Адмахнуцца рукамі і нагамі? Абзаве баязліўцам, адзін папрэцца. Пасля ў вочы не гляну. Сябар усё-ткі.

— Пойдзем, — мусіў пагадзіцца я і, не стрымаўшыся, падпусціў шпільку: — Ты адпусці Мураша, калі пачне вырывацца, бо лапкі адарвеш. Як ён без лапак на яліну палезе?

А Васіль сур'ёзна:

— Добра, што папярэдзіў. І праўда, можна адарваць лапкі. Шкада, калі паломіцца такі разумны камп'ютэр.

Пакуль выбраліся з вёскі, пакуль дайшлі да лесу, зусім сцямнела. Вы ніколі не хадзілі поначы па лесе? Непрыемна, скажу вам. Днём кожны кусцік прыметны, кожнае дрэўца. Усё звычнае, знаёмае. А ноччу не відаць ні кусціка, ні дрэўца. Вакол быццам суцэльная сцяна. Мы нават сцяжынку не знайшлі. Палезлі, як гаворыцца, напралом. Уперадзе — Васіль, за ім я, стараюся не адстаць. Галінкі сцёбаюць па твары, за каўнер пырскамі падаюць кроплі расы. Я не вытрываў:

— Васіль, у гэткай цемры вочы выкалем. Ты памалей ідзі. Ляціш, нібы на кані вярхом скачаш.

Спыніўся мой сябрук, прагаварыў няўпэўнена:

— Мы, напэўна, хутка прыйдзем.

— Куды прыйдзем? Куды? — узлаваўся я. — Будзем блукаць да ранку. Нас і з міліцэйскім сабакам не знойдуць.

— Не хвалюйся. Знойдуць, — абнадзеіў мяне Васіль. І чаго я на вуліцу выйшаў? Як на грэх. Хіба ў

хаце было цесна? Сядзеў бы ў хаце — усё інакш склалася б. Цяпер кніжку чытаў або тэлевізійны фільм глядзеў бы. Па лесе поначы цягаемся. Узбрыло ж Васілю ў галаву. Невядома, ці знойдзем палатку. А калі і знойдзем, то што з таго? Хіба дасць нам Піліп Макаравіч ноччу Мураша? Той Мураш як пабяжыць куды-небудзь — дык яго і са свечкаю не знойдзеш. Ну й Васіль! Мурашом захацелася пакамандаваць! Пакамандуюць нам дома, калі вернемся. Мабыць, гукае мама, кліча, каб у хату ішоў. Пакамандуюць… Днём з усіх ног уцякаў, а ноччу будзе гладзіць, за лапкі трымаць. Хм, за лапкі будзе трымаць. Ноччу…

— Антон, — перапыніў мае разважанні Васіль. — Уперадзе штосьці свеціцца.

Я прыгледзеўся. Уперадзе, угары, няйначай як на дрэве, мігцеў агеньчык.

— Відаць, палатка блізка. Піліп Макаравіч грэецца, — выказаў здагадку Васіль.

Я ўсміхнуўся:

— На дрэве грэецца? На дрэве агонь разлажыў?

Васіль не паспеў адказаць. Воддаль працягла грымнула, па небе вогненнаю стужкаю прабегла бліскавіца.

Няўжо навальніца пачнецца? Толькі гэтага нам не хапала.

— Васіль, грыміць. Чуеш?

— Далёка грыміць. Пакуль да нашай вёскі хмара прыплыве, нам дзесяты сон прысніцца. Крышачку засталося ісці.

Чым бліжэй падыходзілі, тым ярчэй свяціўся агеньчык. Ужо блізка зусім. Мінулі куст лазняку, сталі.

Сон ці не сон? Па ўсёй палянцы мігцяць агеньчыкі. Свецяцца, гараць без трэску, без полымя.

— Што гэта? — парушыў маўчанне Васіль.

— Што гэта? — вырвалася, як рэхам, і ў мяне.

Падобнага дзіва ніколі ў жыцці не назіраў. Безліч агеньчыкаў на палянцы, а адзін (яго, відаць, першым заўважылі) на яліне свеціцца. Вось дык ілюмінацыя!

— Мабыць, светлякі,— прамовіў Васіль.

Хм, светлякі. Вядома, страчаюцца ў лесе светлякі. Але ж хіба яны гараць так ярка? Дый вунь колькі іх. Няўжо Піліп Макаравіч з усяго лесу светлякі зносіў, нібы вуголле? Штосьці тут не так.