КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714769 томов
Объем библиотеки - 1414 Гб.
Всего авторов - 275159
Пользователей - 125177

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

iv4f3dorov про Тюрин: Цепной пес самодержавия (Альтернативная история)

Афтырь упоротый мудак, жертва перестройки.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
iv4f3dorov про Дорнбург: Змеелов в СССР (Альтернативная история)

Очередное антисоветское гавно размазанное тонким слоем по всем страницам. Афтырь ты мудак.

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).
A.Stern про Штерн: Анархопокалипсис (СИ) (Боевик)

Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)

Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)

Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)

Рейтинг: -1 ( 0 за, 1 против).
чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Сакрэт Тунгускага метэарыта. Прыгоды шасцікласніка Максіма [Аляксей Мікалаевіч Якімовіч] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

уцякайма.

— На яліну! — аддаў новую каманду турыст. «Бач ты, — думаю, — хоча, каб на яліну лезлі. Не, не палезем. Прымусам не палезем. Калі б па сваёй волі, то канешне. Па сваёй волі…»

— Антон, — прашаптаў Васіль, — глянь на яліну. На яліну глянь! Мураш па ствале карабкаецца.

Так, па ствале лез мураш. Праўда, не той маленькі ўвішны муравейка, які штодзень працуе, кудысьці спяшаецца, а вялізны, нібы мыш. Калі б на свае вочы не бачыў, то не паверыў бы.

Мураш, спрытна перабіраючы лапкамі, хутка-хутка карабкаўся па ствале. Мы з Васілём быццам анямелі, моўчкі пазіралі на яго.

— Кругом! Назад! — скамандаваў турыст. Мураш паслухмяна, нібыта лялька ў тэатры, якую пацягнулі за нітку, павярнуўся і папоўз назад.

Вось дзіва! Гэты вялізны мураш слухаецца, як сабачка ў цырку, што ні загадаеш, выконвае. Няўжо ён дрэсіраваны? А калі турыст яго гіпнатызуе? Можа, гэты турыст гіпнатызёр? Глупства. Сапраўднае глупства. Хіба можна загіпнатызаваць мураша? Мураш не чалавек. Толькі чалавек паддаецца гіпнозу.

Мы з Васілём не адрываючыся глядзелі на незвычайнага мураша. Цяжка сказаць, пра што думаў Васіль. А я дык быў як пад сапраўдным гіпнозам. Анічога не цяміў.

— Уперад! — пачулася новая каманда.

Мураш як вокам згледзець пабег уперад, мільгануўшы, схаваўся ў траве. А праз некалькі секунд Васіль ускочыў, залямантаваў, замахаў рукамі:

— Во-ой!.. Во-ой!.. Ен казытаецца!

Я не ведаў, што мне рабіць: ці ўцякаць, ці Васіля ратаваць. Але ад каго? Ад чаго? Да нас кінуўся турыст.

— Назад! Сеанс закончаны!

Я заўважыў каля сваіх ног мураша, падобнага на мыш. Міжволі адступіўся назад.

— Ен, ён… — тыцнуў пальцам Васіль, паказваючы на мураша. — Ен мяне казытаў. Накінуўся на мяне.

Турыст узяў Васіля за руку.

— Не бойся. Ен не накінецца на цябе.

— Н-не н-накінецца?

— Не накінецца. Супакойся. Ен не жывы.

— Але ён мяне казытаў. Залез пад сарочку і лапкамі…

Залез пад сарочку… Васілю… І казытаў… А калі б пад маю сарочку залез і стаў мяне лапкамі казытаць? Напэўна, здранцвеў бы ад страху. Бр-р-р… Нават думаць пра такое не хочацца.

Турыст падняў мураша, паклаў на далонь.

— Бачыце? Ен нават не варушыцца. Гэта механізм.

— Механізм? — шмаргануў носам Васіль.

— Але. Я яго сам зрабіў. Ён называецца супер-міні-камп'ютэр «М-1». М — значыць мураш.

— Дык ён не кусаецца? — нарэшце падаў голас і я. Турыст усміхнуўся:

— Не. Толькі казычацца, калі на сваёй дарозе што-небудзь жывое сустрэне. Называйце яго Мурашом. Ен для мяне таксама як жывы.

— Прыдумалі, каб казытаўся, — з крыўдай прагаварыў Васіль. — Лепей хай раз укусіў бы. Я козытаў не пераношу.

— Выбачайце, — сказаў незнаёмы. — Не ведаў, што вы за кустом хаваецеся. Мне захацелася патрэніраваць Мураша. Гэта незвычайны камп'ютэр. Ен рэагуе на чалавечы голас. Паварочваецца направа, налева. Яшчэ такую каманду выконвае: «Стой. Не варушыся». Стане — з месца не скранеш.

— І паслухаецца любога, хто яму загадае? — не выцерпеў я.

— Паслухаецца. Але спярша трэба навучыць яго пазнаваць голас. Як гэта зрабіць? На спіне Мураша ёсць невялікая кнопка. Націскаеш на яе, падносіш Мураша да рота і кажаш што-небудзь. Каб Мураш голас запомніў. І ўсё. Камандуй. Калі ласка.

Я ўспомніў, як турыст спяваў «Касіў Ясь канюшыну». Выходзіць, не галасавыя звязкі ён развіваў, як казаў Васіль, а стараўся, каб Мураш яго голас запомніў.

— Не страшна? — пытаецца турыст.

— Не, — пасмялеў я. — А калі Мураш перастае… Калі перастае на голас рэагаваць?

— Калі скажаш усяго два словы: «Сеанс закончаны». Вось так, хлопцы. Як вас зваць?

— Антон, — кажу.

— Васіль, — ціха-ціха прамовіў мой сябар, нібы тату паведаміў, што двойку атрымаў.

Стала шкада яго. Усё-ткі дасталося яму ад Мураша. Нават голас змяніўся. Незнаёмы, відаць, таксама заўважыў гэта, бо сказаў:

— Можаце і вы Мурашом пакамандаваць. Націсніце на кнопку, не бойцеся.

Я памкнуўся наперад, а Васіль як замахае рукамі.

— Мы не хочам, не хочам. Дамоў трэба. Нас дома чакаюць. — Павярнуўся і пачэпаў па сцяжынцы. Я, вядома, таксама павалокся за ім.

— Хлопцы, — пачулася наўздагон, — мяне Піліпам Макаравічам зваць. Прыходзьце, калі захочацца.

Светлякі ці ліхтары?

Я думаў, што Васіля і сілком не зацягнеш на тую паляну, дзе мы ўбачылі зялёную палатку. Не жартачкі — гэтак напалохаў яго Мураш! Але памыліўся. Паслухайце, як было.

Вечарам (ужо шарэць пачало) я выйшаў з хаты. Як кажуць, свежым паветрам захацелася падыхаць. Бачу: дыбае па вуліцы Васіль.

— Васіль, хадзі сюды! — гукаю.

Удвух, вядома, весялей. Слова за словам — вось і час непрыметна праходзіць.

Прыдыбаў да мяне Васіль і адразу:

— Антон, давай да Піліпа Макаравіча сходзім. Спярша я не зразумеў, не дайшло да мяне.

— Да якога Піліпа Макаравіча?

— Да турыста. Да таго, што ў палатцы.

Вось яно што! На ноч у лес цягнуцца?