КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714749 томов
Объем библиотеки - 1414 Гб.
Всего авторов - 275151
Пользователей - 125175

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

iv4f3dorov про Дорнбург: Змеелов в СССР (Альтернативная история)

Очередное антисоветское гавно размазанное тонким слоем по всем страницам. Афтырь ты мудак.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
A.Stern про Штерн: Анархопокалипсис (СИ) (Фэнтези: прочее)

Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)

Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)

Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Сакрэт Тунгускага метэарыта. Прыгоды шасцікласніка Максіма [Аляксей Мікалаевіч Якімовіч] (fb2) читать постранично, страница - 89


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

ускочыла Рая.

— Невядомая з'ява прыроды, — толькі і здолеў прамовіць я.

А «невядомая з'ява прыроды» нечакана закрычала:

— Я снежны чалавек! Я прыйшоў пакараць вас!

— Цікава, як гэты «снежны чалавек» на нашым полі з'явіўся? — прагаварыў Дзяніс. — За мной!..

Мы паволі-паволі пачалі набліжацца да «снежнага чалавека». А ён раптам кінуўся ўцякаць. Мы пасмялелі — і за ім. «Снежны чалавек» прабег метраў дзесяць, спатыкнуўся і ўпаў. Мы з разгону наваліліся на яго.

— Пусціце! Пусціце! — тоненька завішчэў «снежны чалавек».

— Ой, не задушыце яго! — усклікнула Рая. — Не трэба…

— Ты хто? — запытаў Дзяніс.

— Андрэйка я. Скварцоў. Вы мяне не пазналі? Сапраўды, гэта быў Андрэй Скварцоў. Ен паволі, вохкаючы, устаў, скінуў з сябе прасціну, у якую быў захутаны.

Дзяніс паказаў яму запіску, якую Косця знайшоў каля «Казачнага дамка».

— Ты пісаў?

— Не, — закруціў галавою Андрэй. — Пусціце, я вядро згубіў. Мамка будзе сварыцца, калі не знайду.

— Дык гэта ты ў вядро стукаў? Ты ў нас буракамі кідаў? — Дзяніс схапіў Андрэя за каўнер.

Андрэй заплакаў.

— Я-а-а… Я чуў, як вы пра запіску каля «Казачнага дамка» казалі. Чуў, што на поле збіраецеся… Вы мяне прагналі, а я за рог дамка схаваўся… Я хацеў напалохаць вас… Чаму вы мяне заўсёды праганяеце?

Мы моўчкі пераглянуліся. Вось дык гісторыя! Не гісторыя, а сапраўдны дэтэктыў, як казаў той вясёлы міліцыянер, які нашых трусоў у калясцы вазіў. Андрэй схаваўся, падслухаў, вырашыў напалохаць нас. А хто тады запіску падкінуў?

— Хлусіць ён, — сказаў Ігар. — Злодзей ён. На буракі паквапіўся.

— Я не квапіўся. У нас сваіх буракоў хапае… Я вядро згубіў… Мамка да-асць…

— Адпусціце яго, — нечакана сказаў Косця. — Я сам тую запіску напісаў. Друкаванымі літарамі. Каб не пазналі. Вольга Пятроўна сказала мне, каб мы гэтыя буракі вырвалі. Трусам на корм. А мне хацелася, каб было цікавей, каб з галаваломкаю. Каб як гульня, разумееце? Вось і напісаў запіску. А трусы ўсе. І тады былі ўсе. Я баяўся, што палічыце, але вы мне паверылі. Праўда, Вольга Пятроўна казала, каб усім класам буракі рвалі, але вы не захацелі, каб паклікаў аднакласнікаў. Пусціце Андрэя. Я вінаваты.

— А чаго тады каравуліць пайшоў? — запытала Рая.

— Хацеў паглядзець, чым скончыцца.

Я не злаваў на Косцю. Праўда, было крыўдна, што ён мне пра ўсё не расказаў. Усё-ткі сябар. Удвух мы яшчэ што-небудзь прыдумалі б. Было б яшчэ цікавей. А вось Дзяніс не зразумеў Косцевага жарту.

— Цябе звеннявым выбралі, а ты нейкія галаваломкі прыдумваеш. Добра, што Мікалай Аляксандравіч пра гэта не ведае… Ну і хлопцы! З вамі не засумуеш!

— Дзяніс, ты не злуй на Косцю, — сказала Рая. — Ен сам прызнаўся. А за праўду не гневаюцца.

Тое дорага, што нялёгка даецца

Вось так і жылі мы ў тую восень. Сумаваць не было калі. Хутка ляцелі дзянькі. А яшчэ ў нас нарадзіліся трусяняты. Мы вельмі баяліся, што яны замерзнуць, бо начамі лужыны ўжо пачало зацягваць лядком. Але трусяняты не замерзлі. У іх прарэзаліся вочкі, яны пакрыліся цёплай поўсцю і хутка маленькімі белымі клубочкамі бегалі па клетках.

Неяк Мікалай Аляксандравіч сабраў нас на лінейку і аб'явіў, што мы — гэта значыць Ігар, Дзяніс, Косця, Рая і я — узнагароджваемся за добрую працу.

Мы думалі, што нам дадуць граматы ці кніжкі, і таму вельмі здзівіліся, калі Вольга Пятроўна прынесла пяць маленькіх трусянят.

— Гэта вам, — сказала яна. І, усміхнуўшыся, дадала: — Толькі не забывайцеся, што і ў школе ёсць трусы.

Вось як незвычайна нас узнагародзілі.

Я ішоў дамоў і туліў да грудзей маленькае трусяня. Яно было для мяне самай дарагой узнагародай.

Тое дорага, што нялёгка даецца. Ці не ўпершыню я зразумеў гэта. А за мной бег Андрэй Скварцоў і ўсё прасіў:

— Можна, я паднясу? Дай, калі ласка.

— Трэба заслужыць, — з гонарам адказваў я.

Мы ўжо падыходзілі да майго дома. Андрэй спыніў мяне.

— Максім, а ты ведаеш, чаму вашы трусы на балота ўцяклі? Я іх выпусціў. Морквы ім прыносіў, а дзверы не зачыніў, забыўся. Потым успомніў, калі вы трусоў у малых забіралі. Максім, ты не будзеш на мяне сварыцца?

За што сварыцца? Хіба ён, Андрэй, знарок трусоў выпусціў? Са мною таксама ўсялякае здаралася.

— Бяры. — Я працягнуў Андрэю трусяня. — Крыху паднясі. У цябе яшчэ ўсё наперадзе. Паразумнееш.

Андрэй узяў трусяня, і мы пайшлі далей.