КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 715631 томов
Объем библиотеки - 1421 Гб.
Всего авторов - 275297
Пользователей - 125255

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

DXBCKT про Дорин: Авиатор: Назад в СССР 2 (Альтернативная история)

Часть вторая продолжает «уже полюбившийся сериал» в части жизнеописания будней курсанта авиационного училища … Вдумчивого читателя (или слушателя так будет вернее в моем конкретном случае) ждут очередные «залеты бойцов», конфликты в казармах и «описание дубовости» комсостава...

Сам же ГГ (несмотря на весь свой опыт) по прежнему переодически лажает (тупит и буксует) и попадается в примитивнейшие ловушки. И хотя совершенно обратный

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Дорин: Авиатор: назад в СССР (Альтернативная история)

Как ни странно, но похоже я открыл (для себя) новый подвид жанра попаданцы... Обычно их все (до этого) можно было сразу (если очень грубо) разделить на «динамично-прогрессорские» (всезнайка-герой-мессия мигом меняющий «привычный ход» истории) и «бытовые-корректирующие» (где ГГ пытается исправить лишь свою личную жизнь, а на все остальное ему в общем-то пофиг)).

И там и там (конечно) возможны отступления, однако в целом (для обоих

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
renanim про Еслер: Дыхание севера (СИ) (Фэнтези: прочее)

хорошая серия. жду продолжения.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Garry99 про Мальцев: Повелитель пространства. Том 1 (СИ) (Попаданцы)

Супер мега рояль вначале все портит.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Lena Stol про Иванов: Сын леса (СИ) (Фэнтези: прочее)

"Читала" с пятого на десятое, много пропускала.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Зброя [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Уладзімір Караткевіч Зброя

Аповесць

РАЗДЗЕЛ І

Нізкія — рукой дастаць — хмары пахнулі вугальным дыхам. А можа, гэта і быў дым. Яго несла, варочала, цягнула над Мікалаеўскім вакзалам, над плошчай, над вулкамі, тупікамі, над горадам, над усім светам. Варта было купляць аж у Ангельшчыне кардыф[1] і везці яго сюды, каб так засмуродзіць неба.

Менавіта ў такі дзень, гнілы лютаўскі дзень 1862 года, прыехаў у Маскву будучы камісар паўстанцаў Ніжняга Прыдняпроўя князь Алесь Загорскі з сябрам Мсціславам Маеўскім, старым «дзядзькам» Кірдуном (а па прозвішчы «Халява») і «дзядзькаваным» сваім братам, вольнаадпушчанікам, Кандратам Кагутом.

Дзве мэты было перад імі: закупіць патрэбную дзеля паўстання зброю і яшчэ — паспрабаваць вызваліць Кандратавага блізнюка, Андрэя, якога вось-вось павінны былі прывезці этапам з Беларусі ў Бутырскую турму.

Пажыццёвая высылка. Згадзіцца на гэта было немагчыма. Больш, чым брат. Брат па крыві — па выхаванню і думках. Брат, кінуты ў няволю за тое, што спяваў на кірмашы песню, якую напісала твая рука, прыдумаў твой мозг. Нельга было паважаць сябе, каб дапусціў, што друга, брата б'юць «на Балоце» бічом, а пасля вядуць у ланцугах Уладзімірскай дарогай.

…Не лютаўская, гнілая сыпала на горад мжычка, напалам з жоўтым снегам. Паўз снежныя горы цягнуліся праезджыя дарожкі, і на іх стаялі лужыны колеру мачы, глыбокія, ператоўчаныя са снегавой кашай.

З цягніка амаль ніхто не сышоў. Дый каму было ездзіць у такое надвор'е? Справы пачакаюць да сухіх дарог, а цяпер сядзі, браце, ля печкі.

Ля пустой рамізніцкай стаянкі яны стаялі толькі чатырох. Наперадзе, нібы чужыя, Мсціслаў з Кандратам. За імі — Алесь з Кірдуном.

— Стаў кофры, хамская морда. — У Мсціслава смяяліся вочы. — М-маеш ты ў мяне.

Ён даводзіў так Кагута ўсю дарогу… Той і цяпер толькі носам сапнуў.

У чорным паліто, у ласіных пальчатках і занадта модных чаравіках Мсціслаў быў дзіва які добры — ні даць ні ўзяць эўрапеізаваны купчык з багатых таганскіх недарасляў. Алесь толькі пасмейваўся, паглядаючы на яго.

— Да Макарыя на кірмаш едзе, сукін сын, — нібыта аб чужым, сказаў Кірдуну Алесь. — Пявічак там будзе ў шампанскім купаць, у рэдэрэры, пяць семдзесят бутэлечка. Х-хам.

У Мсціслава непрыкметна закалаціліся плечы.

— Слухай, Мсціслаў, — ужо сур'ёзна сказаў Загорскі. — Вы зараз з Кандратам паедзеце першыя. Спыніцеся ў гасцініцы «Дрэздэн», на Цвярской плошчы… Возьмеш трохпакаёвы нумар з асобным пакоем для Кандрата. Ты ж мільянер, купец.

— Чорт яго пабірай. Ніколі не думаў, што ўдаваць дрэнныя манеры так цяжка.

— Звыкнеш… А мы з Кірдуном паедзем у гандлёвы цэнтр. Спынімся там у нумарах пры «наватроіцкім» тракціры… Я адразу дашлю Кірдуна са звесткай аб нумары.

— Не разумею, нашто гэта, — сказаў Кандрат Кагут. — Адразу драбіць хаўрус.

— Я т-табе дам хаўрус, хам, — сказаў Мсціслаў. — Ведай сваё месца. Ты — слуга, а ніякі мне не хаўруснік.

— Так трэба, Кандрат, — сказаў Алесь. — Наш тракцір на Іллінцы, у самым гандлёвым цэнтры, Андрэя павязуць добра калі праз два месяцы. За гэты час я павінен наладзіць сувязі з гандлярамі… І не толькі легальнымі, а і падспуднымі, Давядзецца зведаць увесь патаемны рынак, стаць там сваім чалавекам.

— То што?

— Гэта не тое што купіць стрэльбу на дыван над ложкам, — сурова сказаў Алесь. — Нам усё ж трэба дзве тысячы стрэльбаў, столькі ж халоднай зброі, ды жалеза для паробак, ды паперы, бо ў Кастуся зрываецца справа.

— Можна было і бліжэй купіць, — сказаў Мсціслаў. — Паперу — у Добрушы, на паскевічаўскай мануфактуры. Зброю — недзе ў Польшчы ці ў Рызе.

— Угу, — іранічна сказаў Алесь. — Там, дзе сочаць… Не, брат, калі купляць, то там, дзе пра гэта і не падумаюць, у самым логаве… Нават і тут будзе небяспечна. То я вас падводзіць не буду… Калі са мной нешта здарыцца — самі вызваляйце Андрэя.

— А ты? — спытаў Кандрат.

— Я выблытаюся… Слухайце, як будзеце рабіць. Яго, вядома, прывязуць у Бутыркі. Звядзі, Мсціслаў, знаёмства з людзьмі. Пастарайся загадзя падкупіць ката, каб біў памяркоўна.

— Няўжо будзе бізун? — спытаў Кагут.

— Абавязкова будзе, Кандрат… Дык вось, з Балотнай ці Сянной плошчы іх павязуць на Рагожскую заставу, адкуль ідзе Ўладзімірка. Як толькі дакладна зведаеце, што і як, клічце хлопцаў. Пастарайцеся напасці на этап недзе недалёка за горадам… Вось, усё… Калі выявіцца, што я ўсталяваўся надзейна, што няма здрады, што за намі ніякага хваста, — я далучуся да вас. А пакуль сядзіце цішэй за мыш, не выдавайце сябе без патрэбы.

— Недзе ў Прыдняпроўі не маглі адбіць, — бурчаў Кірдун. — Жартачкі ім: на этап нападаюць.

— Дурань, — сказаў Кандрат. — Сам бачыш, якая варта да Магілева і ад яго. Рота салдат этап суправаджала. Што, напасці ды ўсіх сяброў так вось, псу пад хвост?

— У паўстанні так і будзе, — нечакана сказаў Алесь. — Сам лягу з сябрамі, а вызвалю хаця б і апошняга касінера.