КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712077 томов
Объем библиотеки - 1398 Гб.
Всего авторов - 274359
Пользователей - 125036

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Черепанов: Собиратель 4 (Боевая фантастика)

В принципе хорошая РПГ. Читается хорошо.Есть много нелогичности в механике условий, заданных самим же автором. Ну например: Зачем наделять мечи с поглощением душ и забыть об этом. Как у игрока вообще можно отнять душу, если после перерождении он снова с душой в своём теле игрока. Я так и не понял как ГГ не набирал опыта занимаясь ремеслом, особенно когда служба якобы только за репутацию закончилась и групповое перераспределение опыта

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
pva2408 про Зайцев: Стратегия одиночки. Книга шестая (Героическое фэнтези)

Добавлены две новые главы

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Рэдактарава хата [Іван Навуменка] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]




Іван НАВУМЕНКА


Рэдактарава хата



Усё здарылася зусім не так, як гэта ўяўлялася мне спачатку. Ехаў я ў Бярэзнікі з усведамленнем важнасці і адказнасці сваёй камандзіроўкі, і душа мая проста спявала. Навакол быў май, расцвіталі сады, шчабяталі птушкі, свяціла сонца. Я ехаў у кузаве паўтаратонкі і складаў самыя смелыя планы наконт сваёй будучыні. Упершыню за чатыры месяцы работы ў рэдакцыі абласной газеты мне даручылі сапраўднае, вялікае заданне. Блізіўся дзень Перамогі, і рэдактар загадаў мне ў самы аператыўны тэрмін арганізаваць паласу з калгаса, які таксама называўся «Дзень перамогі». Учарашнія франтавікі павінны былі расказаць у газеце, чаго дамагліся яны за першы неваенны год...

Хто меў хоць якое-небудзь дачыненне да газеты, той лёгка зразумее маю радасць. Сапраўдны ж газетчык і пачынаецца з паласы. Пішы заметкі, карэспандэнцыі, надрукуй нават нарыс — ты прайшоў яшчэ не ўсё, стромкіх і цяжкіх вяршынь ты яшчэ не дасягнуў. Вяршыня ж газетнага Эльбруса — паласа, якая заканчваецца падвалам, падпісаным поўным тваім прозвішчам...

Тое, што мне даручылі арганізаваць паласу, азначала пэўнае прызнанне маіх магчымасцей. Нават загадчык сельгасаддзела, найпершы ў рэдакцыі спецыяліст па самых сур’ёзных заданнях, і той прамаўчаў, калі сам рэдактар даваў мне інструкцыі.

Няхай даруюць залішне сціплыя людзі той мой ні з чым не параўнаны гонар, які тады проста аж распіраў мне грудзі. Жыве ў душы газетчыка гэты гонар, і будзе ён жыць да таго часу, пакуль грымяць ратацыі, што тысячамі адлічваюць пахнучыя свежай фарбай газетныя лісты, пакуль збіраюцца гаманлівыя лятучкі, на якіх рэдка хваляць, а болей прапясочваюць, пакуль стаіць у кабінеце адказнага сакратара ёмкая рэдакцыйная карзіна.

Ёсць вялікая радасць убачыць надрукаваным сваё слова і ведаць, што яго прачытае многа-многа людзей.

Ехау я, адным словам, у Бярэзнікі з самымі ўзвышанымі думкамі і з самымі светлымі надзеямі. Хіба ж не радасна спецкору абласной газеты зайсці ў рэдакцыю раённай газеты і на запытанне, чаго прыехаў, спакойна і ўпэўнена адказаць, што будзеш рабіць паласу. На цябе будуць глядзець з павагай, бо кожны ведае, што абы каму паласы не даручаюць.

Карацей кажучы, радаваўся я сваёй перамозе і, вядома, не здагадваўся, што вельмі хутка напаткае мяне прыкрая непрыемнасць. У самых ужо Бярэзніках, дзе каля чайной спынілася спадарожная паўтаратонка, скочыў я з кузава на брук, і тут якраз здарылася гэтае самае няшчасце. Падэшва майго правага бота адвалілася зусім, хоць да гэтага трымалася, здаецца, яшчэ даволі моцна. Яна ляжала на бруку, стаптаная, непатрэбная, а я стаяў, абуты ў адзін бот.

Гэта была непрыемнасць, горш за якую не прыдумаеш. Многа пабачылі мае боты. Мясіў я імі гразь у трох еўрапейскіх дзяржавах, калі быў на вайне, і вось раптам яны не дацягнулі ўсяго некалькі дзён да поўнай гадавіны свайго мірнага служэння.

Падвялі мяне боты ў самы адказны момант пасляваеннага жыцця. Босымі ж карэспандэнты не арганізоўвалі палос нават у той першы неваенны год, калі ордэр на новы абутак выдаваўся пасля ўсебаковага абмеркавання на пасяджэнні мясцкома.

Час быў вячэрні, і не заставалася нічога іншага, як узяць падэшву ў рукі і паклыпаць паціху ад людскіх вачэй у рэдакцыю раённай газеты. Марш гэты, вядома, не меў ніякай урачыстасці, бо мой гонар знік яшчэ там, на бруку ля чайной...

Добрая ўсё-такі рэч гэтая самая раённая рэдакцыя! Няхай сабе перапоўнена гасцініца, але ты, прыезджы газетчык, не прападзеш, калі ёсць дах над рэдакцыяй. Стаіць праціснутая канапа, якая скрыгоча ўсімі сваімі рэбрамі, а калі няма яе, то на месцы рэдакцыйны стол, заўсёды знойдзецца падшыўка цэнтральнай газеты, якую можаш пакласці замест падушкі пад галаву і спаць сабе як пан, на стале...

Праз непрыемнасць, якая здарылася са мной, я пазнаёміўся з бярэзнікоўскім рэдактарам Яўсеем Панасюком. Калі я паціху пераступіў парог раённай рэдакцыі, яшчэ не ведаючы, якімі словамі растлумачу сваю бяду, Панасюк якраз пісаў перадавы артыкул. Ён сядзеў за сталом, але думка яго, відаць, блукала дзесьці далёка-далёка, бо рэдактар перш-на-перш нават не заўважыў майго прыходу. Прышлося-такі грунтоўна кашлянуць, каб Панасюк нарэшце заўважыў маю асобу.

Ёсць яшчэ на свете тое, што называецца салідарнасцю газетчыка. Газетчык газетчыка ў бядзе не пакіне. Яўсей Панасюк зразумеў мяне лепей роднага бацькі. Мы з ім былі знаёмы лічаныя хвіліны, а ён ужо, наморшчыўшы лоб, думаў, як і чым мне дапамагчы.

— Ты які нумар носіш?

— Сорак пяты.

— Не ногі ў цябе, браце, а нейкія лыжы. Хацеў табе свае сандалі даць. А цяпер прыдзецца хіба лапці сплясці.

Да лапцей, вядома, не дайшло. У той жа вечар Панасюк, узяўшы пад пахі мае боты, падаўся да самага славутага ў