КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712271 томов
Объем библиотеки - 1399 Гб.
Всего авторов - 274427
Пользователей - 125048

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Черепанов: Собиратель 4 (Боевая фантастика)

В принципе хорошая РПГ. Читается хорошо.Есть много нелогичности в механике условий, заданных самим же автором. Ну например: Зачем наделять мечи с поглощением душ и забыть об этом. Как у игрока вообще можно отнять душу, если после перерождении он снова с душой в своём теле игрока. Я так и не понял как ГГ не набирал опыта занимаясь ремеслом, особенно когда служба якобы только за репутацию закончилась и групповое перераспределение опыта

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

"Пабіраха" [Мікола Лупсякоў] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]




1

Вельмі многія называлі гэтую сям’ю Пабірахамі. Жыла сям’я ў невялікай хаціне, якраз пасярод вёскі, недалёка ад ручая, густа зарослага алешнікам. Сам гаспадар Рыгор Жылудовіч увесь час хварэў і памёр незадоўга перад апошняй вайною, пакінуўшы сіратою дачку Ганну і жонку Адарку. Больш у сям’і нікога не было. Адарка не вельмі каб была працаўніца, яе іншым разам брыгадзір ледзь не сілком вытурваў у поле. Ганна ж была малалетак, і таму кожны кавалак хлеба быў на ўліку, а якое-небудзь старое фабрычнае плацце лічылася каштоўным здабыткам. Гэткім жа здабыткам былі і добра паношаныя лодачкі, купленыя на рынку за чвэртку колішняй цаны, і катушка фабрычных нітак, і нават якая-небудзь адмысловая шпілька. Конаўка пры вядры і само вядро былі драўляныя, зробленыя з ліпы, у куце звычайна тырчэлі прасніца, матавіла, ды на акне ляжала яшчэ верацяно, бо Адарка заўсёды сеяла на агародзе лён. Калі трэба было што-небудзь зварыць або што-небудзь спячы, дык пачыналася беганіна па суседзях. На такую справу пасылалася Ганна.

— Цётачка,— звычайна прасіла яна,— ці не дасце вы нам свае патэльні?

Або:

— Цётачка, ці нельга пазычыць у вас чыгуна?

— Пабірахі забегалі, — казалі ў такія дні суседзі.

Свята Жылудовічы спраўлялі рэдка. Але калі выпадала спраўляць, то колькі было пасля гэтага гаворкі!

Неяк аднаго разу заехаў да іх далёкі родзіч — вельмі сталы гарадскі чалавек, добра апрануты, на новенькім веласіпедзе, што аж зіхціць. Адарка вельмі доўга мерала час гэтым наведвальнікам.

— А, помню, — казала яна субяседніцы, — гэта было за месяц, а можа і болей да таго, як прыязджаў да нас Яўген з горада.

Або:

— Ну, ну, як жа, помню! Якраз пасля таго праз тры дні і Яўген з горада да нас прыязджаў.

Духмяныя, харошыя вечары ў жніўні. 3 поля прыносіць вецер пах спелага жыта і добра напаленай за дзень зямлі. Далёка на тым баку ручая, за вольхамі, ужо зайшло сонца і ўвесь небасхіл палымнее. У валках, у снапах, у межах сярод грудаў завялай сурэпкі, у агародах, нават у двары дзе-небудзь пад шуляком на ўсе лады звоняць конікі. Не-не дый дыхне вецер блізкай восенню, бо даўно прайшла касавіца траў і ўжо не крумкаюць, як нядаўна, жабы ў ручаі і на паплавах і не крэкаюць таксама, жыруючы, дзікія качкі. Адно конікі як бы развітальныя песні спяваюць. I зоры пабольшалі. Іншая ліхтаром здаецца, плавіцца, мігціць. Невялікі дворык, абгароджаны частаколам, здаецца на дзіва ўтульным, робіцца дарагім. Ад невялікай ігрушы, якая часам шапоча лісцем, патыхае нечым вельмі родным, што і растлумачыць бадай немагчыма.

Вось у адзін з такіх вечароў Ганна і дастала тыя самыя лодачкі, што хаваліся ў спецыяльнай скрыні і якія і яна, і маці лічылі заўсёды вялікай каштоўнасцю. Падумала ды дастала яшчэ і тое фабрычнае плацце, якое заўсёды бераглося. Пры святле настольнай лямпы пераапранулася і таропка пачала пераплятаць косы. Потым закружылася перад люстэркам, аглядаючы сябе. Лодачкі былі велікаватыя, дый з непрывычкі цяжкавата было трымацца на высокіх каблуках. Але гэта нішто — не так і прыкметна. А вось плацце! Яно было настолькі не па росту, вялікае для яе, што рукавы ледзь не прыкрывалі пальцаў. Ганна падкасала іх — выйшла як быццам бы нішто. Плацце ў поясе скалола шпількаю — таксама нядрэнна. Яшчэ раз агледзела сябе, яшчэ раз прайшлася па хаце і выйшла пасля гэтага ў двор.

Па-ранейшаму палыхаў захад, а далёка ў вёсцы спявалі дзяўчаты і часам парыпваў гармонік. Ганна ўздыхнула і накіравалася на вуліцу. Нават у цемені ёй было сорамна, калі яна сустракала каго. Гэта ж яна ў новым плацці! Гэта ж яна ў лодачках!

К таму часу, як яна дайшла да пагулянкі, калгасны клуб быў ужо расчынены, пад столлю палыхалі вялізныя лямпы, іграў гармонік і пары танцавалі. Ганна прабралася ў куток і тут спынілася, спакваля разглядаючы ўсіх. Божа ты мой, якое плацце было на Рагіне Маеўскай! Крэпжаржэтавае, у зялёную з чорным кветку, на нагах туфлі самае малае за трыста рублёў. Капа светлаватых валасоў хвалямі спадала і рассыпалася па яе плячах. Высокая, стройная, з курносым бледнаватым тварам, яна была прыгажэйшай за ўсіх на вячорцы. А з ёю танцаваў Міцька Тачыла — хлопец вясёлы, прыгожы, паўнатвары, у форменнай вопратцы. На яго шапцы ўспыхвае белая какарда — ледзь не рулявога таго самага кацера, што акуратна праз дзень прабягае па Дняпры. На заваротах ён так грукае наваксаванымі чаравікамі, што міжвольна ўяўляецца, які гэта моцны і адважны чалавек. Жыве ён добра, бо да таго агарода і сада, які мае ў калгасе маці, да тых парсюкоў, што кормяцца ў двары, кожны месяц прыносіць палучку. Прапіць яму пяцьдзесят або сто рублёў зусім нічога не значыць, і ён часта бывае во такім, як цяпер, веселаватым. Ганна ведае, што многія дзяўчаты мараць пра Міцьку, а Рагіна і яе маці, дык гэтыя ўвачавідкі ўвесь час бамбардыруюць яго, ды