КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712238 томов
Объем библиотеки - 1399 Гб.
Всего авторов - 274421
Пользователей - 125040

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Черепанов: Собиратель 4 (Боевая фантастика)

В принципе хорошая РПГ. Читается хорошо.Есть много нелогичности в механике условий, заданных самим же автором. Ну например: Зачем наделять мечи с поглощением душ и забыть об этом. Как у игрока вообще можно отнять душу, если после перерождении он снова с душой в своём теле игрока. Я так и не понял как ГГ не набирал опыта занимаясь ремеслом, особенно когда служба якобы только за репутацию закончилась и групповое перераспределение опыта

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
pva2408 про Зайцев: Стратегия одиночки. Книга шестая (Героическое фэнтези)

Добавлены две новые главы

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

На ростанях [Якуб Колас] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

class="book">— Бабка! А твой Міхалка мог бы і памерці праз гэта?

— Гэ, панічыку мілы! Чуць-чуць не памёр! Насілу, насілу адхаялі!

— I падумаць толькі: праз якое глупства можа памерці чалавек! — прамовіў малады настаўнік, хутчэй да сябе самога, і задумаўся.

Галава яго крыху схілілася набок, цёмныя вочы, у якіх часта адбівалася нейкая затоеная думка, пазіралі, не міргаючы, у кут пакоіка, але нічога не бачылі, яны як бы пазіралі на тую думку, якая цяпер заварушылася ў яго галаве.

Старая бабка звярнула на гэта ўвагу і з нейкім страхам і цікавасцю пазірала на свайго «паніча».

— А што вы, панічыку, так задумаліся?

Лабановіч ускінуў на яе вочы і засмяяўся.

— А ведаеш, бабка, хочаш, я скажу табе, што ты цяпер думаеш?

Бабка здзівілася яшчэ болей, а настаўнік, не чакаючы яе адказу, прамовіў:

— Ты, бабка, пазірала на мяне і думала: «Калі гэты паніч яшчэ не з’ехаў з глузду, то з’едзе».

Старожка пазірала яму ў вочы, моцна здзіўленая, а Лабановіч, прыдаўшы важны выраз твару, сказаў:

— Ты, бабка, не думай таго: не адна ты знахарка. Я, можа, яшчэ выдатнейшы знахар за цябе.

— А што ж, панічыку, усё можа быць,— як бы з нейкай пакрыўджанасцю адказала бабка.

— Ты плюнь, бабка, на гэта, бо ўсё гэта — глупства, а лепш вось што: скажы ты мне, бабка, чаго мы на свеце жывём?

Бабка не ведала, які тон ёй узяць, каб не памыліцца, і сказала:

— Гэ, панічок: што вы так усё пытаецеся?.. Гляджу я на вас і дзіўлюся: сядзіць сабе, як той манашак, і ўсё ў гэтыя кніжкі пазірае. Паглядзелі б трохі, і годзе. А то калі ні прыйдзеш, вы ўсё ў кнігі глядзіце. Хіба можна так пільна і доўга пазіраць у іх? — І, памаўчаўшы, дадала: — Сушаць яны, і болей нічога.

— Дык ты, бабка, не ведаеш, чаго мы на свеце жывем?

— Не, панічок, не ведаю! Каб вы запыталіся ў дрэва, чаму яно расце, дык хіба ж бы яно вам адказала? Так і я не магу адказаць вам. Жывем, покі жывецца, бо жывы ў зямлю не палезеш, а прыйдзе смерць, тады пахаваюць.

— Так, бабка: ты кажаш праўду. Не ведаем мы, чаго на свеце жывем.

— А навошта, панічыку, і ведаць? Жыве чалавек і жыве, пакуль Бог яму прызначае. А прыйдзе час яму памерці — памрэ.

— А дрэнна, бабка, што трэба ўміраць!

— Што вы, панічыку, усё пра смерць гаворыце! Дзіўны вы, панічок, далібог! Вось той паніч, што быў перад вамі, бывала, пойдзе куды: ці да пана падлоўчага, або да Курульчука на будку. Там паненка была, ой, прыгожая паненка! Яе цяпер дома няма, а вось прыедзе, дык пабачыце самі!

— А хіба ж тут паненкі ёсць? — зацікавіўся Лабановіч.

— О, панічыку, чаму ж няма!

Бабка пачала пералічаць і расхвальваць паненак. Перш-наперш у валаснога пісара іх цэлых чатыры. Праўда, воласць адгэтуль за пятнаццаць вёрст. Але ёсць паненкі і бліжэй: за сем вёрст дачка каморніка. Усе панічы ў гэтай акрузе закаханыя ў яе. Ёсць яшчэ паненка на хутары за тры вярсты.

— Навошта вам лепей, панічок: у пана падлоўчага дочкі ёсць. Адна яшчэ зусім маладзенькая, а другая старэйшая. Яна пыталася ўжо: «Ну, як твой, бабка, паніч?»

— А ты што ёй сказала?

— Ой, кажу, паніч! Харошы паніч!

— А хіба ж я харошы?

— А чаму ж не харошы!

— Ну, а хто з паненак самая лепшая?

— Усе харошыя. Як для мяне, дык усе харошыя.

— Ці не думаеш, бабка, ты жаніць мяне?

— Самі, панічок, жэніцеся... А да пана падлоўчага вам трэба зайсці. Бывала, той паніч,— як вечар, дык там. А вы ўсё сядзіце над гэтымі кнігамі. А яны сушаць чалавека.

— А ты, бабка, пашапчы, каб я ад іх адвярнуўся.

Старая колькі хвілін пазірала на настаўніка, а потым засмяялася доўгім-доўгім смехам.

— От, паніч, вы ўсё шуткуеце!

Бабка ўстала, пазяхнула і зірнула ў акно. А там ляжала цёмная-цёмная лістападаўская ноч.

— Толькі ў пана падлоўчага яшчэ вокны свецяцца,— зазначыла бабка.

— Пасядзі яшчэ трохі.

— Не, панічок, позна.

I бабка паволі павярнулася ў сваю кухню на печ.


ІІ


Старожка ўжо злёгку пахрапвала ў кухні на печы, а Лабановіч усё яшчэ не лажыўся. На стале гарэла лямпа пад светлым абажурам і ляжала разгорнутая кніга, якую чытаў настаўнік. На гэты раз чытанне штось не ладзілася, і Лабановіч часта адрываўся ад кнігі, пахаджаў па пакоі і думаў. Новае месца, новыя людзі і тая работа ў школе, якую трэба было распачынаць на гэтых днях і да якой ён так доўга гатаваўся,— усё гэта займала яго думкі, і яму было лёгка і добра, бо так многа новага і цікавага спадзяваўся ён спаткаць на першай сваёй дарозе незалежнай грамадскай працы.

Яму па душы быў і гэты глухі куток Палесся, аб якім яшчэ дома так многа цікавага наслухаўся ад аднаго старога аб’ездчыка, і гэты народ з яго асаблівай моваю і звычаямі, так не падобнымі да мовы і звычаяў тых беларусаў, з гушчы якіх выйшаў Лабановіч; гэты