КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 710216 томов
Объем библиотеки - 1385 Гб.
Всего авторов - 273854
Пользователей - 124897

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Коновалов: Маг имперской экспедиции (Попаданцы)

Книга из серии тупой и ещё тупей. Автор гениален в своей тупости. ГГ у него вместо узнавания прошлого тела, хотя бы что он делает на корабле и его задачи, интересуется биологией места экспедиции. Магию он изучает самым глупым образом. Методам втыка, причем резко прогрессирует без обучения от колебаний воздуха до левитации шлюпки с пассажирами. Выпавшую из рук японца катану он подхватил телекинезом, не снимая с трупа ножен, но они

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
desertrat про Атыгаев: Юниты (Киберпанк)

Как концепция - отлично. Но с технической точки зрения использования мощностей - не продумано. Примитивная реклама не самое эфективное использование таких мощностей.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Журба: 128 гигабайт Гения (Юмор: прочее)

Я такое не читаю. Для меня это дичь полная. Хватило пару страниц текста. Оценку не ставлю. Я таких ГГ и авторов просто не понимаю. Мы живём с ними в параллельных вселенных мирах. Их ценности и вкусы для меня пустое место. Даже название дебильное, это я вам как инженер по компьютерной техники говорю. Сравнивать человека по объёму памяти актуально только да того момента, пока нет возможности подсоединения внешних накопителей. А раз в

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Рокотов: Вечный. Книга II (Боевая фантастика)

Отличный сюжет с новизной.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Борчанинов: Дренг (Альтернативная история)

Хорошая и качественная книга. Побольше бы таких.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

На ростанях [Якуб Колас] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Кніга першая - У Палескай глушы


І


— А, гэта ты, бабка! Ну, прысядзь, пагаворым трохі!

— Я пастаю, панічок... У вас так ціха, я думала, што вы ўжо спіцё, а вы ўсё з гэтай кніжкай,— сказала, прысаджваючыся, бабка. — Прабачайце, панічок: я прыйшла запытацца — ці баліць яшчэ ў вас галава, ці перастала?

— Перастала, бабка, перастала! — сказаў малады настаўнік, звярнуўшы ўвагу на сваю галаву і як бы прыслухаўшыся да яе.— Забыўся нават, што яна і балела!

— Ну, панічок мой родны, як сабе хочаце: хочаце верце, хочаце не верце, а я вам, далібог, шаптала!

— Ты і мне шаптала? — здзівіўся настаўнік.— Калі ж гэта ты ўмудрылася пашаптаць? Я нават і не прымеціў.

— Вот вы тут сядзелі, чыталі, а я з кухні праз дзверы шаптала... Не гневайцеся: далібог, шаптала!

Высокая, сухарлявая кабеціна чарнявага воласу — яна была тут старожкаю — прыйшла ў незвычайны рух, вочы яе ажывіліся, а на твары адзначылася ўнутраное перакананне ў сіле свае здольнасці.

— Напэўна, гэта ты мне памагла, бабка,— сказаў настаўнік, усміхнуўшыся.

— Ой, панічыку, вы ўсё смеяцеся, не даеце веры. Не верыце ніяк мне, старой!

— О не, бабка: веру, веру! Аб тваім знахарстве ўсюды кажуць: у Хатовічах, у Малкавічах, у Ганцавічах, — усюды!

— Г-э-э-э, панічок: з-пад самага Пінска прыходзяць і прыязджаюць да старое Мар’і,— з гордасцю прамовіла бабка.

— I як гэта ты, бабка, шаптаць навучылася?

— Навучылася, панічыку, навучылася!

— А хто цябе навучыў?

— Ой, панічок, вы ўсё хочаце ведаць!

— А што ж, бабка: навучыўся б, і да мяне хадзілі б людзі, і я памагаў бы ім.

— Няможна гэта, панічыку!

— Чаму няможна? Хіба грэх?

— Няможна!

— Мусіць, бабка, ты з нячыстай сілай знаешся?

— Бог з вамі, панічок! Што вы сказалі проціў ночы?! Няхай Бог крые! I не ўспамінайце вы яе!.. Ва імя Айца і Сына і Святога Духа!

Старая паляшучка, знахарка Мар’я, набожна перахрысцілася, падняўшы вочы на абраз.

— А што ж яна мне зробіць, гэтая нячыстая сіла? Я не баюся яе, бо яе, бабка, наогул няма.

— Гэ, панічыку, вы яшчэ маладзенькі, мала на свеце жылі.

— Ну, а вось ты, бабка, дзякаваць Богу, трошкі пажыла-такі, а скажы ж мне, ці бачыла ты хоць раз нячыстую сілу?

— Не кожнага, панічок, яна налучае,— ухілілася старая ад простага адказу.

— А я табе, бабка, скажу, каго яна налучае. Наколькі я ведаю, яна найбольш прывязваецца да п’яных цёмных людзей і то ўночы.

Старожка з гэтым не згадзілася і паківала галавой. А настаўнік, яшчэ зусім малады хлопец, які нядаўна прыехаў у першую сваю школку ў глухой палескай вёсцы, ледзь-ледзь усміхнуўся сам сабе, пэўны ў тым, што старая няіменна раскажа пра здарэнне з нячыстай сілай. Яму вельмі падабаліся такія гутаркі з гэтымі простымі людзьмі, якія яшчэ так мала адышліся ад часоў першапачатковай людской культуры.

— Я вам, панічок, не буду многа казаць, бо вы ўсё роўна не верыце, хоць, можа, і верыце часам, але кажаце, што не верыце. Ды калі не верыце мне, то паслухайце, няхай вам раскажа мой Міхалка. Вы ж ведаеце майго Міхалку? А калі яму не паверыце, спытайце людзей. Міхалка тады дзецюком яшчэ быў. Ішоў ён з Сяльца. I ноч была не цёмная. Чулі, можа, Сяльцо, недалёка ад нашай вёскі, вярста — не болей? Гэта — выселкі з нашае ж вёскі, двароў дзесяць. Ён і жонку ўзяў адтуль. Дык вось, панічыку, быў ён там — на вячоркі туды хадзіў, покі не жаніўся. На паўдарозе між Сяльцом і вёскай старая карчма стаіць, якраз напроціў могілак. Там невялічкае балотца ёсць, і рэчачка адтуль зачынаецца, малюсенечкая, і злучаецца з другой рэчкай, што ў нас Целяшовым Дубам завецца. I вось, як толькі мінуў ён карчму, дык на яго штось і накінулася — і не звер, і не чалавек. Так проста і налятае на яго. Хоча злавіць яго — не зловіць: нешта голае і слізкае, ні шэрсці, ні адзежы. Міхалка адкіне яго рукою, а яно зноў, а яно зноў. I вось, не паверыце, панічыку, парвала на ім новую світку да самага каўняра. Змогся бедны хлопец і ў непрытомнасці ў хату ўвайшоў. Скажаце, п’яны быў, дык зроду ж не п’е Міхалка, у рот гарэлкі не бярэ. I праляжаў ён пасля гэтага ў гарачцы тры месяцы, насілу на ногі падняўся.

Лабановіч — так звалі маладога настаўніка — слухаў апавяданне з вялікай цікавасцю. Спярша яму было крыху смешна, але, па меры таго як сама апавядальніца ўсё больш і больш захоплівалася таемнасцю здарэння, Лабановіча зацікавіла іншае, а іменна — непасрэдная і цвёрдая вера людзей у існаванне ўсяго гэтага цёмнага спляцення нядобрай сілы. Мільёны і болей гадоў жыве гэта вера, пачаткі яе загублены ў цёмным віры прошласці, і да гэтага часу людскі розум не патрапіў вызваліцца з аблады гэтага чмучэння...

«Цікава!.. Трэба будзе калі падумаць над гэтым»,— зазначыў сам сабе настаўнік. Але, як відаць, была ў яго яшчэ і іншая думка, і ён, нечакана для сябе самога, спытаўся: