КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716417 томов
Объем библиотеки - 1424 Гб.
Всего авторов - 275492
Пользователей - 125277

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

yan.litt про серию За последним порогом

В целом средненько, я бы даже сказал скучная жвачка. ГГ отпрыск изгнанной мамки-целицельницы, у которого осталось куча влиятельных дедушек бабушек из великих семей. И вот он там и крутится вертится - зарабатывает себе репу среди дворянства. Особого негатива к нему нет. Сюжет логичен, мир проработан, герои выглядят живыми. Но тем не менее скучненько как то. Из 10 я бы поставил 5 баллов и рекомендовал почитать что то более энергичное.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Гэпварт, 16, 1924 [Сэлинджер Джером Дэвид] (fb2) читать постранично, страница - 31


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

мы ў ад'ездзе. Будзьце ласкавыя, папрасіце міс Овэрман пераканаць яго, што абодва мы чытаем з падвышанай, неверагоднай хуткасцю кажнюткі дзень і зможам вярнуць любыя вельмі рэдкія кнігі ўмомант, калі гэта спатрэбіцца і як толькі здабудзем маркі. Баюся, тут будзе безліч цяжкасцей. Ён, містэр Фрэйзар, і сапраўды вельмі шчодры, добры чалавек, з надзвычайна высокай ступенню талерантнасці ў дачыненні да паганых рысаў маёй натуры, але ў ягонай шчодрасці тоіцца і хітрынка, бо яму падабаецца бачыць удзячныя твары сваіх даўжнікоў, калі ён робіць ім ажно такую ласку. Па-чалавечы, тут усё зразумела, і не трэба чакаць або дарэмна жадаць, каб гэткае знікла на зямлі за адну ноч, так ці інакш, майце мае словы на ўвазе. На мой прыватны, гумарыстычны погляд, нам страшэнна пашанцуе, калі містэр Фрэйзар дашле нам самае большае дзве або тры кнігі з усяго спіса! О, мой Божа, можна адурэць ад такой камічнай думкі!

Адгадай, хто ўвайшоў у бунгала з шырокай усмешкай на твары? Ваш сын Бады! Вядомы таксама як У. Дж. Глас, выдатны пісьменнік! Які няўломны хлапец! Ён, відавочна, меў плённы працоўны дзень! Як бы я жадаў, каб вы ўсе былі тут, уласнай персонай, і бачылі ягоны незвычайна абаяльны, прыцягальны, злёгку загарэлы твар; яшчэ і таму плаціце вы, дарагія Бэсі і Лэс, надта празмерную цану за нашыя легкадумныя летнія забавы ды разрыўкі. Au revoir! Бады далучаецца да кожнага майго сардэчнага пажадання вам заўсёднага здароўя і ўсялякай памыснасці ў нашу працяглую адсутнасць. Застаёмся, Вашы сыны і браты, якія любяць вас, Сімар і У.Дж. Глас; злучаныя назаўсёды духам і крывёю і нязведанымі глыбінямі ды палатамі сэрца.

Спяшаючыся найхутчэй завяршыць гэты ліст, а таксама ад радасці бачыць вашага незвычайнага сына, які раптоўна прыляцеў у бунгала, пасля сямі з паловай гадзін адсутнасці, я рызыкую забыцца на невялічкую гронку апошніх просьбаў, спадзяюся, дужа нязначных. Як ужо адзначалася мы маем незайздросна бліскучыя шанцы, што містэра Фрэйзара агорне паныласць і скруха па атрыманні гэтага кніжнага спіса, і ён папракацьме сябе за сваю сяброўскую, добраахвотную прапанову; зрэшты, мажліва, я раблю яму вялікую крыўду, думаючы падобным чынам; у такім выпадку (у чым я маркотна сумняваюся), калі ласка, папрасіце міс Овэрман прыгадаць яму, што гэта будзе абсалютна апошні наш кідок, самае меншае, на 6 доўгіх месяцаў наперад! Калі пагасне зіхатлівы бляск лета, рэшту гэтага памятнага года мы аддамо вылучна кансультацыям са слоўнікам; унікацьмем нават паэзіі ў адказны перыяд не ў далёкім часе, гэта, натуральна, азначае што містэр Фрэйзар не мецьме магчымасці, больш турботнай, чымся вартнай, бачыць нашыя юныя, зацятыя твары ў ніводнай публічцы Готама цэлых шэсць поўных ёмкіх месяцаў. Хто не адчуе вялізнай палёгкі, пачуўшы гэта! Вынятку, хоць сам па сабе ён прыемны, бадай, няма. У непасрэдным звязку з толькі што ўпамянутымі месяцамі, шчыра прашу вас як нашых улюбёных бацькоў, братоў і сястру прамовіць некалькі крамяных, сур’ёзных малітваў за нас. Асабіста я вельмі спадзяюся на тое, што нагрувашчванні ненатуральных, афектаваных, напышліва высакамоўных і паганых, прыкрых слоў зваляцца з майго юнага цела, як тыя мухі, падчас адказнага перыяду, які надыдзе! Гэта варта любога высілку, будова маіх будучых сказаў пастаўлена на карту!

Прашу цябе, не сярдуй на мяне, Бэсі; аднак вось маё абсалютна апошняе слова наконт сыходу са сцэны ў нязвычна раннім веку. Я зноў проста малю цябе: нічога не рабі не ў час. Пачакай, цярпліва і спакойна, хаця б да кастрычніка, а тады глядзі на ўсе вочы, каб скарыстаць са спрыяльнай аказіі; у кастрычніку ты, магчыма, рушыш як на мазаных колах! Яшчэ, каб не забыць. Бады настойліва просіць, каб вы абавязкова прыслалі яму некалькі тых вельмі вялікіх блакнотаў, зусім без лінеек, для ягоных дужа займальных апавяданняў. Hi ў якім разе не пасылайце яму іншыя, з лінейкамі, тыя, што я ўжываю аж па сённяшні, аддадзены прыемнай размове з вамі дзень, бо ён пагарджае такімі блакнотамі. I яшчэ, хоць я і не адважыўся шчыра абмеркаваць гэта з Бады, думаю, ён дужа ўзрадуецца, калі вы прышляце яму цацачнага трусіка сярэдняга памеру, бо ягоны вялікі трусік згубіўся, калі праваднік у цягніку прыбіраў уранні пасцель; толькі, калі ласка, не згадвайце пра гэта ў сваіх будучых лістах, а проста ціха пакладзіце не вельмі вялікага трусіка ў зручную тару, да прыкладу, у пустую кардонку з-пад абутку ці ў якую каробку ды пашліце поштай. Я ведаю, што магу пакінуць вырашэнне гэтай ці любой іншай справы цалкам на цябе, Бэсі; Божа, ты, Бэсі, выклікаеш столькі ж дзівавання, колькі любові! Апроч таго, што больш не трэба яму дасылаць для ягоных апавяданняў блакноты з лінейкамі, не дасылайце яму ніякіх блакнотаў з танюсенькай паперай, падобнай на шалупінне цыбулі, бо ён папросту выкідвае такія ў скрыню для смецця, паблізу бунгала, якой карыстаюцца ўсе. Марнатраўства, безумоўна, але я быў бы ўдзячны вам, калі б вы не наказвалі мне ўмешвацца ў гэткую далікатную справу. Не ведаю, ці варта казаць, што не ўсялякая