КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713408 томов
Объем библиотеки - 1405 Гб.
Всего авторов - 274740
Пользователей - 125104

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Пракурорка [Тадэвуш Даленга-МастовІч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Тадэвуш Даленга-МастовІч Пракурорка

Раздзел 1

Ён выскачыў з трамвая і адразу падняў каўнер паліто. Накрапваў дождж, змяшаны са снегам, вецер з Віслы працінаў да касцей.

Ён зусім не ведаў гэтага раёна горада. Больш як дзесяць гадоў таму жыў у Варшаве, але Жалібора тады яшчэ не было. На гэтым месцы распасціраліся пакатыя ўзгоркі, тэрыторыя Цытадэлі.

Такой ранняй парой на вуліцы не было ні душы. Ён падышоў да ліхтара і каторы раз зірнуў на цыдулку: Дэмбова, 26.

Страціў добрыя пяць хвілін, выпытваючы ў выпадковага пужлівага мінака пра кірунак, у якім трэба ісці, каб адшукаць вуліцу Дэмбову. Мінак непакоіўся, і не дзіўна. Незнаёмец і сам ведаў, што сваім выглядам не мог выклікаць у яго давер: на шырокіх плячах зношанае і бруднае адзенне, да таго ж тыдзень няголены твар.

З адрывістых звестак мінака вынікала, што трэба павярнуць направа, потым будзе дарога, а за ёй чырвоная камяніца, затым налева і трэцяя або другая вулачка зноў направа. Незнаёмец кінуў мінаку «дзякуй», схаваў здранцвелыя рукі глыбока ў рукавы і хутка пакрочыў.

Ён ведаў, што не заблукае. У яго быў прыроджаны інстынкт арыентацыі на незнаёмай мясцовасці, проста нейкае адчуванне прасторы, якое ніколі яго не падводзіла, ні ў сотнях незнаёмых гарадоў, ні на пакручастых горных схілах, ні ў лабірынтах акеанічных партоў…

Калі звярнуў направа, вецер зноў ударыў яму ў вочы душам вострых, як іголкі, кропель і секануў пад плашч. Калі сцішыў хаду, на шалёнай хуткасці яго абагнаў велізарны аўтамабіль. Да вушэй даляцеў прыглушаны крык, затым ужо добра выразны звон разбітай шыбы — і аўтамабіль знік за паваротам.

Чалавек азірнуўся: на вуліцы нікога не было. Па абодвух яе баках рэдка стаялі маленькія дамкі з цёмнымі вокнамі.

— Ого, — прамармытаў ён сам сабе, — брудная работа.

На павароце ў святле ліхтара ўбачыў некалькі кавалкаў тоўстага шкла. Махнуў рукой і рушыў далей. Праз некалькі хвілін знайшоў вуліцу Дэмбову, яшчэ менш забудаваную, чым іншыя, і затрымаўся перад вялікай белай вілай.

Высокі жалезны плот, а за ім невялікі садок. Ён націснуў на клямку брамкі. Яна была замкнутая. Ён зазваніў і стаў чакаць. Як звычайна, уважліва азірнуўся. Далей, метраў за дзесяць, а то і больш, у плоце была заязная брама, а за ёй стаяла некалькі гаспадарчых пабудоў. Яны выглядалі мізэрнымі на фоне шыкоўнай трохпавярховай вілы. У вокнах было цёмна. Іх, відаць, шчыльна захінулі або ўсе яшчэ спалі.

Ён зноў націснуў на гузік званка і толькі тады заўважыў шыльдачку ля брамкі:

«Доктар Караль Бруніцкі

праф. Варшаўскага ўніверсітэта».

Між тым, нейкія бакавыя дзверы вілы з шумам адчыніліся і праз хвіліну за брамкай паказалася прысадзістая, амаль квадратная постаць з кіем у руцэ.

— Што такое? — пачуўся хрыплы голас.

— Я да пана прафесара, адчыніце, калі ласка.

Прысадзісты чалавек наблізіў да плота барадаты твар, акінуў прыхадня недаверлівым позіркам і паціснуў плячыма:

— Тут пан нікога не прымае, толькі ў клініцы.

— Я ведаю, але скажыце, калі ласка, пану, што прыйшоў… Факір…

— Хто?

— Факір.

Служка нерашуча павярнуў да дома, але праз пару крокаў затрымаўся:

— Факір?.. Нібыта з цырка?

— Не з цырка, ліха на цябе!.. Скажы «Факір», прафесар ведае.

Чакаць давялося доўга, але барадач вярнуўся, на гэты раз праз галоўны ўваход. Моўчкі выцягнуў з-за пазухі звязку ключоў, адчыніў брамку, пусціў госця і старанна яе замкнуў.

Некалькі прыступак вялі на ганак. Двое тоўстых дзвярэй з мноствам замкоў і засавак вялі ў невялікую вітальню. Сцены, выкладзеныя дубовымі панэлямі, ззялі чысцінёй, як і падлога. Прыемнае цяпло абдало вільготны ад дажджу твар.

— Папрашу выцерці ногі, — прабурчэў служка, прыглядаючыся спадылба да госця. Калі той, як мог, найстаранней ачысціў абутак, барадач адчыніў дзверы ў суседні пакой, прамармытаўшы нешта, што павінна было азначаць запрашэнне, а сам знік.

Гэта быў вельмі вялікі пакой, накшталт хола, застаўлены мяккай мэбляй, на сценах дываны. Далёка ў куце гарэла маленькая лямпачка пад рубінава-чырвоным абажурам. Дзякуючы гэтаму пакой патанаў у паўзмроку, і госцю падалося, што акрамя яго тут ёсць яшчэ нехта, чые вочы пільна за ім назіраюць.

Адчуванне гэтае пастаянна расло і зрабілася такім надакучлівым, што ён не мог яго не праверыць. Госць устаў, зрабіў некалькі хуткіх крокаў па пакоі і апынуўся ў найцямнейшым яго куце.

На рагу шырокай канапы ззялі дзве зялёныя кропкі. Там нерухома ляжаў велізарны чорны кот.

Госць скрывіўся. Ён не выносіў гэтых жывёл. Факір ужо хацеў вярнуцца на сваё месца, як побач у крэсле заўважыў другога ката. Зрок паступова прывык да чырвонага паўзмроку і з велізарным здзіўленнем адкрываў ледзь не на кожным крэсле, на кожнай канапцы, на кожным стосе ўзорыстых падушак катоў. Вялізных, тоўстых, укормленых катоў.

— Чорт! — вылаяўся госць скрозь зубы. — Што за агідны звярынец!

У той жа момант у дзвярах, схаваных за парцьерай, шчоўкнуў замок і на