КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714647 томов
Объем библиотеки - 1414 Гб.
Всего авторов - 275117
Пользователей - 125172

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

A.Stern про Штерн: Анархопокалипсис (СИ) (Фэнтези: прочее)

Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)

Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)

Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).

Заўтра была адліга-4 [Віктар Шніп] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]


Віктар ШНІП


ЗАЎТРА БЫЛА АДЛІГА-4


Верасень

***

1.09.2015. Вечарам перад сном, гледзячы на партрэты бацькоў, прыдумаў радкі:

Тата і мама глядзяць на мяне

З рамак партрэтных на шэрай сцяне.

Тата і мама — іконы мае.

Вас мне жывых, як святла, не стае

Тут на зямлі, дзе заўсёды святло

Нават у тым, што ў нябыт адышло...

***

2.09.2015. Загрымеў гром, узняўся вецер і ўміг з дрэў пасыпалася лістота, нібыта верасень узарваў сцены лета, за якімі хаваемся мы ад восені...

***

2.09.2015. Дзень карацее, як дарога да Млечнага Шляху.

***

2.09.2015. Прайшоў доўгачаканы дождж. І ў калюгах апалая лістота адчула сябе на сёмым небе.


***

3.09.2015. На кухні ўсе талеркі ўмеюць лётаць. Толькі пра гэта яны не ведаюць...

***

3.09.2015. Перад сном занатаваў: «Папера — гэта зімовае поле, на якім словы ўмярзаюць у вечнасць. Адны на час зімы, а іншыя да вогненнага патопу...» Раніцай прачытаў. І пайшоў на працу, дзе на сталах і на шафах ляжаць рукапісы, як на гарах снег, які не растае.

***

4.09.2015. Некаторыя перад люстэркам, як перад іконай...

***

5.09.2015. Поўня, як цыгарэтны попел, які прымёрз да чорнай цыраты неба.

***

5.09.2015. Больш як месяц таму ў Пугачах на свяце вёскі мы з Людмілай даведаліся, што нас запросяць на святкаванне 550-годдзя Ракава. Апошнія два тыдні я кожны дзень, дастаючы з паштовай скрынкі газеты, спадзяваўся, што атрымаю запрашэнні. І яны прыйшлі сёння ў дзве гадзіны дня, і нам стала вядома, што свята ў Ракаве ўжо ў самым разгары. Гэта наша пошта!!! Сумна. Нават ні кроплі не суцяшаюць радкі з майго верша, што змешчаны на запрашэнні:

Што нам Парыж далёкі, што нам Кракаў

І Амстэрдам, і Лондан той сівы! —

Мы маем гонар свой, мы маем Ракаў,

Дзе ўсе святлом касцёла і царквы

Асветлены і вечнасці слугуюць,

Ствараюць слову роднаму прасцяг

І словы тут з анёламі сябруюць

І не губляюцца ў сівых вяках.

6.09.2015. Ад выдавецтва ездзіў у Шчучын на святкаванне Дня беларускага пісьменства. Дамоў прывёз два падарункі — Рычард Бялячыц падпісаў новую кнігу «Споведзь накцюрна» і святочны нумар газеты «Слонімскі веснік», якую падарыла паэтка Алена Руж.

З усяго, што чуў са сцэны, найбольш запомнілася выступленне рускага пісьменніка з Масквы Георгія Прахіна, які сказаў: «Беражыце сваю мову! Без мовы ў вас не будзе краіны! Без мовы не будзе нацыі, не будзе народа. Бера­жыце сваю мову!»

З усіх лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі атрымаў найбольш гучных і шчырых апладысментаў Дзяніс Марціновіч, калі яго выклікалі на сцэну, каб уручыць дыплом у намінацыі «Найлепшы крытычны твор» за кнігу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча».

***

7.09.2015. Белая, як з леташняга снегу, ванна няспешна плыве па рэчцы. У ёй жоўтая лістота, як вуголле. Далёка да акіяна.

***

7.09.2015. Белая поўня, як пакецік з гарбатай...

***

9.09.2015. Пасля працы зайшоў у «Цэнтральны» ўніверсам, каб папіць гарбаты і з’есці пару канапак. Ужо не помню, калі тут быў апошні раз. Здаецца, што нічога ў інтэр’еры не змянілася. Каля акон гэтак жа як дзесяць, дваццаць, трыццаць гадоў таму стаяць людзі і падсілкоўваюцца. Чарга — пару чалавек. Стаў каля акна на вольнае месца. Побач маладыя кітайцы. Пра нешта гавораць, смяюцца. Гляджу на вуліцу, дзе на тратуары стаяць столікі. Насупраць мяне пад акном сядзяць тры мужыкі майго ўзросту, няспешна п’юць піва і кураць. За маёй спінай сюды-туды ходзяць людзі. У большасці маладыя. З кавенькай прайшоў стары, спыняючыся каля сметніц. Нічога там няма. П’ю гарбату. Вельмі гарачая. Трэба было б пачакаць, каб астыла хаця б крыху, але я, апякаючыся, п’ю. П’ю гэтак жа, як у свае маладыя гады, калі, будучы беспрацоўным, прыходзіў сюды, каб пагрэцца і падсілкавацца на тыя капейкі, што ў мяне яшчэ былі. Выходжу на вуліцу. На ганку сядзіць стары з кавенькай. Побач стаіць купка моладзі з цыгарэтамі. Па праспекце шнуруюць машыны. У небе вечаровае сонца. У мяне ў роце ўсё апалена гарбатай, у якой быў смак восеньскай самоты...

***

9.09.2015. Наведаў галерэю сучаснага мастацтва «Ў», дзе прэзентаваліся адразу тры новыя кнігі — Людмілы Рублеўскай «З’яўленне Інфанты», Леаніда Галубовіча «Поўня» і Юрыя Несцярэнкі «Звычайны шоу-бізнес». Напачатку зайшоў у кнігарню «ЛогвінаЎ». Сярод выданняў у бязлюднай зале, як кніжны Бог, стаяў Алесь Разанаў. Убачыў мяне, заўсміхаўся і адразу набыў выгляд паэта. Абмеркаваўшы працу над кнігай «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж», якую яшчэ ўсё афармляе мастачка, Алесь Сцяпанавіч звярнуўся да маладзенькай кнігакрамніцы: «Вы ведаеце, хто гэта?» Дзяўчына, зірнуўшы мне ў вочы, адказала: «Ведаю. Віктар