КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713211 томов
Объем библиотеки - 1403 Гб.
Всего авторов - 274657
Пользователей - 125094

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Максім Багдановіч — крытык [Святлана Белая] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Святлана Белая
Максім Багдановіч — крытык

УВОДЗІНЫ

Вядома, што крытыка − тая галіна духоўнай дзейчасці чалавека, якая болей за іншыя фарміруе грамадскую свядомасць. Так было ва ўсе часы. Але яе роля значна ўзрасла ў наш бурлівы час перабудовы. Эпоха галоснасці аказалася жыватворнай для літаратурна-мастацкай крытыкі. У яе атмасферы з’явілася шмат значных крытычных твораў. Аднак стан самой крытыкі, як і адносіны да яе, супярэчлівыя. Адчуваецца размытасць крытэрыяў, паспешлівае адмаўленне ад мінулых набыткаў. “Галасы сталі гучней, а рэзананс цішэй. Галасоў стала болей, а водгукаў меней”[1] − так ахарактарызаваў сённяшнюю літаратурна-мастацкую крытыку Л.Аннінскі. Таму адчуваецца асаблівая патрэба ў звароце да тых, хто стаяў у вытокаў літаратурна-мастацкай крытыкі, закладваў яе асновы. У Беларусі адным з такіх быў Максім Багдановіч. У яго спадчыне сённяшні крытык знойдзе высакародныя прыклады абароны праўдзівасці і народнасці літаратуры, аналізу твораў па законах мастацтва, мужнасці ўказаць на недахопы аўтарытэтаў, падтрымкі пачынаючых аўтараў.

Лёс дараваў Максіму Багдановічу вельмі кароткі адрэзак часу для творчасці. Пры яго жыцці сучаснікі адзначалі толькі паэтычны талент Багдановіча. Яго называлі выдатным паэтам, ставілі ў адзін рад з Янкам Купалам і Якубам Коласам (такую высокую ацэнку яго паэзіі даў польскі пісьменнік У. Рагоўскі ў 1914 годзе[2]. Але Максім Багдановіч быў і арыгінальным літаратурным крытыкам. Аб гэтым баку яго дзейнасці доўгі час было мала вядома грамадскасці.

Да рэвалюцыі ў афіцыйным друку яго назвалі крытыкам толькі аднойчы. Гэта адбылося так. У 1915 годзе ў Маскве выйшла другое, дапоўненае і перапрацаванае, выданне трэцяга тома вядомага рускага прагрэсіўнага бібліёграфа М. А. Рубакіна «Среди книг. Опыт обзора русских книжных богатств в связи с историей научно-философских и литературно-общественных идей». М .Рубакин ствараў сваю крытыка-бібліяграфічную працу “для камплектавання агульнаадукацыйных бібліятэк і кнігарань”. Аўтар акцэнтаваў увагу на нацыянальным пытанні ў царскай Расіі. У выглядзе асобных артыкулаў М. Рубакін дае лаканічныя агляды нацыянальнага руху і развіцця культуры ўкраінцаў, беларусаў, палякаў, літоўцаў, армян, грузін, фінаў і яўрэяў, што жылі на тэрыторыі Расійскай Імперыі.

У артыкуле “Беларускае нацыянальнае адраджэнне” М. Рубакін знаёміць чытача з гістарычным лёсам беларускага народа і з развіццём яго літаратуры, даючы кароткія звесткі пра кожнага пісьменніка. Пра Багдановіча чытаем: “Максім Багдановіч, сын былога народнага настаўніка, чыноўніка з сялян, вышэйшая навуковая ўстанова, − паэт, літаратурны крытык”[3] (пераклад тут і далей мой: С. Б.).

Дыяпазон літаратурна-крытычных поглядаў Багдановіча даволі шырокі. Ён ахоплівае прынцыпы літаратуры, эстэтыкі, стылістыкі, мастацкай творчасці. Сярод яго чарнавых накідаў захаваўся нават урывак, у якім гаворыцца пра “імкненне знайсці метад навуковай крытыкі”, якая б ахапіла ўсе “мастацкія факты”, “Усе з’явы формы літаратурнага твора ў самым шырокім сэнсе слова[4]”.

Станаўлэнне новай беларускай літаратуры, у чым так зацікаўлены быў паэт, вымагала яго звяртацца да названых прынцыпаў, распрацоўваць іх. І ён узяўся за гэтую нялёгкую справу. І тое, што паспеў ён зрабіць, увайшло ў скарбонку беларускай крытыкі.

Некалі Іван Мележ у сваім артыкуле “Наш раман і яго крытыкі” пісаў: “Нашым крытыкам, наогул яшчэ нярэдка не хапае ўмення падняцца над асобнымі фактамі, звязаць гэты факт з іншымі, глянуць на яго як на з’яву няспыннай гістарычнай плыні. А калі яны бяруцца за гэта, то, не маючы дастатковых шырыні і глыбіні поглядаў, робяць важную справу вельмі павярхоўна і вельмі прыблізна, таму і без належнай аб’ектыўнасці”[5].

Па сутнасці супраць гэтых недахопаў у свой час выступаў і Багдановіч у сваёй крытычна-літаратурнай спадчыне. Сам ён, беручыся за працу, заўсёды памятаў пра адказнасць за справу, імкнуўся да пазнання ісціны, да правільнага разумення той ці іншай літаратурнай з’явы.

Спецыяльнай навуковай працы пра Багдановіча-крытыка пакуль што няма. У кнігах М. Стральцова “Загадка Багдановіча”, А. Лойкі “Максім Багадновіч”, Р. Бярозкіна “Чалавек напрадвесні”, А. Бачылы “Дарогамі Максіма Багдановіча”, Н. Ватацы “Шляхі паэта”, артыкулах у перыядычным друку − разглядаюцца асаблівасці крытычнага мыслення паэта. (Толькі А. Лойка і М. Стральцоў прысвяцілі яму ў сваіх працах асобныя раздзелы крытычнаму майстэрству Багдановіча).

У сваёй працы я імкнуся на аснове ўжо вядомых звестак аб Багдановічу-крытыку, а таксама паводле ўласных назіранняў і дакументаў, што знаходзяццаі ў музеях і архівах, абгрунтаваць, якім сур’ёзным і арыгінальным крытыкам быў М. Багдановіч, якія плённыя вывады пакінуў для літаратуразнаўчай навукі.