КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712812 томов
Объем библиотеки - 1401 Гб.
Всего авторов - 274559
Пользователей - 125076

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

З табой [Поль Элюар] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

ПОЛЬ ЭЛЮАР З ТАБОЙ: ВЫБРАНАЕ


Элюар П.

З табой: Выбранае. /Пер. з франц. Э. Агняцвет. [Прадм. Б. Міцкевіча].— Мн., Маст. літ.,

1980.— 128 с., 4 л. іл. (Паэзія народаў свету).


Рэдактар Хв. Д. Жычка.

Пераплёт А. В. Судэйкі.

Мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін.

Тэхнічны рэдактар Л. М.Шлапо.

Карэктар Я. Ф. Харко.


Пераклады зроблены з выданняў:

Paul Eluard. Choix de poèmes,

Paris, NRF, Gallimard, 1951


Poèmes pour tous par Paul Eluard.

Choix de poèmes 1917—1952.

Paris, Les Editeurs Français Réunis, 1952


Paul Eluard. Choix de poémes.

Editions en langues etrangeres.

Moscou 1958



ПЯСНЯР МУЖНАСЦІ I ДАБРАТЫ


Поль Элюар — адзін з найвялікшых паэтаў XX стагоддзя. Пяшчотны лірык, удумлівы даследавальнік жыцця, тэмпераментны прапагандыст, палымяны змагар — такі быў гэты добры, мудры, чалавечны паэт. У сваёй творчасці ён адлюстраваў барацьбу паміж сіламі змроку і сіламі святла. «Закон дабраты» — сэнс жыцця, шуканняў, мастацтва Элюара.

Поль Элюар (сапраўднае імя — Эжэн Эміль Поль Грэндэль) нарадзіўся 14 снежня 1895 года ў парыжскім прадмесці Сан-Дэні ў сям’і служачага.

Раннія паэтычныя вопыты Элюара — «Першыя вершы» (1913—1918) і «Дыялогі бескарысных» (1914) — належалі да жанру інтымнай лырыкі, у іх раскрываўся багаты ўнутраны свет юнака.

У снежні 1914 года Элюар быў мабілізаваны ў французскую армію, дзе служыў спачатку ў якасці санітара, а потым — салдата-пехацінца. Амаль чатыры гады правёў ён у акопах і прыфрантавых шпіталях, у 1917 годзе быў атручаны ўдушлівымі газамі.

У вершах ваеннага часу Элюар адлюстраваў горкі вопыт сваіх равеснікаў — «чыстых душой» салдат з «чужой стрэльбай». Кароткія і выразныя замалёўкі ваеннага жыцця, насычаныя цёплым спачуваннем да чалавека, абурэннем вайной і агідай да яе, склалі зборнікі «Абавязак» (1916), «Абавязак і трывога» (1917) і «Вершы для мірнага часу» (1918). Жорсткасці і крывадушнасці вайны супрацьстаўляліся прыгажосць і высакародства чалавечых пачуццяў, надзея на шчасце, што прыйдзе калі-небудзь назаўсёды. У «свет аслеплены, свет аглушаны» паэт кідаў сваімі «Вершамі для мірнага часу» заклік «Працуй», бачачы ў ім выражэнне асноў чалавечага існавання, гарантыю надзеі, любві, хлеба.

Ідэя сацыяльнай ролі працы і брацтва з новай сілай гучыць у цыкле «Прыклады. Плён сноў. Патрэбы жыцця»:

...упрыгожваць прыроду
Хараством чалавечым —
                Працаваць.
Пасля першай сусветнай вайны творчасць Элюара набывае складаны характар. Незадаволенасць буржуазнай рэчаіснасцю прыводзіць яго ў лагер дадаісцкай і сюррэалістычнай літаратуры. Аднак гэта быў памылковы, небяспечны шлях. Анархічны бунт дадаістаў і сюррэалістаў супраць старога буржуазнага грамадства і яго духоўных каштоўнасцей быў павярхоўны, неарганізаваны, а іх эстэтычныя ўстаноўкі («аўтаматычнае пісьмо») супярэчылі ўнутраным тэндэнцыям рэалістычнай паэзіі, адмаўлялі ідэйнасць і вобразнасць мастацтва.

Эстэтычная праграма сюррэалістэў аказала ўплыў на шэраг паэтычных зборнікаў Элюара 20—30-х гадоў. Яго вершы страчваюць якасці, якія былі ўласцівыя яго першым творам,— прастату і яснасць.

Аднак эстэтыка сюррэалізму перашкаджала свабоднаму развіццю паэтычнага таленту Элюара, паэта-мысліцеля цягнула да канкрэтнасці і жывасці пачуццяў, да шчырасці і непасрэднасці. Ён менш за ўсё быў захоплены індывідуалізмам і эгаізмам. Адзіноцтва, раз’яднанасць людзей уяўляліся яму страшнейшымі за пякельныя пакуты.

Ужо ў лепшых вершах зборніка «Горад тугі» (1926) шчырая лірычная ўсхваляванасць перамагае сюррэалістычную ўмоўнасць, выразна выяўляюцца характэрныя для позняга Элюара лаканізм, афарыстычнасць, строгасць у адборы выяўленчых сродкаў.

У зборніку «Каханне. Паэзія» (1929) каханне зноў адцясняе элюараўскую сюррэальнасць, жывыя чалавечыя пачуцці пераадольваюць абстрактнасць і мудрагелістасць мыслення паэта. Вершы насычаюцца філасафічнасцю.

Тэма кахання займала цэнтральнае месца ў паэзіі Элюара канца 20-х — пачатку 30-х гадоў. Свет пачуццяў быў для паэта своеасаблівай абаронай ад буржуазнай рэчаіснасці. Натхнёная любоўная лірыка мела на ўвазе аптытэзу паміж каханнем, дасканаласцю каханай і недасканаласцю буржуазнага ладу.

Але ўжо ў зборніку «Само жыццё» (1932) Элюар гаворыць аб немагчымасці абмежаваць жыццё толькі начуццём. Разбураецца ілюзія, быццам каханне, якое стала паэзіяй, здольна ўзнесці паэта над «горадам тугі». Паняцце «самога жыцця» аказваецца намнога шырэйшым, чым палкае і натхнёнае пачуццё. Сувязі Элюара з сюррэалізмам яшчэ больш паслабляюцца.

У перадваенныя гады паэт пакутліва блукаў па пуцявінах узрушанага і неўладкаванага свету, аб чым сведчаць яго зборнікі «Ружа для ўсіх» (1934), «Пладаносныя вочы» (1936), «Натуральная плынь» (1938), «Поўная песня» (1939). Адзінай надзейнай ніццю, якая правяла Элюара праз лабірынт разарванай свядомасці да праўды гісторыі, было імкненне да пяшчоты і