КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713406 томов
Объем библиотеки - 1405 Гб.
Всего авторов - 274742
Пользователей - 125104

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Загасцінец [Данута Бічэль-Загнетава] (fb2) читать онлайн


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]
  [Оглавление]

Данута Бічэль-Загнетава Загасцінец


Падрыхтаванае на падставе: Бічэль-Загнетава Д. Загасцінец: Вершы.— Мн.: Маст. літ., 1985.— 94 с., іл.


Copyright © 2013 by Kamunikat.org


Краю мой Нёман


ЛОТАЦЬ
Далонь вясны пазалаціла лотаць
у тых Масцішчах,
дзе няма мастоў,
дзе аблачынка з чатырох пластоў
на дубе, як вяртушка, будзе лопаць.
Свет запалоніць золкім бездарожжам,
дажджынкі зловіць у малечы рот,
за белалобым воблакам прыгожым
памчыцца ў Нёман i разбудзіць лёд.
Вясёлы трэск i вухканне праніжа
ваколле,
што аглухла за зіму,
а сонца па закутках снег паліжа,
таму што надта горача яму.
...Пазнала, што зязюля налічыла.
Ані загадкі-зорачкі...
I ўсё ж
бяжыць сцяжынай памяці дзяўчына
па лотаць у даліну басанож.
Вясны бурлівай шчырая сяброўка
не ведае ні горычы, ні зла.
Рабенькая, што божая кароўка...
Не верыцца, няўжо такой была...


ПАСТЭЛЬ
Бор вушкі навастрыў.
Сасны страла
у белы мякіш хмаркі прарасла.
У студні вечнасці
напіўся жораў-дзень,
у далячынь высокую ўзляцеў.
У студню ўціснуўся начны прастор,
там датлявае
вуголле зор.
Табун туману ідзе на вадапой
праз луг —
дзе подбегай, а дзе ступой.
Жарэбчык радасці
праз рэчку ўброд
пабег па лузе ранішніх турбот.
Вось едуць кленічы
на сухарэбрай клячы...
Спрасонку плача
ў возеры гарлачык:
на слімака падумаў — насарог...
Анюта ранняй птушкай
праз парог
цягнула скрутак світальных вестак
пра сны апошняй ночы i нявестак.
Навіны Ганна трактавала танна,
прымеціўшы:
— Анюта ўсё ж — не Ганна.
Раслі пад воблакі
ствалы дымоў,
а бусел неба крыллем абдымаў.
А цётка Броня
бразнула вядром —
аж воблачка кульнулася ўверх дном.
Размашыстай хадой адмерваў час
Кузьмоў Ігнась,
па прозвішчу Бакас.
Глядзеў на сонда бацька,
як прарок,
схаваўшы думкі пад казырок.
Аладкі,
нібы сонейкі, пячэ —
адна матуля ўходжваецца шчэ.


КРАЮ МОЙ НЕМАН
Шлях маіх продкаў,
шлях прамяністы i Млечны.
Ловіць драчыных падлёткаў
ведер надрэчны.
Плача надрэчны рагоз,
слёзы жанчын не ўрадзілі...
Шчасны мой лёс,
Нёманам вечным праўдзівы.
Шчырыя сэрцы
не дакрануцца да здрады.
Тутака сенцы
адчыняюцца словамі праўды.
Неба сагнуў у дугу
зрок бліскавіц тваіх востры.
Бурай дыхнуць на бягу
Нёмана конскія ноздры.
Стромай над вірам
стану, любоўю замглёна.
Выбрала вырай
i адляту ў тваё лона.
Хмельны ад гулу паводкаў,
ты не змялееш ніколі,
шлях ма'іх продкаў,
шлях маёй споўненай долі.


ЗАЦІШАК
Дзе ад суніц гарэў узлеску схон,
заняты таямнідамі, Антон
нёс прад сабою прыгаршчы суніц.
Узлесак не хавае таямніц.
Францішак замаўляў лясную цішу.
Наіўна з цішай раіўся Францішак:
вярнуцца зноў на ядзерны рэактар
або мастацтвам гартаваць характар...
Спакой даўно пастаўлены на кон.
Як сказ пра старажытныя часы,
разгадвае старыя абразы...
I развярэджвае душу Антон,
як задуменна стоіцда пахмуры
каля стагоддзем знішчанай скульптуры.
З малых гадоў
настойліва, без спешкі
яны Радзіму абхадзілі псшкі
як валачобнікі ці музыканты.
Пасля паглыбіліся ў фаліянты.
Незамутнёнымі вачамі молада
глядзелі надпісы звана у Моладаве.
Верш з эпітафіі, што ў Астраўцы.
Мастацтва ў Маларыце, Івянцы.
Стаіліся разгублена ў зацішку.
Аб родных дудах напісаць бы кніжку!
Ці бескарысна любавацца збоку?
Душа не напаказ любому воку.


НА АДНАСЕЛЛІ
У вёсцы на аднаселлі
ўгамоніцца хваляванне
у сэрцы, нібы ў музеі
прад іконай замілавання.
Бачу абраз бабулі
праз сівую кудзелю гурбы,
якую прадзе на шпулі.
Сон праллю цалуе ў губы.
Матулі няма калі прасці
на вераценцы словы —
сячэ на дрывотніку дровы,
частуе зіму ў нашай хаце.
Здаецца, сціхае вецер.
Просіць Марыю матуля:
— Прагай да беспрытулля
заваблены ў свет мае дзеці.
Я — вечна твая даўжніца.
Пакуль намяце сняжніца
на стрэхі сумётаў латы,
вярні ix здалёк дахаты.


ХАТА
Ружы здзічэлі:
калючыя, нібы шыпшына.
Крэкча таполя —
раматус ёй круціць сукі.
Хату піхае вятрыска,
да змораных працай глухі;
зляцелі вароты —
падбіла машына...
Але жыве наша хата.
У хаце —- сям'я.
Дзверы пяюць,
усміхаюцца ясныя вочы.
— Мамачка, вырвуся з працы,
на свята заскочу!
Смутку слязіну змахнулі
хата i я.
Куры, i певень, i кошка
ад золку да смерці
могуць чакаць
непаседы-дачушкі зварот.
I распластанае цела
з ног збітых варот...
Але ў матулі i ў хаты
хворыя сэрцы.
Тахкае болем сцяжына
ад ix да мяне,
торгае частка душы маёй —
родная хата.
З-пад валасоў пасівелых
глядзіць вінавата.
Ноччу да цёплай сцяны
прытуляюся ў сне.


ПАСТУХ
Жыццё штодня падкідвала гасцінцы —
вайну, каросту...
Іржавы грош.
Падбрыквала маленства на гасцінцы
бычком,
які гізуе басанож.
Але бадзёрылі здароўем золкі.
Калолі ногі, як іголкі,
зёлкі.
I не было спачынку каля статку —
штоміг ад шкоды кідаешся ў схватку.
Цішэў настрой мурожнага закутка,
падобнага да старажытнай казкі,
дзе, сонейкам накрыўшыся, Падласкі
жавалі жвачку i драмалі пудка.
Пастух быў не падобны да ляніўца,
гатовы ў бой з лапчывай чарадой.
Яго старание білася ў дайніцах.
Яго прыпеўкі пеніў сырадой...
Сярод праднавальнічнай глухаты
над вухам стрэльне успамінаў пужка:
— Ca шкоды думкі выганяй,
пастушка!
Ледзь не праспала поўдзень залатьг.


НА ЖЫЦЦЁ
Ты тут вандроўнік, лірнік i ратай,
i можаш на цымбалах буры граць,
i колькі хочаш спаць...
Матулін край!
I за яго не трэба паміраць.
Шумі з сябрамі шчырай талакой —
з дубровай, з паўнаводнаю ракой.
Ідзі, куды надумается,, едзь.
I можна тут ад шчасця анямець!
I радасці ў дванаццаць верадён
тут напрадуць, пакуль ты маладзён,
на ўсе
тры тысячы шэсцьсот шэсцьдзесят дзён,
ад продкаў перададзеных жыццём.
Ці ёсць адвага, каб сябе знайсці?
Як сонейку за лесам не зайсці?
З душою лёгкай не паліць кастры
i не згарэць бяздумна да пары?
Я ведаю, што долі не шкада.
У маладосці любім гарачэй.
Шугае нафта колеру вачэй...
I мова, бы крынічная вада.
I гускі гагаюць не за гарой.
I дзэкаюць авечкі i бакас.
Акцэнт наш як радзіннае таўро —
перад людзьмі гавэнда выдасць нас.


ГАЛЁШЫ
Па хісткай кладцы абы-куды
пабег, абы дабегчы да канца.
З нядобрым свістам птушкі ca свінца,
сасмягнуўшы, дапалі да вады.
Не разумеў ты гэты свіст варожы.
Заплакаў,
бо згубіў свае галёшы.
Ды кладку з-пад здубелых ног не страціў
i дапамог знясіленаму брату.
Убачыў маці.
Расказаў пра страту.
Ды за галёшы не ўшчувала маці.
Ад возера паміж кустоў прагалы.
Прыпаў да бору шчыльнага сцяны —
знясілены,
разгублены i сталы
пад змрочнай таямніцаю вайны.
Нямецкі самалёт гудзе іначай,
i птушак выпускаюць з самалёта.
Ад страху лёд становіцца гарачым.
Найлепш хавацца у сваім балоце,
Кроў асабліва яркая на снезе,
а на балоце —
рыжае разводдзе.
Найлепш хавацца ў роднае балота.
хоць гразь у вайлакі i ў вочы лезе.
З балота вырас,
як ляспы пагорак.
Ванна дагнала,
як было за сорак.


БЕЗЫМЕННА
Пахавана дажджом.
Шчырым ветрам апета.
Абалонку душы
праглынула планета.
I прапалі сцяжыны
у прадонне су свету.
Дзень наступны
яе не чытаў запавету.
Ды пакуль над зямлёй
ціхі золак не згас,
не стамляюцца кроны
расці ў беспрытулле
i расказваць палеглым
легенды пра нас.
I шукае ў рацэ
свой адбітак матуля.
I на свеце трывожным
спакою няма...
Сувязная ваеннае мае імя.


ВОБЛАКАМ СНЕГУ
Дам нырца ў пясчаныя хвалі —
галінка надломана.
На чабаровы грудок
узыдзе скочка-зара.
Не замгляцца зялёныя вочы Немана.
Не астыне блакітная кроў Дняпра.
Будуць купаць маленства
начоўкі ліповыя Нарачы.
Настоена Свіцязь празрыста
на чарадзейнай руце...
Не ўсцеражэцца Кастусь,
пра найлепшае марачы,—
падставіць сляпой страле
дуб свае грудзі.
Сагрэе поле
з блакітнага лёну світка.
Шчаслівыя вусны
глынуць баравога пітва.
Ca шляхоў Клімука — Кавалёнка
выткуцца два
паясочкі на скроні,
ад сонца намітка.
Спрытна падбрыкнеш зубрыкам
з маладога Жодзіна,
вымытая, што бабёр,
заўжды ў бягучай рэчцы.
Вушкі краіны —
нафтавыя вышкі Рэчыцы.
Вочы з драўлянай плахі,
у лёхах знойдзенай...
З роднага даху адпудзіць
няўдачы вясновы дым
i накіруе воблакі
па нябеснай вуліцы.
Воблакам снегу,
пленам дажджу ў цябе выліцца.
Промнем барвовым сардэчніку
i пачуццём маладым.

* * *
Пад малады цянёк бяроз
пайшоў мой загасцінскі лёс,
нічога не было нібы...
I статкі — шчырыя грыбы.
Ізноў вяртацца мне куды?
У згадках скачуць каля хаткі
праменных ранкаў парасяткі
i парасяткі — жалуды.
Кірмаш сарочы, ні граша.
Ды зразумела я не ўчора,
што бедная кішэнь — не гора.
Багата бедная душа.
Жабрак збірае праз жыццё.
А мой світанак быў харошы.
Купаю памяць у раскошы
да дна шляхоў прайграных дзён.
Снягоў адталых ручайкі
ці пеўнікі збудзілі ранне.
Асуджана на пакаранне
раскручваць долі ручнікі.

Словы Бурачок жывыя ведаў


КАЛЯ ПОМНІКА ЯНКУ КУПАЛУ ЎГАРОДНІ
Каб ні кропелькі дня
ў прорву ночы не ўпала,
наш інстытут засланяў
ад непагоды Купала.
У Немане коней купалі,
a стрыглі вушамі вякі.
Барвовыя гваздзікі
ахоўвалі думы Купалы.
Табе экзамен здавала,
настаўнік строгі Купала,
за слова, скарб шчодры наш,
стаяць да апошняга тыдня,
пакуль не ўцалее наўсцяж
ні ценю адпетага злыдня...
Куды растрачана дужасць?
Колькі я тыдняў праспала?
Да памяці Вашай бяздушнасць
не даруецца, Янка Купала!


МАЦЕЙ БУРАЧОК
У Жупранах звоняць званы.
Ашмянкі плынь халадзее.
На чатырох вараных
вязуць Бурачка Мацея.
Якая высокая сіла
асвечвае сумны абрад —
сармацкі звычай ці сімвал?
Мужыцкі быў адвакат!
Ад Кушлян да Жупран
ціхія гоні ў скрусе.
З адкрытых сялянскіх ран
капае боль Беларусі.
На чатырох вараных
з чорнага шляху не збочыць.
А паабапал труны
гора аж слепіць вочы.
Колькі рабіў ён спробы
гора ўкінуць у лёх.
Чорнай хусцінкай жалобы
день на пагоркі лёг.
Слёзы пад вейкамі шорсткімі
у дзецюкоў, бы ў дзяцей.
Стаў перад суддзямі жорсткімі
павераным люду Мацей.
Скруціў ён сумную дудку,
балесна зайграў дудар
новаму веку пабудку
ад скляпенняў да хмар.
Сумленнем не пакрывіў.
У клетцы грудзей зацеснай
сэрду не стала крыві —
яно захлынулася песняй.
Рванулася на прастор
шукаць новай праўды-спакусы.
Мацей Бурачок не памёр,
бо выжылі беларусы.
У душах сыноў, дачок,
ад веку памаладзелы,
едзе Мадей Бурачок
на конях памяці —
белых.


ЖУПРАНЫ
Жупраны.
Адкрыюцца раны...
Раптоўна закрыюцца раны.
Жупраны —
ca шпілем падвоблачным побач
падземны палац шасцігранны.
Жупраны —
грудочак спакою вячыстага,
цемрай прыбраны.
Жупраны.
Тут бацька i брат.
У магіле тваёй сын Тамаш пахаваны.
Жупраны!
Змагацца пачаў Бурачок.
I суд не прайграны.
Жупраны!
Няроўна дзялілі,
далоў загрымелі тыраны.
Жупраны.
У чысты настрой апрануўся
народ абадраны.
Жупраны!
Світальныя песні паэта
на дудцы зайграны.
Жупраны.
Тут кожны яго зразумеў,
як даследчык старанны.
Жупраны —
узняты аратым руплівым
дзірван занядбаны.
Жупраны
мінулым, сучасным
i будучым векам абраны.
Свіраны,
Кушляны,
Жупраны!
Нябыт пакараны.


У КУШЛЯНАХ
Міхаіл Сямёнавіч Ляпеха, падводзячы рыску пад сваім васьмідзесяцігоддзем, пасадзіў каля каменя памяці Мадея Бурачка шэсцьдзесят дубоў вясной 198З года.

Узышлі паэтавы гады
у кушлянскі вечар малады.
А на кожным дубе ёсць гняздо,
a ў гняздзе пяе віхураў сто.
Між лістоты сонейка дрыжыць,
на галінках думку падкідае:
мова наша родная — святая,
чыстая адзежына душы.
Шэсцьдзесят увысь нанятых струн
ад вайны, ад мору, ад паветра
ў день імшаны спавілі валун
памяці вялікага паэта.
Аксамітам зеллечка засланы,
удумліва ўглядаецца ў блакіт...
Вось прыходзяць ворагі ў Кушляны
i кладуць пад камень дынаміт.
З-пад ляснога каменя ў бязмер
узлятае рой старых папер.
Доўга пабіралі ix дзяды.
Шчэ далей схавалі, назаўжды.
Сейбітам тутэйшым трэба вершы,
што пакінуў ім жа свой паэт,
але трэба, каб хто іншы першым
тыя вершы перадаў у свет.
Словы Бурачок жывыя ведаў,
як Радзіму ратаваць ад бедаў.
Выдыхае словы — замаўляе:
«Не вялікая, не малая,
не чырвоная, не чорная... а белая,
чыстая: нікога не біла,
не падбівала, толькі баранілася...»
Толькі роднай песняй засланілася.
Песню i на камені зайграй,
«як зярно ў гарэху»,
родны край,
у жывой шкарлупіне палёў,
«...дзе Гародня, Мінск i Магілёў...».


ПАМЯЦІ МАЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
Марыі Апанасаўны душа
малодшаю нястомнаю сяброўкай,
паўстаўшы перад гродзенскім барока
калі размыта вечнасці мяжа,
вясною непрылашчаных, гаротных
вядзе па ціхіх вуліцах Гародні.
I я, жывая, крочу за душой
Максіма Багдановіча матулі
так безнадзейна, што не прытуліць
мяне юнацтва горад мой ужо
зялёным голлем дрэваў,
ix садзіў
юнак, які знарок мяне будзіў...
І перад ім, такім калючым, мілым,
я, стрыманая, не ўтаю маркоты,
што гродзенцы не збераглі магілы
Марыі Апанасаўны Мякоты...
Ды лепш, каб ён абняў мяне спярша.
Запела б у маёй яе душа.


СЯБРОЎСТВА
Балацянога зелля хмельны верад
зачараваў тутэйшыя палі.
I Багдановіч, i Зоська Верас
зачараваны песняю былі.
А доля неласкавая гаворыць:
— А я сяброўства ваша пераб'ю.
Хай «верабей» палечыцца на моры!
На моры Чорным блага «вераб'ю».
Так безнадзейна блага маладому
у дваццаць шостую сваю вясну.
Не мае сілы даляцець дадому,
каля магілы матчынай заснуць.
Нязручны i нястрыманы, як мора,
згарэў знянацку ў поўдня на плячы.
Дваццаты век прад ім —
дужэйшы вораг —
грымеў вайной, сухоты не лячыў.
Змагацца за жыццё не стала страху.
А навакол — ні сваякоў, ні мілай
матулі... Здзірванелаю магілай
Гародня кліча да еканчэння шляху.
Засушаны сухотамі сынок
ужо не даляціць да родных ніў.
З тугі, з надзеі, з роздуму «Вянок»
усе грудкі заўчасныя абвіў.
У крыж пераўвасобіўся пахілы,
каб ім Радзіму абнімаць здйлёк.
Не прылятаюць з выраю магілы.
О, боль грудзей — блакітны васілёк!


ШЫПШЫНА ЯДВІГІНА Ш.
Казачнік перад адлігай
куст пад акном пасадзіў.
Цётачка з «важнаю фігай»
міма ішла ад суддзі.
Спіць Беларусь з надвячорка,
плачам, бядой пранялася.
Не загарэлася зорка
долі Луцэвіча Яся.
Ножкамі цэўкі сукае
купаліначка-немаўля.
Каля дзяўчат паблукае —
i ўскалыхнуцца здаля
звонкая скрыпка сцяжыны,
болю крынічнае дно...
Досвітак белай шыпшыны
цешыў надзеяй акно.


ГАЛЬЯШ ЛЕЎЧЬІК
Пытанне з мінулага ў яву
вяртае, ледзь вочы заплюшчу:
чаму ён уцёк у Варшаву,
а не ў Налібодкую пушчу?
Чупрыны капа...
З дабратою
на нас пазірае —- лагодны.
Лячуся яго прастатою.
Пяе ва мне «Чыжык» ягоны.
Між часу — ніякай заслоны.
Купала прыехаў у Слонім.
Заходзіць да сябра на каву...
Чаму ён уцёк у Варшаву?
Партрэт з маладой Зоськай Верас
прад першай сусветнай стыхіяй,
калі гартавалася вера
да роднай зямлі настальгіяй.
...У жаўранкаў лёс на скрыжалях.
Разбураны гнёзды без жалю.
На душы паэтаў аблава.
Схавала без вестак Варшава.


ЗАПРАШЭННЕ
Жадаю, не сакрэт,
з табою без ніякае прычыны
на дзень ці два
паехаць да жанчыны,
якая ў нас адна на цэлы свет.
Ад страху адзійоты па начах
паставіла пад лаваю сякеру
i духаў запрашае на вячэру.
Дух продкаў тоіцца ў яе вачах.
Заслана тканаю дзяружкай лава.
Там Багдановіч — найшчырэйшы госць.
На покуце Рагнеда i Прадслава.
I нам адведзенае месца ёсць.
Хто слову служыць,
там бываў не раз.
Да той жанчыны, мудрай i прыгожай,
даеду ў замець я, у бездарожжа...
Якая ёсць з'яўлюся, без прыкрас.


ХАДЫКІ
Алег i Юрка — файныя Хадыкі.
Сярод дзяўчат вучонасцю вядомы.
А я Уладзіміра гартаю томік
у баразне самлелай бульбы-дымкі.
Як з дзіцянём,
як са старэйшым братам,
пагутарым праз ростань:
a ці варта
ісці да праўды, чыстай, як сляза,
каб мне сцяжыну слова паказаць?
Выходжу ў свет — ягоны след відзён:
бунтарскіх дзей бурлівая рака.
У кожным шчырым парастку радка
хвалюецца душа імклівых дзён.
Дзіўлюся ў вочы
з далечы гадоў...
Маршчын сцяжынка збягае ўдоўж
між броваў,
a наіўнасць у паглядзе...
Салома валасоў, якія гладзіць
жанчыне ўдосталь не давялося.
Але высокае жыццё ўдалося!


У МЯСТЭЧКУ
У мястэчку, дзе мошчаны брук
абмываецца стужкаю плёсу,
мне мой даўні бывалы сябрук
уявіўся давераным лёсу.
Меў задум, бы зярнят спелы колас.
На шчыде ваяўнічасці, ў модзе,
у семдзесят нейкім там годзе
ён паклікаў:
— Хадзі на мой голас.
Ён падумаў пра цемру i кладку —
голас выведзе з демры па кладцы...
Я — пра сцежку сваю ад пачатку.
Непадробны,
не дасць мне мыляцда.
Голас меў трапяткі, малады.
Мне такога на шчасце хапала.
Але знакам планіды заўжды
несмяротны быў Янка Купала.
Усміхнуся — прыпомню нагоду.
Але ж сорамна думаць пра тое:
нецярпенне сваё маладое
зблытаць з прагай служэння народу!
Адчуванні жаночыя будзячы,
каб шуканняў настрой не патух,
спадзяюся на радасць у будучым,
ачышчаю мінуласцю дух.


НІНЕ
Шчасце — жыццё.
У шчаслівых сцяжыны прасцей.
Ды нешчаслівыя
шчасце спаткаюць часцей,
у беспрытуллі
блукаючы па бальшаках...
Носяць мужчыны
сяброўку маю на руках.
Я не пытаю,
куды вы мяне несяце.
Паліць мяне i палае
лес мой —
касцёр.
Луг —
мая песня
ў мяне пад нагамі цвіце.
Ножанькі — словы падлётныя...
Шчасце — жыццё.

* * *
Зрэдку мроіцца дзёрзкі на від
ca шчытом Гарадзенскі Давід.
Быў у плечы штылетам забіты
прадажнай душою ca світы.
Як здзічэлыя, выйшлі з лесу,
Што вядома пра нас — варта жалю.
Хто не вывучыў продкаў лёсу,
той сучаснікаў не паважае.
Абыякавыя да даўніны,
не ашчаслівім нашчадкаў.
Але скарбы дзедаўскіх спадкаў
берагуць за душой курганы.


КАСЦЁР
M.K.

Узляцеў у нябёсы касцёр.
Крылле сполахаў распасцёр
пад аблокі маёвых фарбаў.
Наша сэрца — ахоўнік скарбаў.
Не парадаваў іскраў град
дябе, мой па духу брат?
Апрытомнеў зноў краявід.
Уваскрэс наш касцёр, як прывід,
на кап'і алоўка, у пальцах.
Толькі памяці свечка паліцца.
На жалейцы душы іграе.
He даклічам грачынай зграі,
што ў паддашшы грэлася ўночы.
Прыб'ецца да іншага краю.
Уцяклі ад памяці продкаў,
што дабро бераглі на запас.
Як рукой дакраналіся сподкаў
i жагналіся, верылі ў нас,
што з паддашшаў сваіх без прычьшы
не разгонім вырай грачыны.

* * *
Што ты надумаўся мне падарыць?
Вылепі цемру знарок на двары.
Вылепі горад наш з гліны чырвонай
i прынясі мне запазухай
з дзікай альтанкай,
табой зачарованай,
з грушкай, засушанай насуха...
Новых завулкаў не натвары.
Вылепі з памяці,
мне падары.
Вочы твае прамянеюць вясной.
Хай бы мне пець захацелася зноў
у вечаровай тваёй цішыні.
Вылепі свет,
жыццё ў ім вярні.


У СУСЕДНІХ КРАІНАХ
У шляхотных настроях — адліга.
На балотных абшарах — таксама.
Каралева Польшчы Ядзвіга
за Ягайлу выходзіць замуж.
З Вільні ехаў жаніх у Кракаў.
З ім вялікае войска i світа.
Памірыўся часова Вітаўт.
А за войскам крук чорны кракаў,
прадчуваючы,
што браты
не вязуць між сабой дабраты.
Шлях у Кракаў з Вільні кароткі.
Жаніха апярэдзілі плёткі:
крываваты, брыдкі i варвар.
Апаганіць паганствам Вавель.
Князь прыехаў пакорны,
скароны.
Гэтак мала прагнуў —
кароны!
Прад каронай паклаў на вагі
жмудзь,
Русь Чорную i яцвягі.
Нашы продкі на тым вяселлі
мёд пілі,
марцыпаны елі.
Прапівалі мову Літвы,
не губляючы галавы.
Бачыў позірк Ягайлы хітры
перамогу Грунвальдскай бітвы.
I як быццам ведаў сакрэт,
што ў сівыя часы i заўсёды
не кароны злучаюць народы,
а змаганне яднае свет.


У ДОЦІШКАХ
Зацвіў, нібы сто дваццаць год назад,
у доцііпскіх далінах белы май
i белы сад i ў ім дзідячы сад,
а Бурачка i ў Доцішках няма.
Не стукаюць набіліцы красён,
якія ткалі світку дудару
i патыкалі бураю зару...
Але народ запамятаў усё.
Не зніклі песні, што пяяў калісь
для нас на дудцы пасярод начы...
Алесь паціху дудачку ўключыў —
i песня-думка паляцела ўвысь.
Выводзіць чыстым голасам Алесь,
i падпявае рэчанька-дачка.
Мужчыны песню ведаюць...
Але
няма між ix Мацея Бурачка.
З выгнання ён вярнуўся. Не памёр
на стыку двух вякоў. Яго пара
заўсёды...
Але як спявае хор?
Ці ў лад з настроем сумным дудара?
Toй песняю-душою не крыві!
Хоць трэсйі, ды не кідайся ў адчай...
I як не стане, сапраўды, крыві,
знайдзі Алеся,— гранне не канчай.


СЛОВЫ
Веру словам —
дзіцячым слязам,
што кладуцца на сэрца цяплом.
Можна словам смяротна ўкалоць.
Легкамысным паколешся сам.
Словам чыстай крыніцаю плыць,
у птушыных звінець галасах.
Паспрабуйце на словы злавіць
кракадзіла ў тутэйшых лясах!
Не занось у захмарную высь...
Камяком у грудзях не замры...
Быць я марыла словам калісь,
што загоіць пакуты зямлі.

Неспадзяванкамі радуе лес


* * *
Як гушкануць мяне, не модную,
вачэй шчаслівых каруселі:
між горада — раку маркотную,
каля ракі - як на вяселлі.
Слязы адчыненыя весніцы—
хай птаха-бура залятае.
Заглядваюць святыя грэшніцы —
замоўлю грэшная святая.
Мяне, нібы шрацінкай граду,
пратне чужая таямніца.
Што ў каляровых снах сасніцца,
прыму за праўду.
Праз недарэчлівую змору
спраў да канда не давяду.
Але за песенную мову
я спражу сэрца на ляду.


ПРАГУЛКА З БОНКАЙ ПАД ДАЖДЖОМ
Шчэрыцца з гушчы галля
гром ненажэрны, галодны.
Хораша з Бонкай гуляць
па старажытнай Гародні.
Хораша чыстыя вулкі
міткай дажджу цыраваць.
Грому спякотныя вусны
будуць дамы далаваць.
Дождж палівае,
нібы з карца.
Бонка дае са стромы нырца.
У хованкі з громам
гуляе маланка.
Неба стракатае,
бы маляванка.
Вылезла Бонка
з Нёмнавай плыні,
як страсянулася —
лівень як хлыне!
Нёман, i горад, i дрэвы, i неба
ліўнем памыюцца да чыстаты.
Толькі патопу баяцца не трэба —
вельмі высока ў Гародні масты.


ДРАЖНІЛКА
Бегла за ценем паўднёвым
кароткая ноч,
зоры ў каралі нізала
дзяўчынцы адной,
каб шчабятала дражнілку
такую за мной:
«Хочаш пацешную песню,
пад неба падскоч.
Гром аглушыў чаравальніцу,
грому зашмат.
Між частаколу прамення
увязла яна.
Толькі крынічка не мае
ні стомы, ні дна...»
«Што ж мне з крынічкі
звіць у нябёсы канат?»
Песню сябры падпяваюць
званчэй i званчэй.
Дзень працавіты стамляе,
а ноч для сустрэч.
«Каб не было паміж ix
завідушчых вачэй!
Песні пырнуць вельмі зручна
між рэбрамі меч».
Світка ахоўная!
Выткаў давер мне яе
з добрых настрояў
на беразе шчырай ракі.
Нават калі застануцца
толькі шматкі,
будуць служыць мне шчытом,
покуль сэрца пяе.

* * *
Нябачны мастак
з дзёрзкаю рызыкай
закрэсліў неба
белаю рыскай.
Але звінела неба высока,
зацягнутае на заходзе імглой.
Трымала яго на лапках сасонка.
Але злучалася
неба з зямлёй.


НЯМНІШЧА
Нямнішча, парослае борам,
за вёскаю Гожай.
Страчаўся там Нёман
з вясковай дзяўчынай прыгожай.
У роспачы маці:
дачка адаб'ецца ад рук.
Хіба ж гэты Нёман-вірутнік
прыстойны дзядюк?
«Не дам!»
I знайшоўся жаніх
пры поўным гумне,
які падабаецца маці,
дачцэ яе — не.
Як з хаты ўцякала,
пасталі ў вачах тарапы.
Пабегла за Нёманам...
Што ёй чужыя тарпы?
Вандроўных
пацёмкамі страшыць
за Гожай нямнішча.
I маці ігрушай
вартуе чужое гумнішча...

* * *
Па ўзлеску на дубчык вярбовы
баравікоў наніжу.
Прывыкайце, мае чорны бровы,
хавацца ў імжу.
Лепей зімою грэцца,
чым вясну зімаваць.
Прывыкай, маё чулае сэрда,
адно начаваць.
А каму я грыбы бяру?
Вячэру даўно зварылі.
Скіньце, вякі, па пяру
на падбітае крылле.

* * *
Залвіца праўда i дзевер бой
вядуць за рукі мяне з сабой.
Адчайна лёгкі мне ix прымус.
Лжэперамогу спраўляе хлус.
Амаль дзіцячы свет круцяля.
Вачэй нявінных два каганцы:
— Першы раз бачу з хвастом цяля...
— Ці ж вечар чорны, бы антрацыт?
Веру ў праўдзівасць
прытворства мужчын.
Ты, мой няверны, сядзь —
памаўчым.
Вуснамі вочы мае палічы.
Сумнаю праўдаю слёз не лячы.
Мілай ашукай мяне ашукай.
Як шчыра колецца твая шчака.
Тваіх пяшчот на вачэй адвод
табе дарую i цёмны ход...
I застануся зусім адна —
пайду ардой на цябе, мана.
I перад тым, як легчы ў труну,
ашмоткі злосці ў хлусню шпурну.


ПPACEKA
Тулілася веска за Налібокі.
У вёсцы той жылі абібокі,
што языкам i лапці плялі.
За сном адпачыць не мелі калі.
Прахопіцца дзядзька рупны
ледзь свет.
Не марнаваў ніводнай хвіліны.
Надумаўся сам да апошняй хваіны
працерабіць праз нетры прасвет.
Варылі на вогнішчы суп з грыбамі.
Шукалі каля ствалоў карані.
Зрэдзьчасу трэскі ў кучы зграбалі...
Дзядзька падважваў адзін камяні.
Не мог звярнуць нязначнай турботы
на плечы пляменнікаў-гультаёў:
скалечаць падлесак,
наробяць шкоды.
Дзятлаў распудзяць i салаўёў.
Пад камень замшэлы падкладваў лом.
Разглядваў яго пад правым вуглом.
Пад ломам трушчыўся пробны камень,
які непарушным лічыўся вякамі.
Калі пападаўся магутны дуб,
высокай кроны зялёны чуб,
як хустку,
разгладжваў за тры pari.
Знутры лічыў гадавыя кругі.
Вакол разявак мітусілася тысяча.
Цікава было, а што ён тут высеча.
Хай бы сказаў, перакінуўся б слоўдам
ca сваяком, з аднавяскоўцам.
Сказаў:
«Прасека вядзе напрасцяк
на сенажаць мяне i гуляк.
Мяне вядзе касіць сенажаць,
гуляк — пад стогам лежма ляжаць».
Сказаў:
«Такога няма рамяства,
к а б ад гультайства б a ii к i трусіць.
Каб жа прасека не зарасла,
косы за плечы, пойдзем касіць».

* * *
Глядзяць на свет,
як на дзіва,
няўрымснаю талакой
сяброўка мая праўдзівасць,
старэйшы брат неспакой.
Сястрыца мая надзея,
што ёсць чуццё за душой.
А сонейка халадзее,
З паўдня схілілася ўжо.
Змрок непрыступны вырасце —
прысядуць каля кастра
грамадкай світальнай шчырасці
сяброўка, брат i сястра.
Пагрэецца той, хто не мае
ні ластавачкі пры сабе.
Пагрэюся крыху сама я
ў беспатольнай журбе.


ДОЖДЖ
Вось едзе, едзе дзядзька багаты
i выганяе сонейка з хаты —
гром.
За дзядзькам громам голы i босы,
чые сястрычкі — дробныя росы,
дождж.
Ім вандраваць зусім недалёчка:
дождж церусіў i гром ля далочку
граў.
Там, дзе зрабіла
рака грымака,
скочыўшы ў Неман,—
бы казачны гном,
сальта раскручваў над кручаю гром,
Неман лякаў.
Дождж перастаў,
пакуль пад гарою
спяць у дзядоўніку
спуджаным роем
чмелікаў трое...


ПА ЛЁДЗЕ БАСАНОЖ
Сцяна праніжа холадам шторанку.
Злавілі б вы за хвост
хоць раз малайку!
Надзелі б вы хоць шапку навырост.
Між лёдам i вадой навошта мост?
Прабегліся б па лёдзе баса нож.
Тваё маўчанне працяло, як нож.
«Каб на слязах цыбуля парасла!» —
скляні...
А я i не трымаю зла.
Сказаў бы «ненавіджу» ni «люблю»,
а я ў адкал сябе перараблю.
Аж дзіва,
да чаго ўсё роўна ўсім.
Пакаешся, сумленне прадасі,
душой згавееш —
людзям хоць бы хны.
Не мае праўда ні граша даны.
У злагадзе i рознай смакаце
распешчваюць людзей,
як i дзяцей.
Лячыць бы ix пакутаю, бядой,
пачуццяў маладых жывой вадой.
Адказнасцю за іскру на кастры...
Раззлуйцеся —
ды шчырасць вас бяры!

* * *
За прымружаны дрэвастой
сойца сядзе.
А жыццё прытаілася з новай бядой
у засадзе.
Над прасторам i борам
яблык падае ў спелым садзе.
А жыццё з непапраўным горам
у засадзе.
Ты яшчэ сама сябе грэеш.
Час-дзіця па галоўцы гладзіш.
Далячынь тваіх думак шчырэе.
Сонца звечара у засадзе.
Звечарэла душа цішыні,
а начуе ліха пад плотам,
што адчаем учэпіцца потым...
Коўдру хмаркі
пад бок падгарні.

* * *
Каля Немана жвір.
Чаркі зор замуціліся троху.
Конь мой —
дуб каля броду —
капытамі пачуе дарогу.
Акунуся ў слязу,
у зярністую демру дубровы.
Шчэ за ноч адпасу
свой усход —
вольны статак барвовы.
Бор — душа цішыні,—
для стагоддзяў адчынены насцеж,
з лапак хмар сыпані
вырай зор,
гліцу словаў на шчасце.
Чую, міма ляцяць,
шалясцяць ix зіхоткія крылцы.
I смычкі забыцця
тнуць па сэрцы маім,
як па скрыпцы.


ПАДКЛЯПАНЦЫ
За светам недзе веска Падкляпанцы,
а там жывуць манюкі,
ашуканцы.
Былі аднойчы
ў Падкляпанцах танцы.
На танцах нехта рэкнуў недарэчы:
«Усе, хто ў Падкляпанцах —
ашуканцы!»
I гэтай праўдзе нельга запярэчыць.
Паколькі, хто казаў,
быў падкляпанец.
Дык i не ўсе між падкляпанцаў,
мусіць,
сябе абманваюць i блізкім хлусяць.
Таму, i той, хто рэкнуў,—
ашуканец.
Выходзіць, праўда —
паміж падкляпанцаў
цяпер ужо няма не ашуканцаў.

* * *
Калі стамлёнай надзеі
здрадзіць бай, што пабег па сцяне,—
я буду верыць вам, дзеці,
хоць няпраўду кажаце мне.
Калi холаду белыя кветкі
замуруе мароз на акне,
спадзявацца буду, што дзеткі
яшчэ адагрэюць мяне.
Пакуль аб найгоршыя весткі
ніткі нерваў ушчэнт не парву,
и i сем чакаць буду, дзеткі,
у любую пару.
Я нап'юся як мудрая маці
i з крыйіцы чакання,
аж пакуль конь мышастае масці
у прорву не кане...

* * *
Цярплівая зварыць у летняй вадзе
вячэру, ад рук запаліўшы пліту.
Надзею апошнюю злосць завядзе
у слепату.
...А мне дык вытрымкі i не хапала.
Хвіліны-знічкі за грывы хапала.
Вось падрасту — i бывайце здаровы!
Але прымусілі пасвіць каровы.
Злосная зранку — на сонечнай выспачцы,
небам накрыўшыся, хочацца выспацца.
У гумны луг перавезены — голы.
Сшыткі — у сумку.
Званок каля школы.
Як жа спяшалася скончыць вучобу.
Але закінула марную спробу
i недавучкай выбегла замуж...
Дзеці растуць — у ix тое сама ж.
Неспадзяванкамі радуе лес.
Грукам па бруку адчайных калёс.


ЗІМОВЫЯ ЧАРЫ
Бохан зямлі
пасыпаны соллю снягоў.
Зачараваны
возера поўны карэц
будзе да квеценя
месячным бляскам гарэць,
дыхаць па бронхах аеру ад берагоў.
Явар зацвіў
ад сука-стрыгунка да камля,
гэтак аздобіў ягоную крону мароз.
— Бог не цяля,
бачыць, мароз, крудяля!
Скуль ты
такія бялюткія фарбы прывёз?
Даў табе фарбы на поўначы
белы мядзведзь,
выціснуў з проламкі цюбік
палярнага дня.
Вырваў ты з лап яго скарб,
віхор пераняў
i прыляцеў на світанні
замылены ўвесь.
Вернуцца хутка
з далёкіх краёў жураўлі,
здзюбаюць белую соль
ca скарынкі зямлі,
крыламі квецень з галінак
узнімуць да хмар,
з возера поўнага знікне сіверу чар.


СТАРАЖЫТНАЯ КАЗКА ПРА ПАСЛУШЭНСТВА
Чатыры сыны гадаваліся ў таты
паміж сабой у вялікай згодзе:
першы — пісар,
другі — араты,
трэці — гандляр,
а чацвёрты — злодзей.
бацька даваў ім парады:
— I задажджыцца,
сей жыта, араты.
Павінна кеміць галава пісарчука,
што перапісвае яго рука.
А гандляра гэтак бацька вучыў:
— За дробныя рэчы
капейкі лічы.
Наказ даваў злодзею:
— Зімой ці летам
заўжды ўцякай,
хто б ні гнаўся следам...
Вучоным стаў,
хто крывулькі выводзіў.
Карміў араты братоў пірагамі.
А сын-гандляр
не знаўся з даўгамі...
He ўплішчыўся ў пастку
за кражу злодзей.


РЭЦЭПТ
Прывеціць як
нахабнага латрыгу?
Ёсць сродак прабабуль:
скруціўшы фігу
крадком
паміж фальбонак андарака,
пачаставаць у думках:
— Небарака!
Гарляк твой луджаны
глыне i фігу...
A ўголас:
— I мядку паешце крыху!

* * *
Плыў маладзік
з загадкай уваччу.
Пайшла ад вёскі.
У горад не хачу.
Нажала б жыта новага на хлеб.
Але не сеяла...
I мой на небе серп.
Прысела ціха
на матуз мяжы —
ды горкай ночы
чарку не вазьму.
Настрою шчырасці штодзень служыць
стамілася,
самотная таму.
He кінуся за спуджаным звярком,
не стаўлю перад песняй лес на кон.
Калі сціскае даўкі ў горле ком,
званец такі напеў
ці праўды звон?

Поўнач


* * *
За любоўю наўпрост басаноч,
нібы ластаўка, лётала ў сне.
— Забяры мяне ў поўную ноч!
— Можа, знойдзеш каго без мяне.
Не знаходжу. Між ніваў i рэк
апусцеў наш заселены кут,
нібы вымер даверлівы люд,
a згубіўся ж адзін чалавек.
Не пазбавіць ні песня, ні птах
болю, быццам рубца ад нажа.
Затуманілася ў галавах.
Цэлы год не праходзіць імжа.
Стухла чуласць мая без пары.
Развітанні лягчэй за муры.
Пагасілі вятрыскі кастры.
Студзіць сэрда самота знутры.
Хоць бы прысачак тлеў ад агню.
Ані следу завеі ў гаях.
У падушку слязіну ўганю...
Не сагрэтая крэпасць мая.
Ненаўмысна за шыбінай стаць:
пранізаць ад сцяны да сцяны
за імжакаю двор прахадны...
На рагу як бы тая ж пастаць.

* * *
Выгінастую плынь вадапою
маладзік сярпочкам намеціў,
дзе, абняўшыся, мы з табою
ад кахання хацелі памерці...
Прыхапіў нашу долю мароз.
Замятуха галінку зламала.
Ды каб шчасцейка гай узрос,
усё роўна было б яго мала.
Аніхто нідзе аніколі
не падумаў, што шчасця даволі,
што захвоціўся ім сапраўды,
зажадалася ліха-бяды.
Не зайздросцяць спакою цёмнаму.
Мой гасцінец — дзядуля старэнькі!
Нават шчанятку бяздомнаму
зазірнуць маю права у зрэнкі.
А магло ж у зеніде спыніцца,
нібы сонейка летняе. Раптам
накацілася навальніца,
пеканула па долі градам.

* * *
Пугач спужаўся цемнаты сасонніка...
А ясны месячык паплыў да сонейка.
Прастор запоўніла сляза бяссонейка
а ясны месячык паплыў да сонейка.
Ды сплянтаваў віхор насешіе-зоры ўсе.
Чарноту ноч пасе
па чэмернай расе.
За ціхім селезнем ляцелі вуціцы.
Ды размінуліся на цёмнай вуліцы.
А белы селезень да чарнаты аслеп —
пад чорным берагам
забіўся ў чорны склеп.
У склеп няма хады —
ля лаза чорны склют.
Спрадвечны шлях бяды —
з кутка начнога ў кут.
Чарнота даўкая да сэрца спазмаю.
I хваля коціцца з сівою пасмаю.

* * *
Світанак звёў валацуг.
Мы — Азія i Еўропа.
Між нас Уральскі ланцуг —
твая хвароба.
Лёс заваліў перавал.
Кожны сам з сабой піраваў.
Ты зеллечка выпіў мора,
такая пакора.
Я, салігорскае дно,
плачу шмат i даўно.
Ужо змагаюся мала,
адваявала.
З намі рахункаў не маюць
ні сваякі, ні магілы.
Над намі з дакорам лунаюць
сын i дачка, нашы крылы.

* * *
Поўнач тчэцца.
На мароз бярэцда.
Пачарнела, як у песні, сэрца
за грачынае чарней пяро...
Гэта па каго плыве паром?
Гора не забіла напавал.
Толькі сценам нас, прапашчых,
шкода.
Ты сваім жыццём не авалодаў,
i разбіліся адразу два.

* * *
Ha забытай віцебскай дарозе
сцюжа правіць жорсткія правы.
У засыпаную клёнам восень
абтрусіла стому з галавы.
Не ўзыду крынічкаю нікому,
сумнай знічкаю не пасвячу.
Не знайду між ночкамі праёму.
Звечарэла.
Цемрадзь уваччу.
Золкім прадзівам сцяжыну выткуць
мне на памяць вербы-спарышы.
Клёны, клёны, змоклыя да світкі,
ветрыкам прытуляць да душы.
Як прыбой на моры, свет спакусны,
адпусці ад ашуканства сном.
Так марудна астываюць вусны...
Стынуць птушкі з выраю вясной.
Бурай узрасла на шчыльным грудзе,
стромкаю гранітнаю градой.
Паўз акно забыту ходзяць людзі
міма сэрца стрыманай хадой.
Дзе ж мой край, агнём наканаван
ы,
мой ратунак?
Як жа я адна?
Даганяў ручай, ад шчасдя п'яны.
Абнімаўся бор ля Астрына...

* * *
Дубіцца мораны дуб
у бягучай вадзе.
Дубіцца сэрца
у немінучай бядзе.
Маці-зямля,
зачыняеш акенцы зары,
над вачамі асуджаных злітуйся,
вейкі закрый.
Жоўтыя кветкі бяссмертніку —
жоўцевы лек.
Зыркія барвы заходу
не зычаць бяды.
Дужым
гулы-ія гарцаваць
па хрыбтах дужых рэк.
Як абярнуцца ракой
да людской глухаты?
Прорва блакіту
віруе у зрэнках дзяцей
i разліваецца шчасцем
па ўсёй цемнаце.
Раптам
пачнецца адлік нашых дзён
ад каляд.
Што ні пагляд,
развіднеецца свой далягляд.
Вечар, нікім не прыдуманы,
дадзены нам,
я пералётнаму ветру
дарэмна аддам,
птаху аддам высокіх надзеяў пасеў,
божай кароўцы,
якую ніхто не пасе.
З твару світанак расцвіў,
хоць напіся вады!
Дзеці, не злуйце,
што вывела вас за руку:
вось пералескі, прасторы,
гушчар лазняку...
Толькі прырода
аддадзена ўсім назаўжды.
Боль да вытокаў вяртае,
як род уцалеў.
Рана, мой сын,
з непапраўнай бяды пасталеў...
Гора прагнала шпакоў-спевакоў ca двара.
Шчасцейка — знічка.
Доля людская — зара.

* * *
Пакручуся яшчэ, дзе світае святло.
Для вачэй несвядомых ратуй мяне, божа!
Следам за дзедам адкладу падарожжа.
Перастану трымацца, як разам было.
Перад ім апраўданне —
жыву як найгорш.
Між няздатных гібею слабой небаракай.
Сцісне сэрда заплакаць —
хоць дзе буду плакаць.
А навошта сляза?
Супакойвае ўсё ж!
Двайнічок — узвей-вецер
са мной пагалосіць.
Неспатольная мара — віднецца сасной.
Падарунак, што вечар маўклівы прыносіць,
як абразу прыму — а навошта адной?
Урачыста прыкленчу на нашу мяжу,
дзе заўчасныя выспелі барвы граніту.
У спрадвечны спакой маладога забыту
беспрасветнаму небу адкрыю душу.
Не прачнецца жаданне збудзіць перапёлку,
напалохаць чарнявага ў лузе грака...
Да зямліцы прыгне мяне, хісткую зёлку,—
патрымаю галоўку зямлі на руках.
На сумежак хоць перыйкам,
гускі, прыляжце!
Палі ценем — i люшку зары зачыняць...
Казытнуў вочы зайчык праменьчыкам шчасця.
Па спрадвечным дунаі плыве зайчаня.

* * *
Hi да чога не здатная я.
Сэрцы раіліся ўчора.
Гора ўспрымаю за гора.
Знікла мая апора.
Ранак — выпадкам госць.
— Як табе йдзе?
— Як ёсць.
Апроч таго, што няма,
рады даю сама.
Цвёрды жыццё арэх.
Перажыла свой грэх.
Ррыгожым рабіць грахі.
Хто прывязе два мяхі
бульбы мне на зіму,
буду маліцца таму.
Высыплю словы ў раллю.
Радасці з ix не ўяўлю.
Нават ад словаў пустая,
нібы святая...
Світае
вечар маёй галавы.
Ясна — хто я, а хто вы.
Чым жыла я раней,
сцяміла...
Той стаў радней,
хто не ратуе мяне.
Шчыра прытуліцца Бонка.
Чуе, нібы перапонка.
— Бонка, а дзе наша зло?
Выгарала святло
з вачэй...
Змяркаецца неба.
I шкадаваць не трэба.

* * *
Дзе сонныя бусляняты
спавіты полкамі хмараў,
дзе прарастаюць зярняты
надзеі сярод папараў,
празрыста, ясна, двурога
маладзік авечкі пасе,
ніхто не чакае нікога,—
там буду я, нібы ўсе.
Там, уцякаючы ў морак,
губляе жар-птушка пер'е.
Самота воддаль ад зорак
плыве па моры бязмер'я.
Неба напіўшыся, коні
сходзяцца ў гай, нібы ў церам,
накрыўшыся волкім денем,—
ніхто ix у стайню не гоніць.
А сонца расчэсвае дым,
у кожным куточку свеціць.
Не трэба на свеце тым
начаваць каля смерці.

* * *
Я вінавата, што зіма ўрадзіла,
што ёсць у бедных прадчуванне дзіва,
што ў лютым у вясковых адпачынак...
Хацелі хлопчыка,
з'явілася дзяўчынка.
А тата маме кажа:
— Быт наш зрэбны,
I вельмі нам араты быў патрэбны.
A ўжо ж як нарадзілася дачушка,
хай апалае словы ў апалушках.
Святую справу ўпадабала гэтак,
што апалала ў апалушках дзетак.
A занядужаў родны чалавек,
сушыла зелле, безнадзейны лек.
Самота-стома чарней, чым сажа.
А мела шмат сябровак, аднадумак.
Сяброўкі ўгору не падносяць сумак.
I без любові жыць на свеЦе як жа?
I дзетак вабіць у блакіт-бязмежжа
ад хаты-казкі пакаці-гарохам.
I скрыпка на чужым вяселлі рэжа.
I рохкае пятак зямлі, як рохкаў.

* * *
— Паглядаю на цябе,
не затлумленую справай.
Скінула маску,
голас не свой.
Коцяцца словы
на долі сувой
i заціхаюць
між часам i явай.
— Быць чалавекам
ясная нагода
i няшчасным быць...
Жанчыне тым болей...
— Паглядаю ў твае вочы,
так пакрыўджаныя доляй,
набрынялыя скрухай
высакоснага года...
— Ды не скрухай, а думкай
над жыцця загадкай:
чалавек шчаслівы,
як дымок над хаткай,
развяселены пагодай,
у нябёсы рвецца...
I чаму няўдачы
робяць чуйным сэрца?

* * *
Так прыгнула мяне
да гаркавай кары,
да гарбатай гары
гэта пустка ўнутры.
Мне пад ногі падкінь
кладку гнуткай ракі,
дзе жарства, нібы шоўк,
мой сынок-веташок.
Мой сынок — белы свет,
мой заступнік ад бед,
мой вясковы, як дзед,
як яго запавет.
Палатніну страхі
нацягні ў два пругі.
З-пад грымотнай дугі
плешча сэрца тугі.
Без надзеі не кінь,
сонда дзённае — сын
i світальнае — сын.
На ўсе сонцы — адзін.

* * *
Спелых жытоў пазалота
на незагойныя раны.
Луг для ласкі вачэй абраны.
Сцежка мая — адзінота.
Красак i промняў яснота.
Нёман у сонечным німбе.
Куды плыве па бяздомным небе
хмарка мая — адзінота?
Было сябровак няшмат.
Цяпер нават кум i сват
адну абмінаюць мяне...
А чаму так,
ойча мой — смутак?
Да кураводкі-хаціны
пад саламянае крылле,
да літасцівага сэрца Марылі
тулюся ў ліхія гадзіны...
Хто мя.не зноўку верне
ад стомы, глушэння віны,
на вольную волю ў чатыры сдяны?
Праца — маё збавенне.
Адпетыя песні-кароўкі
з прорвы нап'юцца вады.
Вазьміце з сабою мяне хоць куды,
хмаркі — мае сяброўкі.

* * *
Дзён запалкі намоклі,
расамахі-нядзелі
i здранцвенне дашчэнту з'ядуць.
Перавяліся на свеце зладзеі,
часу-грошай даўно не крадуць.
Сонца ўсход нам прыспешвалі ружы.
Да вачэй мяне выганіць страх —
да святой прастаты,
што знарок не варушыць
порах словаў забытых... i прах.
Маладыя пачуцці жыўцом зацугляны.
Гол ад зор у вачах заглушы,
родны край — ты адзіны мой верны каханы!
Шчодра чэрпаеш сілы з душы.
Ды табе толькі прагну ў любові пр
ызнацца,
хоць гірызнанне — заезджаны конь;
навальніца i лек — ачышчальная гіраца,
лёт на сёмае неба i скон.
У чатыры сцяны зачынюся ахвярна.
Апаўночы ў застылую глуш
з нетраў едзе па грэблі загублены марна,
неаплаканы прывід — мой муж.

* * *
Ведаю ўсё i як быццам нічога.
Болем істоту запоўніла ўчора.
Шкода чужой мімалётнай навукі:
моцна трымацца, узяць сябе ў рукі.
Як утрымаць збунтаванае мора
слабым рукам?
Але не пратэстую.
Свет цэлы быць вінаватым не можа,
то вінавачу дачушку, матулю.
Ноччу бяссоннай буру ўтаймую...
Зойдуць сябры — мала ix засталося
у пасівелым гаёчку валосся.
Навідавоку сяброў не сумую...
Ды зацяжною гульнёй у маўчанне
звязаны, слова баімся пустога...
Шмат што сказалі б, не скажам нічога.
Болем ачышчаны, лепшымі станем...
Рупнасць у нас неспадзеўкі разбудзіць,
часта пастукаўшы ў бубен палёгкі
шротам дажджынак, дождж касавокі...
Дожджык сляпы.
Дзеці мы — людзі.
Птахі мы — людзі.
Да голлечка промняў
цягнемся слабым даверлівым крыллем.
Хмараў галінкі сонца адкрьглі —
болем знявечаны, болю не помнім.

* * *
Куточку продкаў не сплачу даўгі.
A Нёман роспачы заліў лугі.
Забавіўся ў гасцях мой дарагі.
А Нёман роспачы заліў лугі.
Вядуць няўцямна ногі да магіл.
А Нёман роспачы заліў лугі.
Сабак майго чуцця — на ланцугі.
А Нёман роспачы заліў лугі.
Душа буслом на шчырыя кругі.
А Нёман роспачы заліў лугі.
A людзі на пасадах — як стагі.
А Нёман роспачы заліў лугі.

* * *
Вусцішна раптам застацца
між снежнай ясноты
Белым суквеццем абсыпаў яліны мароз.
Зорка радзімы i зорка маёй адзіноты —
ззяе палярная зорка на ўскрайку нябёс.
Сэрца начы
з прадоннем тугі прымірыла.
Лечыць нянавісць.
Загойвае солад надзей.
Покуль дадому вярталася,
пагаварыла
з ціхімі зорамі,
нібы з вачамі людзей.
Золкай пагодай шчырэлі
пагоркі i долы.
Нібы мужчына,
стаў ветлівым бор малады.
Колам за бор зачапіўся мой вечар вясёлы,
інеем глістым струсіліся
з голля гады.
Шчэ засталося цяпла
ад найлепшага мая.
Не размяняла на лютасць
душа дабрыні,
стомаю рук
шарачковы сусвет абнімае,
ані да кога. зла не трымае, ані.
Месячык ясны,
вядзеш заблуканых па демры,
што ж не асвеціш
мой замутнены пагляд?
Як здубянелыя ножкі
ступаюць на церні,
хай углядаюцца вочанькі
зор-немаўлят.

* * *
Зноўку наросхрыст рыпучыя дзверы!
Разбагацела душою ад страт.
Вецер у чыстым полі — мой Эрык.
Бераг пясчаны ля Немана — брат.
Гора?
З карэннем слязы яго вырву.
Гаўя-дачушка ў Нёман вядзе.
Ямка ў сярэдзіне цёмнага віру,
бы ва ўзвей-ветрыка на барадзе.
Ветрык-узвей дае прахалоду
целу, якое стамляецца ў сне.
Цётухны сталі гісторыяй роду.
Краю гісторыя — цётухна мне.
Глыбу жыцця на далоні падыме,
Нёман пачне боль на хвалях драбніць.
Паспавядаюся толькі радзіме.
Будзем з ёй Хмаркі-кароўкі даіць.
Будзем плысці з ёй за песнямі чаек,
з бельмаў нябёс выціраючы мут...
Потым я знікну крыкам адчаю
i здзірванею грудочкам вось тут.

* * *
Буду шукаць я гаючае зелле,
каб на няшчасце,
як на пахмелле.
Хай тое зелле гора астудзіць,
каб пра яго забыліся людзі.
Каб зацвіталі,
пад неба прыўзнятыя,
нібы грамнічныя песні, дзяўчаты.
Каб узляталі за аблачыны,
бы навальнічныя песні, жанчыны.
Каб сваю долю з дужай рукі
не выпускалі дарма дзецюкі.
Згодна
апошняй згарэць у адчаі
у перапёлкай аплаканым краі.

* * *
На стрэшку пасярод жытнёвых гонейкаў
сяброў склікаю на капытны збор.
Каго ў дзяцінстве абагрэлі сонейкам,
прамення хопіць да настылых зор.
Сунічныя, сасновыя шляхі
матулі Беларусі пояць сілай.
Узыдуць словы — скочкі над магілай.
Знямоглы ачуняе i глухі.
Вясковы лад адкрытага пісьма —
адно багацце, што пакіну сыну.
Ці можа гэта грэць, калі прастыну?
I ці нічога ійшага няма?
Між рэкамі i пушчамі стаю.
Зблуканых запрашаю на вячзру.
Люблю ix, нібы Віку i Валеру.
Каму ж яшчэ аддам любоў сваю?
Вярніся лёткай птушкай, маладосць!
Гляджу — паміж ружовага чабору
мне сонейка нясе прамень гумору,
нібы пачула...
Так яно i ёсць...

* * *
Выпрастала смерць крывыя сцежкі.
Я жыву. I засталася з чым?
Маладой суперніцы на ўсмешкі
з вечнаю агідай да мужчын.
...Але хлопец засвяціўся раптам
месячыкам на вуголлі страт.
Ён падаўся мне малодшым братам,
аніякі сапраўды не брат.
Выйдзе мой цяняк, сама не выйду
арабінай пад крыло дажджу.
Выплакала даўкую агіду,
але соннага не абуджу.
Проста ў наваколлі пасвятлела.
Крышку сонейка было шкада.
Проста —
i навошта? —
я ўцалела
словы смяглыя перакідаць...
Хай у недагледжаным прасторы
палятаюць.
З хлопцам насур'ёз
ні аб чым на мове пагаворым,
на якой тут шэпчацца авёс.


ЖУРАЎЛІК
Ужо дапаў да гурбаў перыстых,
з вятрыскам недасяжным роўны.
I пазалочанае перыйка
не пакалолася на промні.
A ў халадочку рэха спеўнае
сядзіць i лапцікі пляце.
Глядзіць разгублена, не ўпэўнена:
куды з падвор'я паляцеў...
У выш бясконцую рыўком.
А каня на балоце плача.
Дзядулеў крыж, як перыскоп —
каб i з магілы ўнука бачыў.
Матуля ў пасмах промняў вечара
здаецца стомленай бярозкай.
Але бадзёрыць сонда вечнае
усмешкам шчыраю сяброўскай.
Пагорак, скуль разгон браў некалі
да мары бацькавай высокай,
глядзіць узбуджанымі рэкамі,
якія злучаны вясёлкай.
Ляці, сынок-жураўлік босы!
Хай белы свет дябе ратуе,
натхняюць родныя нябёсы,
чакае вёска i матуля!

Мужчына


* * *
Наблытала спакусная вясна,
запэўніла,
што я табой жадна.
Ля возера,
дзе выдумшчыкі йшлі,
вясновыя бярозы расдвілі.
На беразе ракі
ні чалавечка.
Званіла смехам вадаспада рэчка.
Свяціўся дзіўны горад, бы касцёр.
Па горадзе прайшліся —
ён замёр:
глядзеў, не зводзіў здзіўленых вачэй,
але гарэў кастром яшчэ зырчэй.
А нехта непрыдумана ўздыхнуў,
каго наш воблік смуткам закрануў.
Таго вясновы смутак пранізаў,
хто возера вачэй успомніў сам,
з чыёй душы
зляцелі птушкі броў,
хто ведаў,
што любоў не на дабро...


АЎТАПАРТРЭТ
Хто я такая?
Жанчына.
Мяне прыдумала спёка.
Самота i смутак пазнання
на свет красы нарадзілі.
A лупавокія яшчаркі —
тутэйшыя кракадзілы —
чараваць навучылі
пацягнута марывам вока.
Яшчэ не было гісторыі
ў мяне,
бы ў шчаслівай краіны,
якую другія краіны
не разбуралі ў руіны,
нібы ў дзівадкай кароны,
якую кароль не надзеў.
Нібы ў паважнай матроны —
жыццё без важкіх падзей.
Каго я люблю?
Айчыну
з бурлівай, быстрай ракою,
з ластаўкай гаваркою,
з лёсам крылатага бору.
Кахаю каго?
Мужчыну.
Прынёс мне шмат неспакою.
Мужчыну лёгкай хады,
задзірыстага гумору.
Зведала мукі любові,
пакуты чыстыя слова.
А многа?
Ды дастаткова,
каб заглушыць уздыханне.
Каб заслужыць дараванне —
крыўдзіла не выпадкова...
Пышна магла красавацца,
як маладыя суседкі.
Звабіла доля паэткі.

* * *
Сармацкае імя
больш не магу
уголас, як закляцце, вымаўляць.
Начамі вусны ўпотайкі баляць.
Пачуцці атуляюцца ў смугу.
Хачу пераканаць сябе...
Дарма!
Гаркавае сармацкае імя,
як водар багуну,
нібы рака,
аж апякае кончык языка.


МУЖЧЫНА
Апоўначы прыйдзе мужчына.
Дасвеццем прыкрыты пойдзе.
Любоў — скразняку адпачынак
на баравым пералёце.
Пойдзе ў гушчар канапляны.
Паўдня паіграе ў карты,
Прытворыцца ў дым п'яны.
Слова звядзе на жарты.
Словам яго не зловіш.
Скажы ты мору спыніцца!
З пачуццяў яго не звольніш,
як з працы звальняюць ляніўца.
— Шукай,— скажуць,— ветру ў нолі
тады, як ветру няма.
Ён бы яшчэ пасваволіў,
каб грошы былі задарма.
Вернецца зноў ніадкуль,
шапку пакіне на плоде.
Разгубленасць скразняку
на баравым пералёце.


ВЯСНОВЫЯ ШТРЫХІ
Нівы цела
маладзела.
Вочы дрэва —
пупышы.
На празрыстай адзіноце
па лістоце
гром тужыў.
Даўгалыгае без рожкаў
пачуцця аленяня
бударажыла прыроду
ад світання да паўдня.
Па расхліпанай раллі,
па разбуджанай вясне
паблукала i заснула
на маланкавай струне.

* * *
З прамення
сонца выткала смугу.
Стамілася,
таму i плача ўдзень.
Я сонейка суцешыць не магу,
пакуль мужчына невядома дзе...
Дня слёз хапіла
на дзве шчакі.
Ноч плакала.
Расплакаўся мой сон.
Бяссонніца
дзіравы парасон
мужчыну ў свет нанесла
нацянькі...
Дождж вельмі мокры.
Мокну да касцей.
Другі ўжо дзень
пад праліўным дажджом,
А ён пад парасонам i плашчом,
а мо, раз'яснены,
сярод гасцей...
Пасля бяссоннай дажджавой начы
каму я каву буду гатаваць?
А ён уцёк не гадаваць жанчын,
a хмаркі дажджавыя гадаваць...

* * *
З адчаем трывогу званю
i рукі дарэмна ламаю:
на беразе звонкага маю
знаёмых вачэй — ні агню.
Усю Беларусь абшукай —
цябе, як слязіну,
не струсіш
ні з веек начной Беларусі,
ні з песні-вяснянкі шпака..

* * *
Болей не ўбачыць ніхто маіх слёз.
Выцягну неяк пад горку свой воз.
Мне загарэцца не ўпершыню.
Ці ж саламандра баіцца агню?
Будзеш мяне вінаваціць яшчэ,
што пасвятлела ўначы ад вачэй.
Дойдзеш няхоцькі да нашых мясцін,
каб да чакання майго не дайсці.
Радасці колькі з няшчаснай любві!
Зранку шчабечуць аб тым вераб'і.
Покуль шчаслівы балюе ў гасдях,
гоніць няўдачніка боль на прасцяг.

* * *
Прыбраўшыся ў пунсовыя маністы
рабін гаркавых, знікла назаўжды.
I толькі смутак безнадзейна чысты
як вадаспад крынічнае вады.
Зрэдчас світаннем
воблікам імглістым
прасочыцца ў смугу маіх вачэй.
I толькі смута.к безнадзейна чысты
нібы пажар, істоту апячэ.

* * *
Пахудзела,
як рэчка
без вуснаў дажджу
у сухоту,
як двайнічок гладыша,
што песні вуркоча плоту
з ветрам,
якінагадаў
пра маладую пяшчоту.

* * *
Горкая асенняя любоў.
Зыркае святло яе дуброў.
Роспачы тупік.
Надзеі пік.
Радасці апошні баравік.
Вып'ю зор крынічных за яе.
Дабрадушны горад ix дап'е.
Наталіўшы смагу, мітусня
выведзе на повадзе каня.
Нецярпенне на брыве нажа.
Вера ў дзіва коннікам у мыле
свет замкне на сумным небасхіле.
А куды нам з вечарам спяшаць?
Між настылай літасцю дваіх
i пякучым сэрдаў адгалоскам,
як падсветкі восеньскім бярозкам,
грэемся на песнях крыжавых.

* * *
Журавінамі шчасце
паблісквае зрэдку.
Таямніца бяды
ззяе ў чортавым зрэнку,
дзе задымленым шкельцам
звераваты нячысцік
нашы ўсмешкі, як ніткі,
заблытаў калісьці.

* * *
Як ні стараліся мы прытуліцца,
нас адарвала бурай ад зямлі.
Каб нам перад нягодаю скарыцца!
I кубак пеннага жьшдя налі!.
Ноч певень разарваў на дзве паловы
i папрыклейваў да валовых рог...
Каб з нашай песні ды прапалі словы!
Ды лепш мы ix аб сценку, як гарох!
Абняўшыся, стаіліся ў гуморы.
I нас няма.
Ёсць навальнічны сон...
У сне пераўвасобіліся ў зоры.
I веюць скразнякі з усіх старой.

ЯК ЖА ТАК
Мы даўно не бачымся...
Аб'ездзіў
ты, спякотны, нетутэйшы,
нібы грэк,
сонныя гурты бароў-мядзведзяў,
табуны незацугляных рэк.
Церам, таямнічы, надвячорны,
пазалочаны электрыкаю зор,
ззяў, пасля парос калючым цёрнам,
громам скалануўся i замёр.
Яркаю вячэрняй зараніцай,
вышытай нябеснаю канвой,
мы маглі, абняўшыся, накрыцца,
ды ўзялі цябе дарогі
пад канвой.
За разважлівым пахмурным борам
ветах наш свяціўся,
аж самлеў.
Палі гусі-лебедзі за мора.
Вернуцца...
А ты не пасталеў.
Выюць сіверных вятроў ваўкі.
Толькі ва ўспамінах прыручаюць
дзве твае мужчынскія рукі
пудкага звярка майго адчаю.
Як жа так?
Быў брод праз рэчку плыткі,
ды ў глыбокі вір нас вывеў брод,
у якім жыццё прадзе дзве ніткі —
кожную на іншы калаўрот.

* * *
Я адна не хацела б вяртацца ў наш дом,
белы свет стане домам, а ложкам ралля.
Завуркоча са мной, бы з маланкаю, гром,
запалоніць самота душу спакваля.
Уваскрэснула. Мне берасцянка пяе.
Уцякаю ад пусткі ў абдымкі твае.
I прытомнасць губляю ў абдымках тваіх.
Ажываю знямоглая — мы не дваіх.
Паміж намі яна,
як нямая сцяна,
глухата...
Ды зялёная птаха ліста
прарываецца з цемры паўз ведер круты
ад цябе да мяне.
Наша крылле — лісты.
Абяцаў мне:
— Вярнуся з лістамі вясной.
Скамянею. А ты да бярозы хадзі,
на грудочак пяску галаву пакладзі
i парайся з грудочкам,
з бярозай — са мной.
Мы рассыплемся зеллечкам роднай зямлі
i спляцёмся карэннем глыбока на дне.
Толькі моцна да сэрца мяне прытулі
i змані, што адну не пакінеш мяне.

* * *
Хай выбухне усмешлівая міна
у знічцы, што скацілася з вачэй,
дзе ты дваіўся, грэўся,
дзе яшчэ
блукаеш, нібы шчасная правіна.
Нічога, што было, не будзе болей...
Не выйду золкам з маладой ракі.
Але прыкутая якой няволяй
мая слязіна да тваёй шчакі?

* * *
Мы напалохалі плоткаў
у звечарэлым возеры.
У кутку працавітых продкаў
ленаваліся аж да восені.
Выгнуў спінку бярозавы цень.
За денем ганяўся прамень,
такой жа сонечнай масці,
як лагодная маці.
Хлапчанём куляўся з пагорка
i цень надвячорка.
Дзень за лес уцёк праз платы...
I возера цемнаты.
Каршачок пацалункаў драпежны
сачыў за намі...
Розвіт, як мрок, непазбежны.
Мы разлучыліся самі.

* * *
Любоў знянацку апаліла сэрца.
Спяклася, нібы яблык на кастры.
Абвугленая костачка ўнутры...
Як прысак выстыне, а дзе пагрэцца?
Узнікнуў, нібы гром, што коціць грэймы
на голым небе
смутку наўпярэймы.
А неба блізка, як яго рукамі
не кратаеш... грымотныя плады —
любоў, нібыта ўбор з рачной вады.
I слёзы ліць па ёй, што грызці камень.

* * *
Ужо мы не наловім зораў
у студні досвіткаў на дне.
Яшчэ ў паўзмроку калідораў
ты не праходзь каля мяне.
Пара інтымнае навукі
мінула...
Глухне сэрда стук.
Ты не шкадуй слабыя рукі,
што не ў абдымках дужых рук.
Знясіленая да астатку,
шкалой нацешыцца не дам.
Яшчэ я выйграваю схватку
з паўночным небам сам-насам.

* * *
Слоў,
вясёлых паслоў,
не стрымаў.
Як вярыг,
нашых сцежак дзічыцца.
Засталася ў сябе я сама,
i з сабою мне трэба лічыцца.
Хай вясновае сонейка ў хату!
Волі сэрцу,
вачам не даваць,
каб яшчэ нешчаслівым дзяўчатам
не прыйшлося мяне шкадаваць.
Запрашу свае песні:
— Сяброўкі!
Адчыняйма акенца на двор!
Выганяйма журботныя слоўкі.
Будзеш госДем, залётны гумор.
Свет снуецца не намі праўдзіва.
Пасярод гаманы сумяцця
разгуляўся паглядны прыдзіра
па спякотнаму кругу жыцця.


Оглавление

  • Данута Бічэль-Загнетава Загасцінец
  • Краю мой Нёман
  • Словы Бурачок жывыя ведаў
  • Неспадзяванкамі радуе лес
  • Поўнач
  • Мужчына