КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712687 томов
Объем библиотеки - 1401 Гб.
Всего авторов - 274526
Пользователей - 125070

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Бедна басота [Віктар Гардзей] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

мела ўтульнае і цёплае жытло, высланае сухой вішай.

Уздоўж усяго абрыву, але ўжо ніжэй узроўню вады, бабры выкапалі коблы - прасторныя норы і адноркі, дзе можна схавацца ад воўчых зубоў і скласці сякія-такія прыпасы на зіму. Трыснягу, асакі, рагозу на лясной балацявіне расло багата, можа, нават больш, чым на Кудасе, і, напакаваўшы коблы карэнішчамі ядомых раслін, навасёлы з лёгкай душой пачалі чакаць першага снегу, бо пасля такой цяжкай працы іх ужо не палохалі ні траскучыя маразы, ні лютыя завеі.

Кемлівы і не лянівы бабёр нездарма так спяшаўся хутчэй абжыць пясчаны абрыў: ледзь пад вадой былі пракапаны запасныя норы і выхады, як глыбокую яму з краю балотца закавала лёдам, а старыя хвоі на пагорку зрабіліся махнатымі ад пушыстага і сыпкага інею. Прыйшла суровая зіма, але цяпер, калі побыт збольшага быў уладкаваны, перасяленцаў не дужа турбаваў невядомы заўтрашні дзень. Грэючыся ў нары каля цёплага боку свайго гаспадара, вяртлявая бабрыха, можа, толькі і шкадавала, што з сухога вецця і стружак зрабіла яму не такую мяккую пасцель, якой ён быў варты.

На бераг, каб агледзець белае, заснежанае наваколле, звяркі выбіраліся рэдка. Апрануўшы ў прыстойныя футры, прырода чамусьці нічым не прыкрыла іх голыя насы, лапы і хвасты, таму на холадзе можна лёгка памарозіцца, ды зноў жа па ранішняй парошы стала небяспечна пакідаць свежыя сляды. Цнатлівая цішыня, якая заварожвала спачатку, з надыходам зімы была адразу парушана. Бабры, ідучы сюды з далёкай Кудахі, безумоўна, не ведалі, што вялікая балацявіна, напатканая ў мяшаным лесе, раскінулася акурат паміж суседнімі вёскамі - Кругавічамі і Малым Сялом. Першае селішча яны бачылі зблізку, калі ноччу брындаліся ўздоўж гнілога ручая, а пра другое, на бяду сабе, не мелі нават уяўлення.

Канцавымі хатамі, а то лепш сказаць - хутарамі, Малое Сяло між тым пачынаецца недалёка ад Імшэчка, за нешырокім бярозавым пералескам з добрым дамешкам маладога рабінніку і чаромхі сярод густой і рослай, чалавеку ў пояс, папараці. Стары лес па абодва бакі ад гэтай прыгожай мясціны паўкругам ахоплівае высокую гару, якую, мабыць, даўным-даўно ўздыбіў тут скандынаўскі ляднік, пакінуўшы на памяць аб сабе процьму вялікіх і малых камянёў. У цэнтры ўзвышша, на самай ягонай макаўцы, з незапомных часоў насыпаны крутыя надмагільныя курганы, і багата іх, мо дзесяткаў два, зарослых густым пасівелым ляшчыннікам. Кажуць, у курганах знайшлі супакой далёкія продкі тутэйшых палешукоў, паводле іншай показкі - тут нібыта пахаваны надта храбрыя шведскія салдаты. Сярод маласельцаў з пакалення ў пакаленне перадаецца легенда, што на Горскай, у гэтых старадаўніх Капцах, схаваны незлічоныя скарбы - золата, срэбра, дыяменты, і, чаго здзіўляцца, яшчэ і цяпер знаходзяцца людзі, якія вераць рознай лухце і небыліцам. Пракаветныя курганы і зверху, і з бакоў зеўраюць ужо задзірванелымі ямчынамі і свежымі раскопамі, але таямнічага лаза да падземных багаццяў ніхто так і не знайшоў, хоць тыя залатыя чырвонцы, далібог, нікому не былі б лішнімі на сённяшнюю пасляваенную беднасць і галечу.

Пакаты схіл узвышша, бліжэй да лесу, нягледзячы на суцэльную камяніцу, засялілі маласельскія беднякі, і іхнія хаты, у каго лепшая, у каго горшая, усё тым жа паўкругам цягнуцца да самай аселіцы з гнілой канавай пасярэдзіне. З другога боку Горскай схілы больш крутыя, і жылля тут няма - досыць вялікі палявы абшар, густа ўтыканы калючымі дзікімі грушамі і дзе-нідзе магутнымі векавымі дубамі. Адсюль, з Капцоў, добра бачны ў нізіне вясковыя хаты, хлявы, гумны - усё Малое Сяло ляжыць як на далоні. Самыя адметныя будынкі ў вёсцы - пачатковая школа і крама, самая някідкая збудова - маленькая, быццам сабачы заканурак, кузня-развалюха. Наводшыбе пачынаюцца сухадолы і паплавы ўперамежку з альховым кустоўем у лагчынах і бярэзнікавымі пералескамі на пагорках. З вёскі, дзелячы палявы абшар напалам, падымаецца на Горскую нешырокая дарожка, і яна, бадай што, ніколі не бывае пустой - ні летам, ні зімою. Бабры, якія асталяваліся ў Імшэчку, нічога не ведаюць пра Малое Сяло, не здагадваюцца пра існаванне гэтай дарожкі, але вось іменна адсюль узнікла немалая пагроза дабрабыту баброў, калі не сказаць болей - іхняму жыццю.

На замёрзлую балацявіну, не баючыся па пояс праваліцца ў твань сярод куп'я, ці не самы першы прыджгаў славуты маласельскі цясляр і зацяты паляўнічы Гаўрыла Трафімчык - чалавек паважны, высокі і худы, як цыбук. Хто ведае, чаго добрага нацяслярыў ён у ваколіцах вёскі, а вось у лесе, спрытна, па-езуіцку разблытваючы хітраспляценні заечых пагоняў, сваёй гадоўлі зверабой з ламанкі бабахнуў і раз, і другі, ажно над Імшэчкам пайшла яха, і зусім блізка на патрывожаным астраўку нема заверашчаў падстрэлены заяц, які, на мудрую думку бабра, абавязкова ацалеў бы, калі б увосень не паленаваўся выкапаць пад карэнішчамі дрэў глыбокую норку. Пасля бясспрэчнай паляўнічай удачы Гаўрыла Трафімчык на балацявіну чамусьці больш не заглядваў - альбо задаволіў сваю прыхамаць, альбо знайшоў іншую здабычлівую