КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712438 томов
Объем библиотеки - 1400 Гб.
Всего авторов - 274466
Пользователей - 125051

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Черепанов: Собиратель 4 (Боевая фантастика)

В принципе хорошая РПГ. Читается хорошо.Есть много нелогичности в механике условий, заданных самим же автором. Ну например: Зачем наделять мечи с поглощением душ и забыть об этом. Как у игрока вообще можно отнять душу, если после перерождении он снова с душой в своём теле игрока. Я так и не понял как ГГ не набирал опыта занимаясь ремеслом, особенно когда служба якобы только за репутацию закончилась и групповое перераспределение опыта

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Паляванне на Апошняга Жураўля [Алесь Аляксандравіч Жук] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]



Алесь ЖУК

ПАЛЯВАННЕ НА АПОШНЯГА ЖУРАЎЛЯ


Івану Паўлавічу МЁЛЕЖУ


А вы дакарайце,

Толькі не журыце,

Ціха ўспамінайце

Васілёчкі ў жыце.


3 народнае песні


I

Познавосеньская цемра рана апускалася на зямлю, глуха, замглёна, як быццам белы свет засыпалі шэраю кудзеляю і ён усё меншаў і меншаў вакол вёсачкі. Прыцемак заходзіў з пустых пляцоў на двары, дабіраўся да вокан хат. Глухая пара позняе восені. Навокал не відаць ні агеньчыка, не чуваць ні гуку. Сцяпан ведаў, што вечар і цемра прыходзяць да Альховых Крыніц ад бору, па лагчыне. Яны непрыкметным ценем высцілаюцца адтуль. Таму бор першы расплываецца, раўняецца з полем у вечаровай прыцемені. Па гэтай лагчыне некалі даўным-даўно, можа, калі і бору яшчэ не было, цякла вялікая рэчка, каб уліцца ў яшчэ большую. Таму за вёскаю, у алешніку, ад яе засталіся, спрадвеку стаяць і ўзімку і ўлетку сочацца чыстаю вечнаю вадою крыніцы, на якіх зрабілі, перагарадзіўшы запрудаю, азярцо.

Сцяпан паставіў пры ганку веранды вядро і ўсё роўна як хацеў адысціся ад наступаўшага змроку, пайшоў да варотцаў, адчыніў іх, выглянуў на вуліцу, пустую і ціхую, і зноў вярнуўся на двор, стаяў пры варотах, быццам прыслухоўваўся і прыглядаўся да нечага.

Яго заўсёды турбавала гэтая часіна. Нешта мулка варушылася пад грудзьмі, мучыла сэрца журбою і сумам — нібыта балела ў яго душа, па самім сабе, як аднекуль здалёку глядзеў ён на вёску, на сябе самога, адзінокага ў глухім мораку, які наплываў на зямлю, наплываў на поле, на хаты, як вада вечнага забыцця, і здавалася, можна задыхнуцца ў гэтай вадзе.

У такія часіны яму заўсёды здавалася, што ён чуе голас, а калі не голас, то водгалас прызыўнага, адлётнага крыку Апошняга Жураўля, пра якога яму яшчэ некалі расказваў дзед. Высока, аднекуль здаля, абзываўся ён, зліты з небам, і з полем, і з цішынёю, тужлівы, адзінокі развітальны жураўліны кліч.

— Сцяпан, ты пакарміў на ноч курэй? — жонка спытала з парога, і ён аж сцепануўся ад нечаканасці, як дзіця, якога злавілі ў нейкай дзіцячай шкодзе.— Во, зноў стаіць, слухае...

Жонка яшчэ нешта забубніла на яго, забрала вядро і зачыніла дзверы веранды. Сцяпан уздыхнуў, яшчэ раз глянуў на вуліцу.

Не было ніякага жураўля. Толькі глухі, позні асенні вечар.

У хаце, на большай палавіне, жонка запаліла святло, і ад гэтае віднаты ў вокнах яшчэ цямней, няўтульней і халадней стала на дварэ. Чутно было, як загаварыў у хаце тэлевізар.

Сцяпан завярнуўся ўжо, каб ісці ў хату, калі далёка, здавалася, з-за краю зямлі, угледзеў два па-ваўчынаму роўныя агеньчыкі, якія ішлі па дарозе, потым скіравалі ў поле. У яго аж тахнула сэрца — зноў прыехалі. Боль, крыўда, злосць за тое, што яго ашукалі і што ён паверыу, ахапiлі яго. Ад гэтага стала горача ва ўсім целе, зашумела роўным шумам у галаве.

Ён яшчэ пастаяў, глядзеў туды, дзе паўзлі агеньчыкі. Нешта нахабнае, упэўненае было ў іх. I ўпэўненасць тая была з-за таго, што ён нічога не можа ім зрабіць.

Сцяпан скора, як баяўся спазніцца, пайшоў у сенцы, скінуў там куфайку, надзеў кажушок, спяшаючыся, каб не выйшла з хаты жонка, у старой фанернай шафе ў сенцах узяў стрэльбу, выбраў з шуфляды, дзе ляжалі гатовыя патроны, шэсць штук, укінуў у кішэню кажушка і скорым ходам шухнуў з двара, цераз вуліцу, па запусцелым дварышчы суседняе хаты туды, у поле, дзе плылі два чырванаватыя ў вечаровай імгле агеньчыкі.

***

3 засады яму добра было відно поле. Рунь на ім гэты год густа, цёмна закусцела, ляжала, як вывернуты калматы кажух. Рунь паказвала на добры ўраджай. Ён прыходзіў, глядзеў яе ўдзень.

Сядзець было халаднавата. Сцяпан пашкадаваў, што паленаваўся, не абуў замест ботаў валёнкі — пачыналі настываць спадыспаду ногі. Устыла ад марозу зямля, і ад яе цягнула, як ад звадзянелага снегу, холадам. Можа, таму, што пад мароз было яшчэ і вільготна, туманліва. I неба замазалася, не паказвала на яснасць і на зоркі.

Машына хадзіла па полі, як добра навучаны сабака, чаўнаком, прынюхвалася да кусцістае зеляніны белымі насамі фар, усё бліжэй і бліжэй падбіраючыся да таго краю, дзе сядзеў у засадзе Сцяпан.

Месца гэтае ён нагледзеў сабе даўно. Тут некалі стаяў млын, на гэтых узгорках, якія называлі Партызаншчынаю. Ад млына асталася на ўзгорку яма, якая з часам зарасла быльнягом, цыкорыяй, асотам, травою. Сюды, да гэтае ямы, пасцягвалі і паспіхалі з поля валуны, падаставалі патайнікі і таксама пасцягвалі ў гэтую крушню. Месца сабе Сцяпан выбраў за вялікім каменем, які ён памятаў яшчэ з таго часу, калі быў малы. 3 яго некалі пачалі былі вычэсваць камень на жорны ў млын, абрабілі ўкруга, зраўнялі зверху, аставалася толькі адкалоць знізу ўсё лішняе і прасвідраваць дзірку. Але чалавек толькі пазначыў, як будзе адсякаць другую палавіну каменя, і не кончыў работу. Расказвалі, што яго вечарам ля каменя чорт напалохаў.