КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714284 томов
Объем библиотеки - 1412 Гб.
Всего авторов - 275022
Пользователей - 125151

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +6 ( 6 за, 0 против).

Апошні дзень восені [Уладзімір Мажылоўскі] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]


Уладзімір МАЖЫЛОЎСКІ

АПОШНІ ДЗЕНЬ ВОСЕНІ

1

Трывожная вестка параненай птушкай уварвалася ў спакойнае, размеранае жыццё Мішневіч — невялікага, на дваццаць пяць двароў, паселішча, што адным бокам прытулілася да мелкай, але свавольнай Обалі. Каваль Фёдар Сапун, які ездзіў да свайго цесця ў Храпавічы, па вяртанні паведаміў, што тры дні таму памёр тамтэйшы пан Васіль і што пахавалі яго на мясцовых могілках побач з раней загінулым бацькам.

Вестка не бог ведае якая важная — кожны дзень на Полаччыне паміралі людзі, але, атрымаўшы яе, гаспадарыня Мішневіч пані Арына адразу збялела, абмякла — быццам вядро ледзяной вады знянацку вылілі на яе плечы. Хваля пякучага холаду ахінула яе нутро, да горла падкаціў адчай. Да самай глыбіні душы дабраўся холад і яна каторы ўжо раз за апошнія гады адчула сябе маленькай пясчынкай на шырокай пыльнай дарозе, бездапаможнай, пакінутай, нікому не патрэбнай на гэтым свеце. Вестка каваля абарвала апошнюю нітачку, нават не нітачку — павуцінку, што яшчэ падтрымлівала яе кволае жаданне жыць. Гора, адчай, жаласць да сябе, свайго знявечанага жыцця, злосць і нянавісць да сваіх крыўдзіцелей — усё раптоўна абрынулася ў яе нутры са сваіх палічак, змяшалася ў адзін балючы камяк, пачало выпальваць вантробы, ірваць сэрца, спазмамі сціскаць горла. Яна ледзьве стрымала дзікі крык, які вырваўся з яе сэрца і, змятаючы ўсё на сваім шляху, ірвануўся вонкі. Закрыўшы далонямі твар, да крыві закусіўшы вусны, няцвёрдымі крокамі смяротна хворага чалавека яна накіравалася ў адзінае месца, дзе яшчэ магла знайсці нейкае суцяшэнне свайму гору. Гэтым месцам была невялікая каплічка на яе двары. Там, распрасцершыся ніц на халоднай, выкладзенай дзікім каменнем падлозе яна выпусціла вонкі таго шалёнага звера, што з лютасцю раздзіраў яе грудзі. Працяглым стогнам вырваўся гэты звер на волю, ударыўся аб адну сцяну каплічкі, аб другую, адскочыў ад трэцяй і пад гарачыя словы жаночай малітвы абязволіўся, заціх. А пані малілася. Малілася і прасіла Бога дапамагчы ёй вытрымаць, не зламацца, не здрадзіць свайму каханню,прабачыць таго, хто раструшчыў яе жыццё і хто быў для яе самым ненавісным чалавекам. Ці чалавекам? Кім быў асабіста для яе вялікі князь маскоўскі — чалавекам ці вылюдкам? На гэтае пытанне яна не магла адказаць вось ужо больш за пятнаццаць гадоў. Пятнаццаць гадоў выбеленага жыцця! Быццам і не было яго, быццам і не жыла! Але жыла. Жыла і кожны дзень чакала, што з наступнай раніцы жыццё зменіцца, спадзявалася на гэта, верыла. А тут усё разам абрынулася — і вера, і спадзяванне, і надзея.

Прыціхла вёска, прыціх панскі двор. Пані знаходзілася адна ў сваёй каплічцы, дзе кожны гук, кожны шорах узбуджаў у ёй пакутлівыя прадчуванні жорсткай незваротнасці, яна зноў і зноў падала на калені, заходзілася ў вар’яцкім галашэнні і малілася, малілася, малілася. Малілася апантана, да бяспамяцтва, да поўнага знясілення. Глыбокая пашана, святая адлучанасць ад усяго зямнога нябачнымі прамянямі зыходзілі ад яе і яна сваім аголеным сэрцам адчувала, якім чыстым і цнатлівым павінен быць Божы свет, у якім павінны жыць людзі. І ў той жа час, у думках наноў перажываючы сваё жыццё, яна адчувала страх ад безвыходнасці, аднастайнасці, пакорлівасці і ўбогасці таго свету, які стварыў для сябе чалавек і ў якім ён жыве. Яе перапаўняў боль ад таго, што яна не змагла да канца супрацьстаяць злу, хаця і працівілася яму ўсё жыццё; што была пакорлівай няпраўдзе і, здаралася, закрывала вочы, каб не бачыць яе, не чуць, не ведаць; што баялася і саромелася сваіх пачуццяў, берагла іх, адкладвала на потым. Ад шчымлівага пачуцця поўнай адзіноты і безвыходнасці не хапала паветра, збівалася дыханне, сціскала горла. Нясцерпна хацелася вярнуцца назад у бесклапотнае дзяцінства, адчуць на сваіх валасах мяккую далонь маці, усміхнуцца з няхітрага жарту бацькі, і разуменне нерэальнасці, немагчымасці гэтага вырывалася з яе стогнамі, вылівалася горкімі слязьмі. Жыццё адно, і яго не пераробіш, не спыніш, назад не павернеш. Нават памылкі не ўсе можна выправіць, не ўсе грахі замаліць, а тое, што ўжо зроблена, адышло ў мінулае і чалавеку не падуладна.

Дзве служкі, якія дапамагалі ёй распрануцца перад сном, маладыя і румяныя, поўныя жыццёвае моцы, стаялі пад дзвярыма і цярпліва чакалі.

Пані Арына выйшла з каплічкі, калі халодная ноч апошняга лістападаўскага дня шчыльна ахінула наваколле. Яна была маўклівай, змрочнай, змучанай душэўнымі пакутамі і доўгім маленнем. Твар яе быў шэрым, бы дрэнна выбеленае палатно, вялікія чорныя вочы ўваліліся і нагадвалі дзве адтуліны ад куль, вакол куткоў вуснаў утварылася густая сетка дробных маршчынак. Аднак яна ўсё роўна заставалася прыгожай. Ні нясчаснае замужжа, ні працяглае ўдаўство, ні яе пустэльніцтва не маглі перамагчы яе душы і цела. Да гэтага дня яна шчыра верыла ў сваё шчасце берагла сябе, таму па-ранейшаму заставалася здаровай і велічнай.

Убачыўшы пані, служкі