КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714053 томов
Объем библиотеки - 1409 Гб.
Всего авторов - 274935
Пользователей - 125136

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +6 ( 6 за, 0 против).
Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).

Мёртвыя душы [Мікалай Гогаль] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

МЁРТВЫЯ ДУШЫ ПАЭМА

ТОМ ПЕРШЫ

РАЗДЗЕЛ I

У вароты гасцініцы губернскага горада НН уехала даволі прыгожая невялічкая брычка на рэсорах, у якой ездзяць халасцякі: адстаўныя падпалкоўнікі, штабс-капітаны, памешчыкі, якія маюць каля сотні душ сялян, — словам, усе тыя, каго завуць панамі сярэдняй рукі. У брычцы сядзеў пан не прыгожы, але і не брыдкі з твару, не вельмі тоўсты, не вельмі тонкі; нельга сказаць, каб стары, дый не так, каб надта малады. Яго прыезд не нарабіў у горадзе зусім ніякага шуму і не выклікаў нічога асаблівага: толькі два рускія мужыкі, якія стаялі каля дзвярэй карчмы супроць гасцініцы, зрабілі такія-сякія заўвагі, якія мелі дачыненне ўрэшце больш да экіпажа, чым да таго, хто сядзеў у ім. «Бачыш ты», сказаў адзін другому:«вось якое кола! што ты думаеш, даедзе тое кола, калі-б здарылася, у Маскву, ці не даедзе?» — «Даедзе», адказаў другі. «А ў Казань, дык, я думаю, не даедзе?» — «У Казань не даедзе», адказаў другі. — На гэтым размова і скончылася. Ды яшчэ, калі брычка пад’ехала да гасцініцы, сустрэўся малады чалавек у белых каніфасавых [1] панталонах, вельмі вузкіх і кароткіх, у фраку з прэтэнзіяй на моду, з-пад якога відаць была манішка, заколатая тульскаю шпількаю з бронзавым пісталетам. Малады чалавек павярнуўся назад, паглядзеў на экіпаж, прытрымаў рукой шапку, якая ледзь не зляцела ад ветру, і пайшоў сваёй дарогай.

Калі экіпаж уз’ехаў на двор, пана сустрэў тракцірны слуга або палавы, як іх завуць у рускіх тракцірах, жвавы і вяртлявы да такой ступені, што нават нельга было разгледзець, які ў яго быў твар. Ён спрытна выбег з сарвэткай у руцэ, увесь доўгі і ў доўгім дэмікатонным сурдуце са спінкаю ледзь не на самай патыліцы, страсянуў валасамі і спрытна павёў пана наверх па ўсёй драўлянай галдарэі паказваць пасланы яму богам пакой. — Пакой быў вядомага роду; бо гасцініца была таксама вядомага роду, гэта значыць якраз такая, як бываюць гасцініцы ў губернскіх гарадах, дзе за два рублі ў суткі праязджаючыя атрымліваюць ціхі пакой з тараканамі, што выглядаюць, нібы чарнасліў, з усіх куткоў, і дзвярыма ў суседняе памяшканне, заўсёды застаўленымі камодам, дзе ўсталёўваецца сусед, маўклівы і спакойны чалавек, але надзвычай цікаўны, якому трэба ведаць усе падрабязнасці аб праязджаючым. — Надворны фасад гасцініцы адпавядаў яе сярэдзіне: яна была надта доўгая, на два паверхі; ніжні быў неатынкаваны і заставаўся ў цёмначырвоных цаглінках, якія яшчэ больш пацямнелі ад дрэнных перамен надвор’я і сталі бруднаватыя ўжо самі па сабе; верхні быў пафарбаваны вечнаю жоўтаю фарбаю; унізе былі крамкі з хамутамі, вяроўкамі і абаранкамі. У кутняй з гэтых крам, ці, лепш, у акне, змяшчаўся збіценшчык [2] з самаварам з чырвонай медзі і тварам такім-жа чырвоным, як самавар, так што здалёк можна было падумаць, што на акне стаялі два самавары, калі-б адзін самавар не быў з чорнай як смоль барадою.

Пакуль прыезджы пан аглядаў свой пакой, былі ўнесены яго манаткі: перш за ўсё чамадан з белай скуры, крыху пашарпаны, які сведчыў, што быў не першы раз у дарозе. Чамадан унеслі фурман Селіфан, нізенькі чалавек у кажушку, і лакей Пятрушка, чалавек гадоў трыццаці, у прасторным падношаным сурдуце, як відаць з панскага пляча, чалавек крыху суровы на выгляд, з вельмі вялікімі губамі і носам. Услед за чамаданам была прынесена невялічкая скрынка, чырвонага дрэва, з штучнымі выкладкамі з карэльскай бярозы, шавецкія капылы і загорнутая ў сінюю паперу смажаная курыца. Калі ўсё гэта было ўнесена, фурман Селіфан падаўся на стайню даглядаць коней, а лакей Пятрушка пачаў уладжвацца ў маленькім пярэднім пакоі, вельмі цёмным закутку, куды паспеў прынесці ўжо свой шынель і разам з ім нейкі свой уласны пах, які быў уласцівы і прынесенаму ўслед за тым мяшку з розным лакейскім туалетам. У гэтым закутку ён прыладзіў да сцяны вузенькі трохногі ложак, накрыўшы яго нечым крыху падобным да сенніка, умятым і плоскім, як блін, і, магчыма, таксама замасленым, як блін, які ўдалося яму выпатрабаваць у гаспадара гасцініцы.

Пакуль слугі ўпраўляліся і корпаліся, пан накіраваўся ў агульную залу. Якія бываюць гэтыя агульныя залы — усякі праезджы ведае вельмі добра: тыя-ж сцены, пафарбаваныя маслянай фарбай, пацямнелыя ўверсе ад тытунёвага дыму і зашмальцаваныя знізу спінамі розных праязджаючых, а яшчэ больш тутэйшымі купецкімі, бо купцы ў гандлёвыя дні прыходзілі сюды па шасцёра і па сямёра выпіваць сваю вядомую пару чаю; тая-ж закурэлая столь; тая-ж закурэлая люстра з мноствам вісячых шкельцаў, якія скакалі і звінелі кожны раз, калі палавы бегаў па выцертых цыратах, памахваючы бойка падносам, на якім сядзела такая-ж безліч чайных кубкаў, як птушак на марскім беразе; тыя-ж карціны на ўсю сцяну, пісаныя маслянымі фарбамі, словам, усё тое, што і ўсюды; толькі і розніцы, што на адной карціне намалявана была німфа з такімі вялізнымі грудзямі, якіх