КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719132 томов
Объем библиотеки - 1437 Гб.
Всего авторов - 276108
Пользователей - 125330

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
Влад и мир про Сомов: Пустой (СИ) (Боевая фантастика)

От его ГГ и писанины блевать хочется. Сам ГГ себя считает себя ниже плинтуса. ГГ - инвалид со скверным характером, стонущим и обвиняющий всех по любому поводу, труслив, любит подхалимничать и бить в спину. Его подобрали, привели в стаб и практически был на содержании. При нападений тварей на стаб, стал убивать охранников и знахаря. Оправдывает свои действия запущенным видом других, при этом точно так же не следит за собой и спит на

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Nezloi: Первый чемпион Земли 2 (Боевая фантастика)

Мне понравились обе книги.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про ezh: Всадник Системы (Попаданцы)

Прочитал обе книги с удовольствием. Спасибо автору!

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Дзікае паляванне караля Стаха [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 4


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Коні тузанулі вазок — я ледзь не выпаў — і памчалі кудысьці, відаць, напрасткі па балоце. Пасля штосьці хрумснула, і заднія колы вазка пасунуліся ўніз. Адчуваючы, што пад ногі мне нацякае нешта мокрае, я таргануў за плячо фурмана. Той з нейкай абыякавасцю сказаў:

— Гінем, пане. Тут і гамон.

Але мне не хацелася паміраць. Я схапіў руку фурмана, расціснуў яму пальцы і, выхапіўшы пугу, пачаў хвастаць па тым месцы ў цемры, дзе павінны былі быць коні.

Нехта нема закрычаў такім голасам, што коні, відаць, спудзіўшыся, шалёна тарганулі вазок, ён задрыжаў увесь, як быццам таксама намагаўся вырвацца, пасля штосьці голасна цмокнула пад коламі.

Вазок нахіліўся, затросся яшчэ мацней, загігатала кабыла. І штосьці здарылася. Вазок зноў пакаціўся і хутка загрукатаў па нечым цвёрдым. Толькі тут я зразумеў, што нема крычаў не хто іншы, як я. Мне стала сорамна.

Я збіраўся ўжо было папрасіць фурмана, каб ён спыніў коней на гэтым адносна цвёрдым, каб перачакаць ноч, але тут дождж быццам зрабіўся рэдкім, і адначасова штосьці мокрае і калючае хвастанула мяне па твары. «Яловая лапа, — адзначыў я. — Значыцца, гэта лес. Коні спыняцца самі».

Але прайшоў час, лапы яшчэ разы са два дакраналіся да маёй галавы, а вазок не скакаў па карэннях, каціў роўна і гладка. І коні аніводнага разу не спыніліся.

Значыцца, гэта была лясная дарога.

Я вырашыў, што яна павінна кудысьці давесці нас, і аддаўся на волю лёсу. І сапраўды, мінула, можа, хвілін трыццаць, і наперадзе замігцеў цёплы жывы агеньчык, такі ружовы і прывабны сярод гэтай золкай і мокрай цемры.

Праз некаторы час можна было пабачыць, што гэта не хата палясоўшчыка і не будан смалакура, як я падумаў быў спачатку, а нейкая вялікая будыніна, занадта вялікая нават для гарадскога дома. Перад ёю — клумба, вакол мокрыя шаты дрэў, чорнае жарало яловай алеі, адкуль мы выехалі.

Ганак быў пад нейкім высокім навесам, на дзвярах вісела цяжкае бронзавае кальцо.

Спачатку я, потым фурман, пасля зноў я грукалі гэтым кальцом у дзверы. Грукалі нясмела, грукалі трошкі мацней, білі кальцом наводмаш, спыняліся, клікалі, пасля білі нагамі — хоць бы які водгук.

Нарэшце за дзвярыма захадзілі, няўпэўнена, нясмела. Пасля пачуўся аднекуль з вышыні сіпаты жаночы голас:

— Хто такія?

— Мы падарожныя, цётухна, пусціце.

— А ці не з палявання вы часам?

— Якое там паляванне, мокрыя ўсе, ледзь на нагах стаім. Дальбог, пусціце нас.

Голас змоўкнуў, пасля з нейкімі ноткамі нерашучасці спытаў:

— А хто ж вы такія? Прозвішча як?

— Беларэцкі маё прозвішча. Я з фурманам.

Бабуля за дзвярыма раптам пажвавела:

— Граф Беларэцкі?

— Спадзяюся быць графам, — адказаў я з плебейскай непачцівасцю да тытулаў.

Голас пасуровеў:

— Ну і ідзі сабе, добры чалавек, туды, адкуль прыйшоў. Бачыце вы, ён на графства спадзяецца. Жартачкі начныя! Пайшоў, пайшоў. Пашукай сабе дзе-небудзь у лесе бярлог, калі ты такі спрытны.

— Бабуля, — узмаліўся я, — з радасцю пашукаў бы, каб не непакоіць людзей, але ж я не тутэйшы, я з павета, заблукалі мы, сухой ніткі няма.

— Прэч, прэч, — сказаў няўмольны голас.

Іншы чалавек, можа, схапіў бы ў адказ на гэта камень і пачаў бы біць у дзверы, сыплючы праклёны, але я нават тут не мог пазбавіцца думкі, што гэта дрэнна: сілком драцца ў чужую хату. Таму я толькі ўздыхнуў і звярнуўся да фурмана:

— Ну што ж, пайшлі адсюль.

Мы накіраваліся былі да фурманкі. Відаць, наша саступлівасць зрабіла добрае ўражанне, бо голас, памякчэўшы, кінуў нам наўздагон:

— Пачакайце, падарожнікі. Хто ж вы такія?

Я забаяўся адказаць «фалькларыст», бо двойчы мяне пасля гэтага слова лічылі за мазурыка. Таму я адказаў:

— Купец.

— А як жа вы трапілі ў парк, калі вакол мур і чыгунная агароджа?

— А я і не ведаю, — адказаў я шчыра. — Ехалі недзе, відаць, па балоце, кудысьці праваліліся, ледзь выбраліся… Раўло там нешта.

Я і не спадзяваўся на такі вынік маіх слоў, але пасля іх голас ціха войкнуў і спуджана закудахтаў:

— А-а Божжа ж мой! А гэта ж вы, напэўна, з Волатавай прорвы прыехалі, гэта ж толькі там і няма агароджы. Во пашчасціла вам, выратавала вас царыца нябесная. А матка боская! А пакутнічкі нябесныя!

І зараз такая дабрыня і такі адчай адчуваліся ў яе словах, што я дараваў ёй гэтую гадзіну на ганку.

Дзверы загрукалі засаўкамі, пасля зарыпелі, разыходзячыся і прапускаючы ў начную цемру смугу аранжавага цьмянага святла.

Перад намі стаяла невялічкая бабулька ў шырокай, як звон, сукні, ліловай шнуроўцы, у якой, напэўна, хадзілі нашы прапрашчуры пры каралі Стасе, і ў вялікім крухмальным чапцы. Твар у добрых зморшчынах, нос кручкаваты, а рот вялізны, падобны на шчыпцы для арэхаў, з трошкі адтапыранымі наперад вуснамі. Кругленькая, амаль як бочачка сярэдняй велічыні, з пухленькімі ручкамі — яна так і напрошвалася на тое, каб яе клікалі «маці». І ў руках у гэтай бабулі быў вялізны пячны рагач: зброя. Я ледзь не зарагатаў, але ў час прыпомніў халодную дрыгву і дождж за вокнамі і змаўчаў. Колькі людзей і зараз стрымлівае смех з таго, што варта смеху, прыпамятаўшы,