КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716417 томов
Объем библиотеки - 1424 Гб.
Всего авторов - 275491
Пользователей - 125277

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

yan.litt про серию За последним порогом

В целом средненько, я бы даже сказал скучная жвачка. ГГ отпрыск изгнанной мамки-целицельницы, у которого осталось куча влиятельных дедушек бабушек из великих семей. И вот он там и крутится вертится - зарабатывает себе репу среди дворянства. Особого негатива к нему нет. Сюжет логичен, мир проработан, герои выглядят живыми. Но тем не менее скучненько как то. Из 10 я бы поставил 5 баллов и рекомендовал почитать что то более энергичное.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Дзікае паляванне караля Стаха [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

пачуе, а я і мой народ застанёмся абакрадзенымі.

Таму нікога не здзівяць мае злосць і хандра.

Я быў у такім настроі, калі адзін мой знаёмы параіў мне паехаць у Н-скі павет, месца, якое нават у той час лічылася глухім.

Ці думаў ён, што я там ледзь не звар'яцею ад жаху, адкрыю ў сабе мужчынскую мужнасць і знайду… Але не будзем забягаць наперад.

Зборы мае былі нядоўгімі, я сабраў невялікі сак, узяў котчы вазок і хутка пакінуў «сталіцу» гэтага параўнаўча цывілізаванага павета, каб адрачыся ад усялякай цывілізацыі, пераехаўшы ў суседні лясны і балотны павет, што па тэрыторыі мала чым паступаўся перад якой-небудзь дзяржавай, накшталт Люксембурга.

Спачатку паабапал дарогі цягнуліся яшчэ палеткі з раскіданымі там-сям дзічкамі, падобнымі на дубы. Трапляліся вёскі з цэлымі калоніямі буслоў, але потым урадлівая глеба скончылася і пацягнуліся бясконцыя лясы. Дрэвы стаялі, як калоны, ігліца на дарозе глушыла стук колаў. У лясных ярах пахла прэллю і цвіллю, раз-пораз зрываліся з-пад самых капытоў коней цецеруковыя чароды (цецерукі заўсёды збіваюцца ў купу восенню), там-сям глядзелі з-пад ігліцы і верасу чырвоныя або счарнелыя ад старасці брылі сімпатычных тлустых баравікоў.

Два разы мы начавалі ў лясных глухіх вартоўнях і радаваліся, калі бачылі праз начны змрок немачныя агеньчыкі іх сляпых акон.

Ноч, плача дзіцёнак, якога ядуць прусы, коні на двары трывожацца чагосьці — напэўна, блізка праходзіць мядзведзь, — над верхавінамі дрэў, над лясным акіянам часты зорны дождж.

У хаце не прадыхнуць, дзяўчынка люляе нагой калыску. Старажытны, як свет, напеў: «А-а-а…»

Не хадзі, коцю, па лаўцы
Буду біці па лапцы,
Не хадзі, коцю, па масту -
Буду біці па хвасту!
А-а-а!
О, якая жахлівая, якая вечная і нязмерная твая туга, Беларусь!

Ноч. Зоры. Першабытны змрок лясоў.

І ўсё ж нават гэта было Італіяй у параўнанні з тым, што мы пабачылі праз два дні.

Лес пачаў чэзнуць, радзець, і хутка бязмежная раўніна адкрылася нашым вачам.

Гэта не была звычайная раўніна, на якой коцяць рудыя рэдкія хвалі нашы жыты, гэта не была нават дрыгва — дрыгва ўсё ж не пазбаўлена разнастайнасці: там ёсць трава, ніцыя скарлючаныя дрэўцы, там можа бліснуць азярцо, — не, гэта быў самы жахлівы, самы безнадзейны з нашых краявідаў: тарфяныя балоты.

Трэба быць чалавеканенавіснікам, каб выдумаць такія мясціны, і ўяўленне пра іх можа з'явіцца толькі ў пячорным мазгу зласлівага ідыёта. Але гэта не было выдумкай, вось яны ляжалі перад намі…

Неабсяжная раўніна, роўная, як стол, была карычневага, нават бурага колеру, безнадзейна роўная, нудная, змрочная.

Часам трапляліся на ёй вялізныя купы нагрувашчанага камення, часам буры конус — нейкі пакрыўджаны Богам чалавек, выбіраў тарпу невядома дзеля чаго, — часам сіратліва глядзела на дарогу адным акенцам хатка з высокім комінам, і вакол яе — ані дрэўца. І нават лес, які цягнуўся за гэтай раўнінай, здаваўся больш змрочным, чым на самай справе.

Праз якую гадзіну пачалі і на гэтай раўніне трапляцца астраўкі лесу, чорнага, у мхах і павуцінні, толькі часам роўнага, а больш за ўсё скарлючанага, як на малюнках да страшнай казкі.

Але гэтыя ляскі з'яўляліся і знікалі, і зноў цягнулася раўніна, раўніна, бурая раўніна.

Я гатовы быў зараўці ўголас ад крыўды.

І надвор'е на такі выпадак стала псавацца: нізкія чорныя хмары паўзлі нам насустрач, там-сям з іх цягнуліся наўскос зямлі свінцовыя палосы дажджу. Ніводнай птушкі-пасмяцюхі не траплялася нам на дарозе, а гэта была дрэнная прыкмета: павінен быў пайсці цяглы начны дождж.

Я хацеў быў завярнуць да першай хаткі, але і яны больш не трапляліся. Памінаючы ліхам майго знаёмага, я сказаў фурману, каб ён ехаў хутчэй, і шчыльна закруціўся ў плашч.

А хмары накіпалі, чорныя, нізкія, дажджавыя; над раўнінаю цягнуўся прысмерак, такі непрытульны і халодны, што мурашкі паўзлі па скуры. Недзе бліснула нясмелая асенняя маланка.

Я толькі паспеў адзначыць неспакойнай думкаю, што гэта занадта позна для навальніцы, як на мяне, на коней, на фурмана абурыўся акіян халоднай вады.

Нехта аддаў раўніну ў лапы ночы і дажджу.

І ноч гэтая была цёмная, як сажа, я не бачыў нават сваіх пальцаў і толькі па паштурхванню вазка здагадаўся, што мы яшчэ едзем. Фурман таксама, відаць, нічога не бачыў і цалкам аддаўся інстынкту коней.

Не ведаю, ці сапраўды быў у іх які інстынкт, але хутка вазок наш пачало кідаць з байрака на байрак, з ямы на нейкі бугор і зноў у яму.

Шматкі гразі і нейкай твані ляцелі ў вазок, на плашч, мне ў твар, але я хутка асвойтаўся з гэтым і маліўся толькі аб тым, каб не наехаць на якую прорву: самыя жахлівыя твані трапляюцца менавіта сярод такіх балот, праглыне і вазок, і коней, і людзей, і ўранцы ніхто нават не здагадаецца, што тут хтосьці быў, што тут дзве хвіліны крычала чалавечая істота, пакуль бурая каша не налезла ў рот, што зараз гэтая істота ляжыць разам з коньмі на тры сажні ніжэй паверхні праклятага месца.

Нешта раўнула з левага боку: доўгі, працяглы, нялюдскі крык.