КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 715397 томов
Объем библиотеки - 1418 Гб.
Всего авторов - 275273
Пользователей - 125221

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Каркун про Салтыков-Щедрин: Господа Головлевы (Классическая проза)

Прекраснейший текст! Не текст, а горький мёд. Лучшее, из того, что написал Михаил Евграфович. Литературный язык - чистое наслаждение. Жемчужина отечественной словесности. А прочесть эту книгу, нужно уже поживши. Будучи никак не моложе тридцати.
Школьникам эту книгу не "прожить". Не прочувствовать, как красива родная речь в этом романе.

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
Каркун про Кук: Огненная тень (Фэнтези: прочее)

Интереснейшая история в замечательном переводе. Можжевельник. Мрачный северный город, где всегда зябко и сыро. Маррон Шед, жалкий никудышный человек. Тварь дрожащая, что право имеет. Но... ему сочувствуешь и сопереживаешь его рефлексиям. Замечательный текст!

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Кук: Десять поверженных. Первая Летопись Черной Гвардии: Пенталогия (Фэнтези: прочее)

Первые два романа "Чёрной гвардии" - это жемчужины тёмной фэнтези. И лучше Шведова никто историю Каркуна не перевёл. А последующий "Чёрный отряд" - третья книга и т. д., в других переводах - просто ремесловщина без грана таланта. Оригинальный текст автора реально изуродовали поденщики. Сюжет тащит, но читать не очень. Лишь первые две читаются замечательно.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Вэнс: Планета риска (Космическая фантастика)

Безусловно лучший перевод, одного из лучших романов Вэнса (Не считая романов цикла "Умирающая земля"). Всегда перечитываю с наслаждением.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
pva2408 про Харников: Вечерний Чарльстон (Альтернативная история)

Ну, знаете, вас, скаклоамериканцев и ваших хозяев, нам не перещеголять в переписывании истории.

Кстати, чому не на фронті? Ухилянт?

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў [Іван Якаўлевіч Лепешаў] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

дужках падаюцца і трывальныя формы дзеяслоўных фразеалагізмаў, а таксама тыя нешматлікія формы зменлівага кампанента, у якіх здольны ўжывацца пэўны выраз:

Брацца (узяцца) у рожкі з кім.

Лавачка закрываецца (закрылася, закрыецца).

Як не свой (свая, сваё, свае).

Калі дзеяслоўнаму фразеалагізму ўласціва лексічная варыянтнасць, а яго граматычна галоўны кампанент можа ўжывацца ў незакончаным і закончаным трыванні, то ў загалоўку адна група формаў і варыянтаў аддзяляецца ад другой групы кропкай з коскай:

Выбываць (выбыць; выходзіць, выйсці) са строю.

Выводзіць (вывесці; спісваць, спісаць) у расход каго.

Даволі многія фразеалагізмы не могуць ужывацца без абавязковага аб’ектнага акружэння («справа»). Іх значэнне рэалізуецца толькі ў строга акрэсленай канструкцыі. Гэта абавязковая лексіка-граматычная сувязь «справа» падаецца ў загалоўку слоўнікавага артыкула:

Адальюцца слёзы каму чые.

Зуб за зуб зайшоў у каго, з кім.

Клюнуць на вудачку чыю, каго, чаго, якую.

Некаторыя фразеалагізмы маюць валентна абмежаванае значэнне. Яно выяўляецца толькі ў спалучэнні фразеалагізма са строга акрэсленымі словамі. Напрыклад, выраз куры не клююць (‘вельмі многа’) уступае ў кантакт толькі са словам грошай. Пры такіх фразеалагізмах у загалоўку прыводзіцца іх абавязковае слоўнае акружэнне. Словы-суправаджальнікі, без якіх той ці іншы выраз не можа рэалізавацца ў маўленні, падаюцца ў адных выпадках перад фразеалагізмам, у другіх — пасля яго:

Чакаць манны нябеснай.

Быць, заставацца і пад. за сямю пячаткамі.

Благім матам крычаць.

Да касцей прамокнуць, прамерзнуць.

Сустракаюцца фразеалагізмы з падвойнай абавязковай спалучальнасцю — «злева» і «справа»:

Станавіцца, стаць і пад. на роўную нагу з кім.

Як, што, чаго хоча (захоча) левая нага каго, чыя.

Факультатыўная частка фразеалагізма бярэцца ў ломаныя дужкі:

<Адны> скура ды косці засталіся на кім, у каго, ад каго.


Вушы вянуць <у каго, ад чаго>.

Ва ўсіх неабходных выпадках выкарыстоўваюцца адсылкі да алфавітнага месца, дзе этымалагізуецца пэўны фразеалагізм, якому ўласцівы варыянтнасць або пачатковы факультатыўны кампанент і інш.:

Бітва з ветракамі. Гл. вайна (бітва, змаганне) з ветракамі.

Агульная характарыстыка фразеалагізма паводле паходжання.
Пасля фразеалагізма, вынесенага ў загаловак, ідзе яго кваліфікацыя паводле паходжання. Як вядома, фразеалагізмы ў гэтых адносінах падзяляюцца на чатыры групы: 1) спрадвечна беларускія, 2) запазычаныя, 3) калькі, 4) паўкалькі. Сярод выразаў першай групы ў сваю чаргу вылучаюцца агульнаславянскія фразеалагізмы (біць у вочы, закрываць вочы каму, пераліваць з пустога ў парожняе), усходнеславянскія (ламаць коп ’і з-за каго, за што, легчы касцьмі), уласна беларускія (газеты чытаць, голаму за пазуху, з ветру вяроўкі віць).

У слоўніку пры кваліфікацыі спрадвечна беларускіх фразеалагізмаў, апрача тэрмінаў «агульнаславянскі», «усходнеславянскі», «уласна беларускі», даволі часта сустракаюцца і такія, як «агульны для ўсходнеславянскіх моў» (ад дошкі да дошкі, белыя мухі, выбіваць клін клінам), «агульны для беларускай і рускай моў» (абсевак у полі, вуха на вуха, на кудыкіну гару), «агульны для беларускай і ўкраінскай моў» (абы дзень да вечара, калі ласка, на ўсе застаўкі), «агульны для беларускай і польскай моў» (адправіцца да Абрама на піва, пры душы, як бабёр), «агульны для беларускай, украінскай і польскай моў» (грушы на вярбе, першы-лепшы, як свет светам), «агульны для ўсходнеславянскіх і польскай моў» (махнуць рукой на каго, на што, дах над галавой, кроў з малаком), «агульны для ўсходнеславянскіх, польскай і чэшскай моў» (мухі не пакрыўдзіць, сам не свой). Зразумела, што гэта не зусім дакладная кваліфікацыя фразеалагізмаў: сярод іх могуць быць і ўласна беларускія, якія перайшлі ў іншыя мовы, і, наадварот, запазычаныя з рускай або ўкраінскай ці польскай моў. Дакладную характарыстыку ў генетычным плане гэтыя выразы, магчыма, атрымаюць толькі з шырокім вывучэннем славянскай фразеалогіі ў гістарычным плане, калі будуць складзены гістарычныя слоўнікі фразеалагізмаў славянскіх моў. На сённяшнім жа этапе развіцця гістарычнай фразеалогіі і фразеаграфіі выкарыстанне тэрмінаў тыпу «агульны для ўсходнеславянскіх моў» больш правамернае, чым неаргументаваная кваліфікацыя пэўнага выразу як «уласна беларускага» ці «ўласна рускага» і г. д. Паяснім гэта такім прыкладам.

У адной з этымалагічных прац фразеалагізм даць дуба вызначаны як «відаць, уласна рускі». Але, як засведчана ў слоўніках У. І. Даля і А. Г. Праабражэнскага, гэты выраз у XIX ст. быў вядомы толькі ў паўднёвых гаворках (тэрыторыя сучаснай Украіны). Адсюль больш верагодным было б лічыць яго не «ўласна рускім», а «агульным для ўсходнеславянскіх моў» ці «ўласна