КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 710074 томов
Объем библиотеки - 1384 Гб.
Всего авторов - 273841
Пользователей - 124890

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Журба: 128 гигабайт Гения (Юмор: прочее)

Я такое не читаю. Для меня это дичь полная. Хватило пару страниц текста. Оценку не ставлю. Я таких ГГ и авторов просто не понимаю. Мы живём с ними в параллельных вселенных мирах. Их ценности и вкусы для меня пустое место. Даже название дебильное, это я вам как инженер по компьютерной техники говорю. Сравнивать человека по объёму памяти актуально только да того момента, пока нет возможности подсоединения внешних накопителей. А раз в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Рокотов: Вечный. Книга II (Боевая фантастика)

Отличный сюжет с новизной.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Борчанинов: Дренг (Альтернативная история)

Хорошая и качественная книга. Побольше бы таких.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Бузлаев: Будильник (СИ) (Юмористическая фантастика)

Начал читать эту юмарную фентази, но чёто быстро под устал от юмора автора и диалогов на "ась". Это смешно только раз, для тупых - два. Но постоянно нудить на одну тему похмельного синдрома не камельфо. Оценку не ставлю, просто не интересно. Я вообще не понимаю пьяниц, от которых смердит метров на 5. Что они пьют? Сколько прожил, сколько не пил с друзьями у нас такого не было, ну максимум если желудок не в порядке или сушняк давит, дышать в

  подробнее ...

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
Влад и мир про Старицын: Николай I - Завоеватель (Альтернативная история)

Это не книга а доклад, причём с громкими именами без привязки к историческому времени. При это автор судя по названиям книг свихнулся на монархии. Кому он нужен в 21 веке?

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў [Іван Якаўлевіч Лепешаў] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

ўкраінскім». Або яшчэ прыклад. У той самай этымалагічнай працы выраз очная ставка (параўн.: бел. вочная стаўка, укр. очна ставка, балг. очна ставка) прызнаецца «ўласна рускім» як утварэнне ад старой юрыдычнай формулы «ставити с очей на очи»; у пацвярджэнне прыводзіцца адпаведны запіс 1606 г. — часоў цара Аляксея Міхайлавіча. Але аналагічны запіс, толькі зроблены на стагоддзе раней (1511 г.), можна знайсці ў грамаце вялікага князя літоўскага «баярам, мяшчанам і ўсёй зямлі Полацкай»: «поставити его очи на очи на явномъ суде хрестіянскомъ, и того, хто вадитъ, и того, на кого вадитъ».

Сярод запазычаных фразеалагізмаў ёсць запазычанні з царкоўнаславянскай (вечная памяць каму, зуб за зуб, прытча ва языцах), рускай (баш на баш, без цара ў галаве, неба ў алмазах), украінскай (даць ляшча каму, збіваць з панталыку каго, як <дурань> з пісанай торбай), польскай (вастрыць зубы на каго, на што, відаць пана па халявах).

Шмат якія выразы кваліфікуюцца ў слоўніку як фразеалагічныя калькі ці паўкалькі. Калькі — гэта своеасаблівыя копіі іншамоўных выразаў, у якіх кожны кампанент перакладзены на нашу мову сэнсавым адпаведнікам. Напрыклад, як на іголках — фразеалагічная калька з нямецкай мовы (wie аuf Nаdеln); яна ўзнікла ў выніку паслоўнага перакладу: wiе — як, аuf — на, Nadeln — іголках. Паўкалькамі называюць выразы, у якіх адны кампаненты перакладзеныя, а другія — запазычаныя. Так, фразеалагізм рубікон перайсці ўтварыўся з лацінскага Rubiсопer trаnsео, у якім апошні кампанент перакладзены словам перайсці, а першы (у зыходным значэнні — назва ракі ў Старажытным Рыме) не патрабуе перакладу. Дарэчы, як паказваюць даследаванні апошніх дзесяцігоддзяў[5], у многіх літаратурных мовах на долю калек і паўкалек прыходзіцца да палавіны фразеалагічнага фонду.

Значная частка фразеалагізмаў, скалькаваных з адпаведных выразаў, якія пачалі сваё жыццё ў неславянскіх мовах, хутчэй за ўсё, трапіла да нас праз мову-пасрэдніцу — рускую ці польскую. Нярэдка яны лексічна супадаюць у рускай, польскай і беларускай мовах: руск. ставить на карту, польск. stawić па кагtę, бел. ставіць на карту; руск. почивать на лаврах, польск. sросzуwаć nа lаuгасh, бел. спачываць на лаўрах. Гэтым ускладняецца вызначэнне, як прыйшоў у беларускую мову той ці іншы фразеалагізм. Таму пры сучасным стане вывучэння гістарычнай фразеалогіі можна вызначыць толькі далёкую[6], а не блізкую этымалогію скалькаваных фразеалагізмаў.

У беларускай фразеалогіі ёсць калькі з царкоўнаславянскай (блуканне па пакутах, узнімаць сцяг чаго, чый), з рускай (абдымаць неабдымнае, як вавёрка ў коле) моў. Пераважаюць, аднак, калькі з неславянскіх моў: французскай (на вагу золата, называць рэчы сваімі імёнамі), нямецкай (іграць другую скрыпку, між молатам і кавадлам), англійскай (варыцца ў сваім саку, другое дыханне), іспанскай (браць быка за рогі, рыцар журботнага вобраза), лацінскай (за і супраць, ні жывы ні мёртвы).

Паўкалькамі ў беларускай фразеалогіі з’яўляюцца многія выразы з рускай (варона ў паўлінавых пёрах, дзям янава юшка, маг і чарадзей) і французскай (браць на абардаж каго, што, добры геній чый, цэнтр цяжару) моў, а таксама асобныя фразеалагізмы з некаторых іншых моў: царкоўнаславянскай (як зрэнку вока), украінскай (атрымліваць гарбуз), польскай (весці рэй), нямецкай (задаваць фефару каму), англійскай (апошні з магікан), італьянскай (ва ўнісон), лацінскай (уласнай персонай).

Тлумачэнне сэнсу фразеалагізма.
Паколькі сучаснае значэнне амаль усіх фразеалагізмаў знаходзіцца ў пэўнай, цеснай ці аслабленай, сувязі з першапачатковым, этымалагічным, пры вытлумачэнні паходжання фразеалагізма ўзнікае неабходнасць падаваць у слоўнікавых артыкулах і яго сучасны сэнс, для якога адноўленая ўнутраная форма — зыходны пункт.

Фразеалагізм тлумачыцца шляхам разгорнутага апісання яго сэнсу. Пры гэтым формула тлумачэння залежыць ад катэгарыяльнага (найбольш абагульненага, часцінамоўнага) значэння фразеалагічнайадзінкі, ад яе прыналежнасці да пэўнага семантыка-граматычнага разраду — дзеяслоўнага, назоўнікавага, прыслоўнага і г. д. Так, дзеяслоўныя фразеалагізмы тлумачацца пры дапамозе дзеяслоўных словазлучэнняў, назоўнікавыя — пры дапамозе назоўнікавых словазлучэнняў і г. д. Калі дзеяслоўны фразеалагізм прыводзіцца ў загалоўку ў дзвюх трывальных формах граматычна галоўнага кампанента, то тлумачэнне даецца па першай форме (незакончанага трывання). Напрыклад, вынесены ў загаловак выраз браць (узяць) на буксір (каго) растлумачаны так: дапамагаць таму, хто адстае.

Ілюстрацыйны матэрыял.
Следам за тлумачальнай часткай слоўнікавага артыкула ідзе прыкладцытата з твораў беларускіх пісьменнікаў ці з перыёдыкі. Ілюстрацыйны матэрыял выступае дадатковым сродкам семантычнай інфармацыі аб