КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719107 томов
Объем библиотеки - 1437 Гб.
Всего авторов - 276101
Пользователей - 125326

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Сомов: Пустой (СИ) (Боевая фантастика)

От его ГГ и писанины блевать хочется. Сам ГГ себя считает себя ниже плинтуса. ГГ - инвалид со скверным характером, стонущим и обвиняющий всех по любому поводу, труслив, любит подхалимничать и бить в спину. Его подобрали, привели в стаб и практически был на содержании. При нападений тварей на стаб, стал убивать охранников и знахаря. Оправдывает свои действия запущенным видом других, при этом точно так же не следит за собой и спит на

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Nezloi: Первый чемпион Земли 2 (Боевая фантастика)

Мне понравились обе книги.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про ezh: Всадник Системы (Попаданцы)

Прочитал обе книги с удовольствием. Спасибо автору!

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Ветров: ЩИТ ИМПЕРИИ – Альтернатива (Боевая фантастика)

Слог хороший, но действие ГГ на уровне детсада. ГГ -дурак дураком. Его квартиру ограбили, впустил явно преступников, сестру явно украли.
О преступниках явившихся под видом полиции не сообщает. Соглашается с полицией не писать заявление о пропаже сестры. Что есть запрет писать заявление ранее 3 дней? Мало ли, что кто-то не хочет работать, надо входить в их интерес? Есть прокуратура и т.д., что может заставить не желающих работать. Сестра не

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Слова сапраўднага лад [Ала Сямёнава] (fb2) читать постранично, страница - 85


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

вяртанне да самога сябе, самапаўторы. Здараецца і такое: увайшоўшае ў творчы абыходак слова так падабаецца сваёй семантычнай аб'ёмнасцю паэту, што ён спяшаецца ўжыць яго і там, дзе ў гэтым няма ніякай патрэбы, напрыклад, да дзяцей герой верша «Люблю дзяцей гуллівае грамадства...» звяртаецца такім высокім слогам: «Ліжыце солад юнага быцця» (ён пачаставаў іх цукеркамі). Але — гэта прыватнае. А ў літаратуры беларускай заявіў пра сябе сапраўдны паэт. Якому зараз будзе складана працягваць свой шлях. Адказнасць поспеху — ношка нялёгкая. І ад другой яго кнігі ўсе будуць чакаць многага. Хаця ўсе разумеюць, што ў творчасці дыяграмы росту па ўзыходзячай — немагчымы. Творчы лёс складваецца па-рознаму, і я не буду нічога ні ўгадваць, ні прадракаць. Гэта занятак пусты. Не пустое — вершы, што ўжо існуюць. Леанід Галубовіч быў удзельнікам нарады маладых у Маскве. Мабыць, будзе ў яго магчымасць вучыцца і самаўдасканальвацца. Ёсць галоўнае. Харошая кніга. А сам Галубовіч піша: «Пазнаўшы пачатак — не знаем канца...» Ёсць у яго «спадзяванне светлае такое...».

ДАРОГА - НАПЕРАДЗЕ


Кніга ў Хрысціны Лялько першая. «Дарога пад гару». Але аўтарку ўжо ведаюць і чытачы, і прафесійныя літаратары. А да кніжкі апавяданняў дадаў зацікаўленае слова такі патрабавальны і строгі пісьменнік, як Ян Скрыган. І не выпадкова.

Хрысціна Лялько многіх парадавала ўпэўненасцю і майстравітасцю пісьма. Пластычнасцю яго. Пазначанай аўтарскай пазіцыяй. Узгодненасцю з той літаратурнай традыцыяй, што мае на ўвазе пашану да ўсяго жывога на зямлі — чалавека, жывёлы, птушкі, расліны.

Зусім не збіраюся хуценька падсаджваць маладую пісьменніцу на які прыдатны пагорак Парнаса, але мушу пазначыць, што даступныя ёй найдалікатнейшыя нюансы псіхалагічнага малюнка. «Касцы», «Бярэзнік на загонах», «Мурза», «Лёгкі хлеб»...

Хрысціна Лялько прытрымліваецца ў асноўным традыцыйнай манеры пісьма, больш трымаючыся да таго ж сюжэта някідкага, але такога, што дае магчымасць заглянуць у душу чалавека, у сітуацыі не толькі экстрэмальнай, а звычайнай, будзённай. Сітуацыі будзённыя, падзеі не ўсяленскага маштабу, але з іх пачынаецца, імі пазначаецца чалавек.

У апавяданні «Касцы» таксама нічога незвычайнага не адбываецца. Дзень харошы, усё на зямлі сваім парадкам ідзе. Людзі назапашваюць сена, траву косяць, «...выспелыя травы гінуць, каб даць месца новым», качка пільнуе качанят, «марна стараючыся суняць» іх «радаснае, нецярпліва-маладое крэканне». Не ідылія, не пастараль — нармальны дзень на летняй зямлі. Кожны сваю справу робіць.

І вось тую качку з вывадкам заўважае адзін з касцоў — Вінцусь. Аказвае сваю натуру — ляціць, як зроду мяса не еўшы, за малымі бездапаможнымі качанятамі. Бухаецца ў балотную твань, ледзь ухоплівае аднаго, слабенечкага. І драпежная яго дурнота, менавіта дурнота (бо да сезону палявання яшчэ далёка, і колькі там наедку з качанят) уся на паверхні: «У суботу швагра прывязу. У яго двустволачка і ганчак ёсць».

Апавяданне невялікае — сем старонак, а характары акрэслены хораша, асабліва Ясь і Вінцусь. У словах малады празаік ашчадна, гаспадарліва адбірае толькі тое, што ёй канкрэтна спатрэбіцца ў апавяданні. Яна дае нам адчуць хараство летняга дня, але сродкамі скупымі, прадуманымі. Тут лёгка было спакусіцца нават не прыгоствамі стылю, але добрым веданнем матэрыі і параскашавацца словам, апісваючы тыя мурагі. Хрысціна ж Лялько ўвесь час трымае пад увагай, што гаворка пра людзей, якія не на пікнік выбраліся і настрой у іх адпаведны. Яны працуюць. Разумеюць і цэняць прыгажосць, калі мець на ўвазе галоўнага героя, Яся, але не сузіральна — ах, як хораша! ах, якое паветра! Ясь — натура тонкая, зварушлівая. Аднак усё, што вакол яго,— не ваблівы антураж, не повад для любавання, а зямля, з якой ён адчувае сваю еднасць і ў красе яе і ў работнай повязі з ёю. Для яго паняцце «зямля-карміцелька» не адстароненае. Таму так коратка скажацца ў апавяданні: «цнатлівае хараство наваколля». І мы ўявім сабе гэтую росную свежасць — недзе а чацвёрдай гадзіне раніцы — толькі што народжаны дзень. Зразумеем, як працінае Ясеву душу «адчуванне імгненнасці гэтае прыгажосці»: пад касой нікне свежае жывое хараство — які «букет» кветак і траў! Аднак ён тут жа па-сялянску цвяроза разважыць: «...так на Зямлі ад веку, такі непарушны закон існасці ўсяго жывога на свеце». Закон існасці — трохі высакавата для вяскоўца Яся, але пісьменніца мае права ва ўскосным маналогу так высловіць тое, што адчувае Ясь. А вось гэтае непадробнае, так бачыць зямлю касец, працаўнік: «Пакорліва паддаваліся, падалі ружовыя, трапяткія маланкі, падатліва-мякка слаўся ў пракос духмяны, у зялёных, што маладыя гуркі, стручках аер, купчаста клалася густая, як сцягнуць касою, балаціна, пахла свежаю рыбаю, рачным глеем, водарасцямі».

Зноў жа не будзе Хрысціна Лялько карункі-вышыванкі плесці ў «Бярэзніку на загонах». Некалькімі штрыхамі акрэсліць, што жывіла столькі гадоў душу Сцяпана і яго жонкі —