КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716135 томов
Объем библиотеки - 1422 Гб.
Всего авторов - 275431
Пользователей - 125272

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Masterion про Харников: Вечерний Чарльстон (Альтернативная история)

До Михайловского не дотягивает. Тема интересная, но язык тяжеловат.

2 Potapych
Хрюкнула свинья, из недостраны, с искусственным языком, самым большим достижением которой - самый большой трезубец из сала. А чем ты можешь похвастаться, ну кроме участия в ВОВ на стороне Гитлера, расстрела евреев в Бабьем Яру и Волыньской резни?.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Слова сапраўднага лад [Ала Сямёнава] (fb2) читать постранично, страница - 87


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

злосныя, але без дзівацкіх захвыцэнняў людзі, і раптам зухаватая, задзірыстая Гэлька. «Чудзік» у спадніцы. Шукшынскі або дудараўскі сюжэт, і зроблена яно хвацка. З цудоўным адчуваннем трагікамічнай сітуацыі. У гадах ужо, самотная жанчына набыла сабе гармонік. Траха каб пацвельвацца з аднавяскоўцамі («Гэта ж во, за адно вяселле, любкі мае, сотні паўтары заграбеш. Месяц на кароўніку таптацца трэба»), траха каб жыццю свайму, небагатаму на акрасу, даць нейкую розрыўку, а то «пражывеш во так, як на свінні праедзеш», траха каб маладосць сваю згадаць. А галоўнае, каб загучала тая галоўная, патаемная мелодыя яе душы, якой жыла яна ўсе гады, і каб пачуў яе Антось, каго Гэлька кахае ўсё жыццё.

Маладосць у яе бедная была, а спеўная, звонкая. Нездарма так сіпіць, «як сытая гуска», Алена, жонка Антосева. Дагэтуль памятае, як спявала Гэлька: «Канарэ-е-чка, дробна пта-а-шачка» — на гаранёўскіх вечарынах. Гэлька, каханая яе ласага на багацце мужа Антося. Ухапіўся за Алену, багатую. А зямелька, як і таму герою з «Фэлькавых яблыкаў», «не спатрэбілася. Саветы прыйшлі». Усім зямлю далі.

Трэба чытаць, як выпісана сцэна, калі Антосева Алена («з шырокаю, як лава, спіною») прыскакала да сунерніцы сваёй звонкагалосай і залямантавала: «Калі што якое, то як хаплю музыку гэту — трэскі пасыплюцца». Гэлька, то праўда, жыла сабе сваім жыццём, як узяў яе каханы ў жонкі заможную Алену. Нікому не перашкаджала. Спявала ў маладосці. Антосіха ж ведае, што ніколі не кахаў яе мужык, пасаг спадабаўся яму некалі. А Гэльчынай «дробнай пташачкай» заслухваўся ён, Алена памятае, «сколькі... з-за «канарэечкі тае слёз выліла».

Сцэна зроблена хораша, каларытна, усё апавяданне — як гармонік у добрых руках. То зухавата зальецца, то задумліва пойдзе ў голас, то зойдзецца ад тугі. І пачуе чытач тую «адзіную мелодыю, якая гэтулькі год жыла ў душы» галоўнай гераіні.

Заўсёды, калі чытаю такую прозу, успамінаю аднаго аўтара, які гаварыў: «Са сцэны мяне чытаць не будуць». Гэтую прозу — са сцэны чытаць. Добраму акцёру.

Не адчуваеш спрацаванасці традыцыйнага пісьма ў такіх выпадках. Не прагнеш абавязковага асацыятыўнага мыслення. І разумееш, што людзей на адно, а то і на два пакаленні старэйшых за сябе Хрысціна Лялько ведае добра і ўмее ў нечым важным спасцігнуць душу іх. Умее адчуць іх і як гістарычную памяць народа, і як «тып, як філасофскую ідэю, як палемічнае падахвочванне: зірніце, раздумайцеся, не адкідайце выпакутаваны вопыт» (А. Бачароў).

І ўсё ж часам нават у такіх добрых апавяданнях, як «Светлая рунь», ёсць налёт другаснасці. Было гэта — працавіты бацька-калгаснік, няўдзячныя дзеці, ваганні — ці ехаць у горад. І вяртанні ў сяло таксама былі. Хаця зроблена гэта добра, выразны мастацкі малюнак, выдатная беларуская мова. Але вось таго самага, штрышка, нейкіх паваротаў сюжэта, што рабілі б сказаным па-свойму апавяданне, няма. На мой погляд. Хаця сама па сабе тэма не звялася ў жыцці, значыць, не знікне і ў літаратуры. Вось і ў такога майстра, як В. Астаф'еў, зноў з'явілася апавяданне на адзін з невычарпальных паваротаў гэтай тэмы — «Жыццё пражыць» (Новый мир, 1985, № 9).

Сама Хрысціна Лялько імкнецца паспрабаваць сябе і ў іншай тэматыцы, у іншай манеры пісьма. Чытачам таксама цікава — а як жа, чым жыве пакаленне пісьменніцы? Якія псіхалагічныя партрэты, якія праблемы можа яна прапанаваць?

У кнізе гэтае пакаленне, у асноўным у студэнцкім яшчэ сваім узросце, ёсць у апавяданнях «Блізка вясна» і «Канваліі». Іх равеснік — галоўны герой апавядання «Белыя брады».

Слова «паспрабаваць» ужыта не выпадкова. Пакуль што гэта больш спробы. Не здзяйсненні. Эскізы. І справа не ў памеры.

Існаванне ў іншай мастацкай сістэме каардынат патрабуе адпаведных спосабаў выяўлення. Хрысціна Лялько шукае іх. «Канваліі» — крыху лірычны дзённік, крыху настраёвыя замалёўкі. Форма, што мне асабіста вельмі падабаецца. Але ён вельмі ж каварны, гэты спосаб пісьма. У лепшых сваіх узорах вабіць нязмушанасцю, прастатой. Але тыя нязмушанасць і прастата патрабуюць дакладнага мастакоўскага разліку, выверанасці думкі, пачуцця, слова. Лёгкі вуаль псіхааналізу не выратуе, інтэлектуальны побыт не заменіць уласна думкі. Устойлівасць, грунтоўнасць Хрысціны Лялько тут, можа, і замінаюць задуме, што вымагае лёгкасці, вытанчанасці, «изящества».

Не збіраюся рабіць рызыкоўныя вывады — гэта не сфера Хрысціны Лялько. Магчыма, у далейшых сваіх мастакоўскіх пошуках яна знойдзе апірышча зусім у іншым, чым тое, што вельмі ж удалося зараз. Не ў «трудах и днях» сяла. Не ў пакаленні бацькоў і дзядоў сваіх. Сапраўднага мастака заўсёды вабіць рызыкоўны ветразь пошуку. Хто ведае — у якіх сферах?

Аснашчанне для гэтага ёсць. Талент. Працавітасць. Выдатная мова.

А дарога — пачынаецца. Дарога пад гару.