КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713023 томов
Объем библиотеки - 1403 Гб.
Всего авторов - 274606
Пользователей - 125090

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Лісце забытых алеяў [Кастусь Цвірка] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Кастусь Цвірка
Лісце забытых алеяў

Эсэ

О вы, што будзеце ісці з дзяўчынай

Пад тымі ж клёнамі праз сотню год,

Ці зразумееце, што мы кахалі,

Што зніклі так, як знікнеце і вы,

Што векавечны толькі край, і далеч,

І жоўты ліст на зелені травы...

Уладзімір Караткевіч


Там возера Свіцязь як шыбіна лёду.

МАЛЮШЫЧЫ

Паўз дарогу — перакапаныя, у грудах палі-бульбянішчы з пабэрсаным-параскіданым цяўнікам, усё яшчэ жоўтыя, хоць і добра парадзелыя бярозавыя пералескі пад цёплаю ватаю аблачын, пасівелыя лапіны ўшчэнт скапычаных каровамі паплавоў, на якіх часам выхапіць вока бруднавата-рыжага, з ваўчкамі ў грыве, каня, выпушчанага некім на волю.

У гэту дарогу мы збіраліся яшчэ з вясны.

Сама ж задума падарожжа ўзнікла ў мяне значна раней. Тады, калі мяне захапіла, пацягнула ў кнігасховішчы і архівы гэта, шмат у чым загадкавае імя ў нашай літаратуры — Ян Чачот.

У 1855 годзе Уладзіслаў Сыракомля казаў, што яму вядомы толькі два пісьменнікі, якія пісалі па-беларуску: «...адным з іх быў незабыўнай памяці Ян Чачот, другі — В. Дунін-Марцінкевіч». Першыя беларускія вершы Я. Чачот напісаў недзе каля 1818 года. Дунін-Марцінкевіч жа пачаў літаратурную дзейнасць значна пазней, у саракавых гадах, калі Ян Чачот яе ўжо заканчваў. Ян Чачот быў для Дуніна-Марцінкевіча пуцяводнай зоркай, першапраходцам у раскарчоўцы ўдзірванелай беларускай нівы. І, вядома ж, не толькі для Дуніна-Марцінкевіча. Цяжка наогул пераацаніць значэнне гэтага прыкладу для развіцця беларускай літаратуры. Гэта быў сапраўдны подзвіг: на мове цёмнага і зацюканага беларускага мужьіка, якога і за чалавека не лічыла ганарлівае панства, не пасаромеўся пісаць радавіты шляхціц! Ды і не абы-які шляхціц, а сам Ян Чачот, адзін з кіраўнікоў шырокавядомага таварыства філаматаў, першы сябра вялікага Адама Міцкевіча!..

Узяўшыся хоць як-небудзь асвятліць вельмі ж ужо затуманеную постаць Яна Чачота, я не мог не пабываць у мясцінах, звязаных з яго імем.

У падарожжа па сцяжынах Яна Чачота я знайшоў вельмі добрага напарніка. Можна сказаць, тут мне просва пашанцавала. Бо ім, гэтым напарнікам, быў не хто іншы, як мой даўні прыяцель Леў Паўлавіч Мірачыцкі — кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР. «Добрым» ён быў для мяне з усіх бакоў: першае — таму, што Леў Паўлавіч аказаўся земляком Яна Чачота, другое — ён якраз рыхтаваў да друку нарыс пра родныя мясціны Адама Міцкевіча — пашьіраны варыянт выдадзенай ім раней сціплай кніжачкі «Сцежкамі вялікага паэта». А, як вядома, Міцкевічавы сцежкі вельмі часта перапляталіся з Ча чота^ьімі. І многія з іх Леў Паўлавіч ужо абхадзіў, калі працаваў у музеі Адама Міцкевіча ў Наваградку. Цяпер ён хацеў узнавіць свае ранейшыя ўражанні. Так што нашы інтарэсы шчасліва супадалі. Апрача таго, Леў Паўлавіч і праўда добры па натуры чалавек: памяркоўны, сціплы, захоплены гісторыяй... Словам, лепшага спадарожніка мне нават цяжка б было і прыдумаць.

І вось пад колы машыны імкліва сцелецца шараватая, са сталёвым водбліскам роўнядзь «алімпійскай» магістралі. «Жыгуль» ідзе лёгка, паслухмяна падначальваючыся кожнаму, нават самаму малому руху маіх рук, якія моцна — хаця б усё было добра — трымаюць гладкае, але не слізкае, бо з «зазубрынамі», кола руля.

З Брэсцкай шашы мы паварочваем на Мір — недзе за ім, у Карэліцкім раёне, у вёсцы Малюшычы, і нарадзіўся ў 1796 годзе Ян Чачот. Доўгі час гісторыкі літаратуры — і польскія, і беларускія — называлі месцам нараджэння паэта вёску Рэпіхава, куды пераехалі яго бацькі пазней. Гэту памылку — як ні дзіўна — паўтарыў нават літаратуразнавец Навум Перкін, які спецыяльна вывучаў жыццё і творчасць Яна Чачота. І дарэмна усё-такі яна была «гіратыражавана» ў 1980 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура», што пасмяротна выпусціла кнігу артыкулаў Перкіна «Абсягі думкі», сярод якіх аказаўся і артыкул пра Яна Баршчэўскага і Яна Чачота, — трэба ж было, мусіць, хоць у зносцы напісаць правільна. Дарэчы, пра сапраўднае месца нараджэння паэта было вядома ўжо ў 1937 годзе з артыкула Леанарда Падгорскага-Аколава «Чачот нязнаны», апублікаванага ў польскім часопісе «Лех» (у нумарах 3-4). Аўтар змясціў там выпісы з «Метрыкі хрышчэння» за 1781-1827 гады, якая вялася парафіяльным касцёлам у Варончы. У «Метрыках», было ясна напісана, што Яна Чачота, «сына радавітай шляхецкай сям'і Чачотаў — Тадэвуша і Клавы з дому Гаціскіх», прывезлі сюды хрысціць «з двара Малюшыца» і што абрад хрышчэння адбыўся б ліпеня 1796 года. Пра сапраўднае месца нараджэння Яна Чачота расказаў у 1958 годзе на старонках часопіса «Маладосць» (№ б) і мой цяперашні спадарожнік. Але і гэта публікацыя засталася незаўважанай нашымі літаратуразнаўцамі. Папраўку ў