КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719114 томов
Объем библиотеки - 1437 Гб.
Всего авторов - 276102
Пользователей - 125330

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
Влад и мир про Сомов: Пустой (СИ) (Боевая фантастика)

От его ГГ и писанины блевать хочется. Сам ГГ себя считает себя ниже плинтуса. ГГ - инвалид со скверным характером, стонущим и обвиняющий всех по любому поводу, труслив, любит подхалимничать и бить в спину. Его подобрали, привели в стаб и практически был на содержании. При нападений тварей на стаб, стал убивать охранников и знахаря. Оправдывает свои действия запущенным видом других, при этом точно так же не следит за собой и спит на

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Nezloi: Первый чемпион Земли 2 (Боевая фантастика)

Мне понравились обе книги.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про ezh: Всадник Системы (Попаданцы)

Прочитал обе книги с удовольствием. Спасибо автору!

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Архіпелаг Беларусь [Валянцін Акудовіч] (fb2) читать постранично, страница - 6


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

старабеларуская мова. І гэта, не ў апошнюю чаргу, дазволіла нам лічыць ВКЛ старадаўняй беларускай дзяржавай. Праўда, тады раз-пораз ад замежных даследчыкаў можна было пачуць, што, маўляў, гэта была не старабеларуская, а канцылярская славянская мова. Але сёння падобныя публікацыі сустракаюцца і ў беларускіх, нават незалежных выданнях. Калі адсланіцца ад патрыятычных пачуццяў і падпарадкавацца навуковаму погляду, дык дзе тут супярэчнасць, а дзе ісціна?

— Сітуацыя насамрэч болей пакручастая, чым нам хацелася б яе бачыць. Ужо хаця б таму, што ў пару Вялікага княства Літоўскага ніхто тую мову беларускай не называў, ды і сам этнонім «беларусы» запануе на гэтых прасторах адно праз некалькі стагоддзяў пасля знікнення княства. Ёсць шэраг і іншых, не менш важкіх аргументаў на карысць супраціўнікаў назвы той мовы, як «старабеларускай». І нашыя навукоўцы мусяць улічваць гэтыя аргументы. Але па-за колам навукоўцаў мы на ўсе гэтыя аргументы не павінныя лішне звяртаць увагі. Бо з такім жа поспехам не складана паставіць пад сумнеў назоў кожнай мовы, якая мае прыметнік «старажытная». Чамусьці рускім, чэхам, палякам, балгарам і да таго падобным можна тоесніць тыя славянскія гаворкі, на якія размаўлялі іх даўнія продкі, з сваім сучасным нацыянальным этнонімам, а беларусам — дык не, няможна. Дудкі вам усім…

Вячаслаў Ракіцкі: Вы хочаце сказаць, што кожная спроба замяніць назву дзяржаўнай мовы ВКЛ з «старабеларускай» на «славянскую» — гэта звычайная палітычная канкурэнцыя, якой бы пераканаўчай навуковай аргументацыяй не карысталіся нашыя апаненты?

— Гісторыю, як вядома, піша той, хто застаўся ў жывых. Пакуль некалькі стагоддзяў мы былі як бы мёртвыя, нашу гісторыю перапісалі на свой рахунак тыя, што заставаліся жывымі. Калі не баяцца словаў, дык усё гэта трэба было б назваць марадзёрствам. І цяпер, калі нашчадкі тых, памёрлых, патрабуюць сабе спадчыну сваіх продкаў, яны чуюць з усіх бакоў лямант марадзёраў… Але давайце пакінем нашу, так бы мовіць, «маёмасную цяжбу» з суседзямі на потым. Бо цяпер я хацеў бы сканцэнтравацца на тым, што ні ў каго не выклікае сумневу. А менавіта на тым, што тая мова была мовай княскай канцылярыі, гэта значыць, мовай палітычнай, прававой і рэлігійнай улады на ўсёй тэрыторыі ВКЛ…

Вячаслаў Ракіцкі: Хвіліначку… Тут дарэчы будзе згадаць словы Янкі Запрудніка, які сцвярджае наступнае: старабеларуская мова «выкарыстоўвалася ў княскай канцылярыі ад самага яе заснавання ў XIV ст., беларускую мову трэба лічыць адной з найдаўнейшых дзяржаўных моваў у Еўропе. Напрыклад, кастыльскую мову было загадана ўжываць у гішпанскіх урадавых дакументах у XIII ст., англійская набыла афіцыйнае прызнанне ў 1362 г., а парыжскі дыялект французскай дамогся такога статусу ў 1400 г.»

— Да словаў Янкі Запрудніка дадам толькі, што старабеларуская мова не проста выкарыстоўвалася ў княскай канцылярыі, яна апынулася прыдатнай, каб аб’яднаць уладай у адзінае цэлае вялізную краіну ад Балтыйскага да Чорнага мора.

Вячаслаў Ракіцкі: А значыць, мова стала інструментам улады?

— Так, у гэтым сэнсе старабеларуская мова нічым не рознілася ад іншых дзяржаўных моваў. Перадусім яна існавала як надзвычай эфектыўны інструмент зняволення і  панавання.

Вячаслаў Ракіцкі: Дык як жа беларусам-патрыётам пасля такой характарыстыкі мовы ставіцца да знакамітага выказвання Францішка Багушэвіча «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі», як і да бясконцага шэрагу падобных выказванняў, якіх даволі можна сустрэць ці не ў кожнага беларускага паэта?

— Мяркую, што да ўсіх гэтых рамантычна-ўзнёслых словаў ставіцца мы павінныя па-ранейшаму: з паразуменнем і спагадай. Але разам з тым ужо даўно наспеў час для ўсведамлення, што ў мовы ёсць і іншы — куды менш рамантычны бок. Што мова створаная не толькі дзеля таго, каб слухаць другога, але каб і слухацца другога, мацнейшага за цябе. Менавіта пра гэта, толькі ўжо адносна пісьмовай мовы, кажа Клод Леві-Строс: «Трэба прызнаць, што першасная функцыя пісьмовай камунікацыі — гэта паскарэнне працэсу зняволення людзей. Бескарыслівае ўжыванне пісьма дзеля інтэлектуальнага і эстэтычнага задавальнення ёсць ускосным вынікам, але і ён найчасцей ператвараецца ў сродак  змацнення, апраўдання ці прыхавання таго ж прыгнёту». Звяртаючыся бліжэй да сучаснасці, філосаф піша: у Х1Х стагоддзі «барацьба з непісменнасцю супадае з узмацненнем кантролю над грамадзянамі з боку ўлады. Калі ўсе будуць умець чытаць, улада зможа ўпэўнена казаць: няма каму адгаворвацца няведаннем закону».

Вячаслаў Ракіцкі: Дык што, і Статут ВКЛ перадусім ствараўся дзеля замацавання ды пашырэння ўлады князя і паноўных элітаў?

— Натуральна. Сёння мы бясконца згадваем Статут, як сведчанне высокай прававой культуры старажытнай Беларусі, не забываючыся пры гэтым адзначыць лібералізм і гуманнасць яе законаў. Да таго ж мы не абмінаем згадкай выразнасць і распрацаванасць той беларускай мовы, якой гэты