КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712268 томов
Объем библиотеки - 1399 Гб.
Всего авторов - 274427
Пользователей - 125045

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Черепанов: Собиратель 4 (Боевая фантастика)

В принципе хорошая РПГ. Читается хорошо.Есть много нелогичности в механике условий, заданных самим же автором. Ну например: Зачем наделять мечи с поглощением душ и забыть об этом. Как у игрока вообще можно отнять душу, если после перерождении он снова с душой в своём теле игрока. Я так и не понял как ГГ не набирал опыта занимаясь ремеслом, особенно когда служба якобы только за репутацию закончилась и групповое перераспределение опыта

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Архіпелаг Беларусь [Валянцін Акудовіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ

Архіпелаг Беларусь


Кніга дыялогаў


Кніга дыялогаў складзеная з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае міні-эсэ аўтара. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.


Пералік выданняў і радыёстанцыяў, дзе друкаваліся і агучваліся «фрагменты» гэтай кнігі:

— часопісы «Абажур», «Архэ», «Беларуская думка», «Дзеяслоў», «nihil», «Паміж», «Партызан»;

— газеты «БДГ», «Белгазета», «Беларусь сегодня», «Голас Радзімы», «Згода», «Звязда», «Обозреватель», «Культура» (асобна літаратурна-філасофскі дадатак «ЗНО»), «Кнігарня», «Комсомольская правда», «Народная воля», «Наша Ніва», «Свабода. Беларуская газета», «Свободные новости», «Туризм и отдых», «Экспресс-информ»;

— сайты «Belintellektuals.com», «Наше мнение», «Третий путь», «Салідарнасць»;

— радыё «Свабода», «Polskie Raio dla zagranicy», «Еўрапейскае радыё».

1. Беларуская Атлантыда


Прэзідэнт Літоўскай дзяржавы, што разлеглася ад Балтыйскага да Чорнага мора, сёння абмінуў сваю сталую звычку перадусім на працы ўключаць кампутар. Зачыніўшы дзверы кабінета, ён скіраваў да бурштынавай паліцы, дзе пад шклом марнавалася карона Вітаўта Вялікага. Здаецца, пасля свайго абрання, калі ўпершыню зайшоў у прэзідэнцкія апартаменты, ён болей і не звяртаў ўвагі на гэты архаічны сімвал улады. Але ўчора нанач жонка змусіла яго пачытаць бестселер маладога аўтара, пра які пісалі ва ўсіх газетах…

«Дзіўныя фантазіі часам здараюцца ў гэтых літаратараў, — думаў Прэзідэнт, гартаючы старонку за старонкай. — Асабліва ў наш час, калі ніхто не забараняе вярзці што заўгодна».

Аўтар пачаў раман з таго, што калі Вітаўту везлі карону праз Польшчу, дык там яе скралі. Далей — болей. Ён выдумаў, што маскоўцы захапілі і скасавалі Вялікае княства Літоўскае. Гэткага здзеку Прэзідэнт ужо не стрываў. Ён шпурлянуў кнігу на падлогу і раззлавана сказаў жонцы: «Ды што ён вярзе! Каб добра захацеў, дык маскоўцаў яшчэ б Альгерд усіх панішчыў». Але пасля супакоіўся і з посмехам стаў чытаць раман далей, дзе ўсё было зусім інакш, як напраўдзе.

У аўтара Літва сёння была маленькай правінцыйнай краінай, якая дзяліла былую тэрыторыю Вялікай Літоўскай імперыі з яшчэ дзвюма рэспублікамі, што мелі абсалютна недарэчныя назвы: Беларусь і Украіна. Да таго ж там размаўлялі на мове маскавітаў і чамусьці карысталіся кірыліцай.

— Шмат п’юць гэтыя пісьменнікі, — сказаў Прэзідэнт жонцы і болей чытаць не стаў.

Але сёння, калі трымаў карону ў руках, яму падумалася:

«А што было б, калі б карону сапраўды не давезлі да Вітаўта»?

І яму раптам зрабілася вусцішна…



Міні-фэнтэзі аўтара

Вячаслаў Ракіцкі: Кожны нацыянальна заангажаваны беларус збольшага ўяўляе тыя незлічоныя страты, што цягам гісторыі панеслі і наша зямля, і наш народ. Адно пералік гэтых стратаў, калі яго перавесці ў фармат кнігі, пэўна заняў бы важкімі тамамі не адну паліцу. Што праўда, шмат чаго беларусы гублялі і самі, абыякавыя да сваіх каштоўнасцяў, сваёй спадчыны, свайго наробку. Але гэтым разам мне б хацелася пагаварыць не пра матэрыяльныя, а пра нашыя сімвалічныя страты. З чаго пачнём?

— Бадай, з каралеўскай кароны Вітаўта. Гэты сюжэт добра вядомы, і таму паўторым яго адно ў некалькіх словах. Калі карону з усімі належнымі граматамі везлі праз Польшчу, яна там знікла. Пасюль ніхто не ведае імёнаў злодзеяў. Але, як кажуць, факт застаецца фактам: карону скралі…

Вячаслаў Ракіцкі: І з гэтага Вітаўт сышоў на той свет не каралём, а ўсяго толькі князем, а ягоная краіна так ніколі і не зрабілася каралеўствам. А калі б усё склалася так, як марыў і планаваў Вітаўт, дык што б гэта змяніла?

— На тую пару Вітаўт быў ужо добра пажылым чалавекам і да таго ж не меў нашчадкаў. А значыць, пасля ягонай смерці за карону ўсчалася б жорсткая бойка. Не станем гадаць, хто з гіпатэтычных прэтэндэнтаў меў болей шанцаў на перамогу, бо тады мы цалкам абрынемся ў жанр фэнтэзі. Адзначым для нас больш істотнае. Вялікае княства Літоўскае, стаўшы Літоўскім каралеўствам, ужо не акрайчыкам, а ўсім сваім топасам апынулася б у лацінскай цывілізацыі, і працэсы еўраінтэграцыі, кажучы сучаснай мовай, зрабіліся б на нашых землях куды больш інтэнсіўнымі ды сістэмнымі. А значыць, і ўся хада геапалітычных падзеяў у гэтым рэгіёне набыла б іншую логіку.

Вячаслаў Ракіцкі: Якую?

— Варыянтаў тут залішне шмат, каб нават пачынаць пералічваць. Але сярод іх я не выключаў бы і такі, у якім мы сталі б нагадваць Польшчу, гэта значыць, славянскі народ з лацінскай культурай. Інакш кажучы, мы былі б еўрапейцамі не толькі геаграфічна і гістарычна, але і цывілізацыйна.

Вячаслаў