КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716639 томов
Объем библиотеки - 1426 Гб.
Всего авторов - 275535
Пользователей - 125280

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

yan.litt про серию За последним порогом

В целом средненько, я бы даже сказал скучная жвачка. ГГ отпрыск изгнанной мамки-целицельницы, у которого осталось куча влиятельных дедушек бабушек из великих семей. И вот он там и крутится вертится - зарабатывает себе репу среди дворянства. Особого негатива к нему нет. Сюжет логичен, мир проработан, герои выглядят живыми. Но тем не менее скучненько как то. Из 10 я бы поставил 5 баллов и рекомендовал почитать что то более энергичное.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Вяртаньне Веры [Уладзімір Някляеў] (fb2) читать постранично, страница - 4


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

надпісам Belarus, а ў тым пакеце — трусы фабрыкі «Камсамолка», верным якой я застаўся, нягледзячы на віхуры пераменаў. Брытву я чарняўцу нават паспрабаваў прэзентаваць, каб пагаліўся, ды ён ня ўзяў — пакрыўджаны, як школьнік за двойку... З ім было зразумела ўсё, але той, на бадзяжніка падобны, стрэліў мне ў лоб і пайшоў сабе далей па вуліцы ціхага шведскага гораду Мальма, нават не скасіўшыся, як чарнявец ці Наташа, на мой багаты, з замкамі пад золата, кейс.

Наташа аказалася, калі па-нашаму сказаць, загадчыцай культмасавага сектару на пароме «Вікінг»: сьпявала з п’янымі фінамі і шведамі песьні ў салонах «Танга» і «Халінг». Была яна, хоць і падобнай на шведку, рускай з Выбаргу — гораду, заснаванага некалі шведамі, перададзенага пасьля фінам і ўрэшце забранага рускімі. З Выбаргу яе ўзяў замуж швед, з якім яна хутка разьвялася, а той швед, багаты, як нарвежац, сябраваў з нейкім фінам, саўладальнікам кампаніі «Вікінг», і ў залік адступнога ўладкаваў яе на паром. У шведаў з фінамі, як і ў нарвежцаў, як і ў немцаў, як і ў нас, дый паўсюль у сьвеце, дзе мне пабываць давялося, — блат ды сувязі. Скрозь у сьвеце блат ды сувязі, без якіх табе застаецца толькі посуд мыць ды вуліцу падмятаць.

— Ты хто? — спытала Наташа? — Бандыт? Ігрок? Кідала?.. Чым на жыцьцё зарабляеш?

Я ўсьміхнуўся ёй абаяльна, я ўмеў, калі жывы быў, абаяльна ўсьміхацца:

— Сваток.

— А-а...

Яна зразумела. Ведала, відаць, што ёсьць такі занятак сярод процьмы іншых: нашых нявест за багатых замежнікаў прыстройваць. Можа, і сама праз сватка прайшла.

— Ты б згуляла на руку мне... Не згуляеш — сумная ноч будзе, а нашто табе мая сумная ноч?.. Скажы яму, — кіўнуў я на Арвіда, — што ў нас пры вялікай гульні за кошт казіно наліваюць. А яны мне яшчэ і маральна вінныя: хачу прайграць — і не даюць.

Наташа зьдзівілася:

— Ты разьлічваў, што табе нальюць?

Я сказаў:

— Не ўпершыню...

На пароме гарэлка хоць і без акцызу, ды ўсё адно ў бары кілішак столькі каштуе, што лепш на рулетку паставіць. А ў «Duty-free» пляшку купіць і ў каюце побач з дызелямі піць — задыхнешся.

— Абаяльны ты жулік, — пацьвердзіла маю абаяльнасьць Наташа. — Дзіўна, што бедны.

— Грошы ёсьць, але не на прапой. На білет да Мальма.

— І па што ты туды?..

— Па сваё... Нявесту адну прыстроіў, а яна і ня думае разьлічвацца. Мусіць, думае, што за так...

Яна сапраўды ўсё зразумела і руку працягнула, назваўшыся: «Наташа», — і я назваўся: «Павал», — яна сказала: «Майго бацьку таксама Паўлам зваць», — на што я сказаў, што не таксама, бо я не Павел, а Павал, так мяне мой бацька назваў, гэтак маё імя ў пашпарце напісана, во, я паказаў ёй свой беларускі пашпарт, а яна спытала: «Ты чэх?..»

Чэх дык чэх, я ня звык з гэтым разьбірацца, я б і Павалам не называўся, няхай бы таксама Паўлам быў, але бацька настойваў, каб я заўсёды ўдакладняў, што я Павал, а не Павел, і я яму, нябожчыку, абяцаў, дык і ўдакладняю, таму што любіў яго. Ён памёр ад інсульту, ціск праз нервы зашкаліў, бо яго з работы пратурылі, ён з нацыянальнымі залётамі быў, што мне не перадалося, для мяне ўсе людзі — даяры і каровы, без нацыянальнасьці: тыя, хто доіць, і тыя, каго дояць. Але я ўсё ж спытаўся ў Наташы, бо дзіўна было, што чалавека, які беларускі пашпарт паказвае, за чэха прымаюць: «Чаму чэх, калі Павал?..» — і яна адказала: «Бо вунь Арвід — швед, таму і Арвід...»

Па адказе, дый па ўсім астатнім выглядала на тое, што мы падобныя, з чаго ўсё і пачалося... Калі б мы не былі падобныя, калі б яна не дапамагла мне раскруціць Арвіда, — які сам, бо на рабоце быў, ня піў, а ўсё расказваў, як бацька ягоны вучыў яго вызначаць, наколькі ён, калі п’е, п’яны і ці можна яму яшчэ піць, — я б не сядзеў у музычным салоне «Халінг», не скакаў бы і не сьпяваў з п’янымі шведамі і фінамі народныя танцы і песьні, не дапытваўся б ва ўсіх, чаму на пароме, які ходзіць з Фінляндыі ў Швецыю, музычны салон па-нарвежску называецца, чаго ніхто ня ведаў, а мне трэба было дазнацца, бо, калі незразумелаўка нейкая мне ў мазгі западае, дык брынчыць там і замінае, пакуль ня вытрасу, і я сьпяваў і распытваў, скакаў і распытваў — і апынуўся пад раніцу ў Наташынай каюце, выходзячы з якой, калі паром ужо прычальваў, па звычцы пашнарыў па кішэнях, дастаючы і назад засоўваючы пашпарт, парманэт, запальнічку, убачыўшы якую Наташа спытала сонна:

— У цябе пісталет?..

Мне б сказаць ёй, што гэта цацка італьянская, у Швейцарыі ў горадзе Зермаце купленая, а я сказаў, крутога з сябе строячы, сіняга нейкага, што так, пісталет, і яшчэ спытаў, як яна ўяўляе ў сёньняшнім жыцьці мужыка без пісталета?..

Наташа пацягнулася — спакусьліва гэтак, як ні шведка, ні немка не пацягнецца.

— Ты ў Мальма калі едзеш?.. Я ў Стакгольме на тыдзень застаюся, адпачынак. Сёньня занятая, а заўтра вольная... — І мы дамовіліся заўтра, калі ўжо я разбагацею,