КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713849 томов
Объем библиотеки - 1408 Гб.
Всего авторов - 274874
Пользователей - 125131

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +5 ( 5 за, 0 против).
Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Вяртаньне Веры [Уладзімір Някляеў] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

астатнім не да галавы, хто ты і які?..

Астатнія пра сябе таксама мала, ня болей, чым ты, ведаюць... Вунь паспрабуй разабрацца, чаму ён падышоў, зрабіў выгляд, нібы просіць прыпаліць, і стрэліў? Я не сустракаўся з ім раней, першы і апошні раз бачыў, — дык за што?.. Тым больш, што было гэта ня дзесьці там, дзе страляніна звыклая, ня ў Грозным або Багдадзе, а ў Мальма, на самым поўдні ціхай Швецыі.

Як я апынуўся на самым поўдні ціхай Швецыі?.. Проста. З Менску на самалёце — да Піцеру, з Піцеру — аўтобусам да Хельсінкі, пасьля — на пароме да Стакгольму, а стуль — цягніком да Мальма.

У Еўропе ўсё недалёка.

На пароме сеў у рулетку ў казіно згуляць, меў лішніх трыццаць еўра, дваццаць з якіх прайграў адразу, палову паставіўшы на 17 і палову на 21, я заўсёды першым разам стаўлю на 17 і на 21, гэта было на шостай палубе і я вырашыў, што шостая — не шанцовая, падняўся на сёмую, дзе зноў паставіў напалам на 17 і на 21, прайграў астатнюю дзесятку і мог спакойна ісьці спаць, але не пайшоў, падняў кейс над сталом, у мяне кейс быў, які выглядаў багата, скураны такі з бліскучымі, пад золата, замкамі, ніяк не падумаеш, што ў ім брытва ды транты, і я, паставіўшы кейс на край стала, шчоўкнуў адным замком і сказаў круп’е: «Мне фішак на сто тысячаў».

Гэта было не па правілах, на стол, калі фішкі купляюць, грошы кладуць, а ня кейсы ставяць, але я разьлічваў, што названая сума павінна ўразіць – і яна ўразіла. Круп’е, рабаваты швед у малінавай камізэльцы, перапытаў: «На сто тысячаў крон?..» — а я зноў шчоўкнуў замком: «Еўра...» — і ўвесь швед стаў малінавым, як ягоная камізэлька, нават рабіньне на твары не праглядвалася, ён прадыхнуў і сказаў: «У нас і стаўкі, і выйгрыш абмежаваныя».

Я спытаў: «А пройгрыш?..»

Такіх пытаньняў ніколі, колькі плаваў швед і круціў рулетку на пароме, ніхто яму, вядома ж, не задаваў, да гэткіх незразумелых, неспасьцігальных пытаньняў шведы, як і фіны з нарвежцамі, і немцы, і ўсе яны, заходнія, ніяк не падрыхтаваныя, бо наскрозь інструкцыямі прапісаныя, ва ўсім законапаслухмяныя, але логіка ёсьць логіка, яе яшчэ старажытныя грэкі прыдумалі, і логіка падказвала шведу, продкі якога вікінгамі былі і да Грэцыі даходзілі, што пройгрыш абмежаваным быць ня можа, з чаго лагічна вынікала, што і выйгрыш нельга абмежаваць, і круп’е, заблытаўшыся, мусібыць, у нелагічнай логіцы, адказаў бездапаможна: «Ня ведаю...»

Я спытаў: «А хто ведае?..» — і круп’е паклікаў яшчэ аднаго шведа, Арвіда, здаровага такога і зусім не рабога, упраўляючага казіно, які, паслухаўшы круп’е і галавой паківаўшы, паказаў мне інструкцыю, нешта накшталт правілаў гульні ў казіно «Танга», як тое казіно называлася, побач з якім быў бар «Танга» і музычны салон «Танга», і ў тых правілах па-фінску, па-шведску і па-ангельску было напісана, што найвысокая разавая стаўка ў казіно «Танга» — пяцьдзесят еўра. «А, значыць, максімальны выйгрыш… — Арвід для таго, каб зразумела ўсё стала нават такому тупому, як я, узяў у круп’е калькулятар… — 50 памнажаем на 30…

— Чаму на 30, а не на 35?

— Бо ў нашых правілах напісана на 30, а не на 35, таму маем 1500, а не 1750... І Арвід, нібы прабачаючыся, разьвёў рукамі: маўляў, калі ўсё напісана, дык пра што казаць?..

«Я не зьбіраюся выйграваць», — сказаў я Арвіду, які хоць і паслухаў круп’е і галавой паківаў на пачутае, але так нічога і не ўцяміў, і яшчэ раз я паспрабаваў расталкаваць яму, што ў казіно на шостай палубе, ня ведаю, чыё там яно і як называецца, прайграў ужо частку грошай, ды там мне ня надта глянулася, таму я тут, у казіно «Танга» хачу прайграць астатнія сто тысячаў... На гэта Арвід адказаў, што казіно на шостай палубе называецца «Халінг», як аднайменны нарвежскі народны танец. Я спытаў: «Чаму нарвежскі народны танец, а ня фінскі альбо шведскі, калі паром ходзіць паміж Хельсінкі і Стакгольмам?..» — на што Арвід, не маючы дакладнага адказу, змог прапанаваць толькі сумнеўную версію: нарвежцы зараз ва ўсёй Скандынавіі найбагатыя, дык, можа, таму... Але належыць казіно «Халінг», як і казіно «Танга», як і ўвесь паром, аднаму ўладальніку, кампаніі «Вікінг», і ён, Арвід, у казіно «Халінг» таксама за ўпраўляючага, і там побач бар «Халінг» і музычны салон «Халінг», і ўсё там гэткае самае, як і тут, толькі назвы розныя, таму ён не зусім разумее, чаму мне там не спадабалася?..

«Добра, — згадзіўся я, шчоўкнуўшы замком кейса. — Пайшлі туды».

«Там выйгрыш таксама абмежаваны», — пасунуўшыся за мной да сходняў, сумеўся Арвід замест таго, каб запатрабаваць тое, што даўно ўжо запатрабавалі б у любым з нашых казіно: адчыні, фраер, кейс і пакажы грошы. У іх, у шведаў, як і ў фінаў з немцамі, і ва ўсіх іх, заходніх, інструкцыямі прапісаных, законапаслухмяных, завядзёнка такая: калі нехта кажа, што мае сто тысячаў, дык ніякага сумневу ня можа быць у тым, што яны ў яго ёсьць, — вось у чым фокус. Ведаючы гэта, я і забаўляўся, каб скрозь усю ноч ад Хельсінкі да Стакгольму ня сумна плыць было. Каюта