КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714295 томов
Объем библиотеки - 1412 Гб.
Всего авторов - 275021
Пользователей - 125156

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +6 ( 6 за, 0 против).

Брама неўміручасці [Кандрат Крапіва] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

восемдзесят мільёнаў чалавек.

Генка. Мільярды?

Бабровіч. Так, мільярды.

Варакса. Тут нешта не так.

Бабровіч. Усё так, Аляксандр Паўлавіч. Можаце праверыць. Вазьміце дзевяць мільёнаў нашага насельніцтва і памножце на тры ў пятай ступені. Атрымаецца тое, што трэба.

Кудрыцкая. А чаму ў пятай?

Бабровіч. Таму, што ў стагоддзі пяць дваццацігоддзяў.

Варакса (падлічвае). Сапраўды — два мільярды сто восемдзесят сем мільёнаў.

Адамейка. I нікуды не дзенешся.

Генка. Яшчэ, бадай што, можна дыхаць?

Бабровіч. А чым я вас карміць буду?

Генка. Сінтэтычнай мікракаўбасой.

Бабровіч. Два мільярды касцюмаў дзе я вам вазьму?

Генка. Клімат зменім, без штаноў абыдземся.

Бабровіч. Тут і трусоў не хопіць.

Адамейка. Здрэйфіў, таварыш начальнік.

Кудрыцкая. Эканоміка, відаць, не дарасла яшчэ да неўміручасці.

Бабровіч. Дык што, будзем далей размнажацца?

Генка. Па сіле магчымасці.

Варакса. Якая ўжо тут магчымасць — дзесяць тысяч душ на квадратны кіламетр.

Кудрыцкая. Дык што ж рабіць?

Генка. Таварышы, ёсць выхад!


Усе недаверліва глядзяць на яго.


Вернемся да канібалізму.

Абадоўскі. Гумар вісельніка.

Генка. Так мы зразу забіваем двух зайцоў: вырашаем праблему харчавання і рэгулюем рост насельніцтва.

Наташа. Якая ж гэта неўміручасць, калі цябе зжаруць?

Генка. Чаму мяне? Таго, хто смачнейшы.

Кудрыцкая. Вы — цынік, малады чалавек. Нават жартаваць так і то непрыстойна.

Генка. А што мне рабіць, калі такая сітуацыя?

Бабровіч. Можна ж іначай рэгуляваць рост насельніцтва.

Генка. Напрыклад?

Бабровіч. Ёсць розныя спосабы.

Адамейка. Стэрылізацыя?

Бабровіч. А хоць бы і так.

Генка. Ратуйся хто можа!

Адамейка. Дык, можа, з вас і пачнём, Павел Антонавіч?

Варакса. Барыс Пятровіч толькі што падарыў нам неўміручасць, а вы хочаце пазбавіць нас радасці жыцця.

Абадоўскі. I дзе гарантыя, што вы не стэрылізуеце пры гэтым бацьку патэнцыяльнага Эйнштэйна?

Дабрыян. Гэта немэтазгодна і па другой прычыне. Неўміручасць магчыма толькі тады, калі ўсе эндакрынныя залозы функцыяніруюць нармальна.

Генка. Як у яго. (Паказвае на пацука.)

Дабрыян. Зусім правільна.

Адамейка. Так што шануйце свае эндакрынныя залозы, Павел Антонавіч.

Бабровіч. Нарэшце, і раджаць жа можна не ў чатыры гады раз, а, скажам, у пяцьдзесят.

Кудрыцкая. Што там яшчэ з табой станецца за пяцьдзесят гадоў.

Адамейка, Можа, тэхналогія зменіцца. Фабрычным спосабам пачнуць людзей вырабляць. А тут ідзе гаворка пра такія саматужныя вырабы, як мы з вамі. Як ім забяспечыць вечнае жыццё?

Дабрыян. Ваша прапанова рызыкоўная, Павел Антонавіч. Неўміручасць — рэч вельмі далікатная. Грубае ўмяшанне ў фізіялагічныя працэсы арганізма можа сапсаваць усю справу.

Варакса. З вашай прапановай нельга згадзіцца і па маральных меркаваннях. Мы хочам жыць вечна і таму адмаўляемся даваць жыццё падобным да сябе. А можа, тыя, што не народзяцца па нашай віне, былі б у шмат разоў больш таленавітыя за нас.

Бабровіч. Ну што ж, вы — біёлагі, вы — сацыёлагі, вы і вырашайце гэта пытанне. Раджайце як хочаце, а мне адно ясна: на ўсіх неўміручасці не хопіць.

Адамейка. Каму ж хопіць, а каму не?

Дабрыян. Вырашаць гэта будзем не мы.

Адамейка. А хто?

Дабрыян. Відаць, нейкая высокая інстанцыя.

Адамейка. Словам, няхай жыве неўміручы пацук, а мы за ім у чарзе пастаім.

Варакса. Гэта цяжка ўявіць, таварышы, але хутка ракавая мяжа падзеліць нас усіх тут прысутных на неўміручых і звычайных смертных.

Адамейка. Вось жыў, працаваў і ні аб чым не думаў. А цяпер такое адчуванне, нібы мяне да кары смерцю прысудзілі.

Дабрыян (лагодна). Чаму ж іменна вас, Кузьма Захаравіч?

Адамейка. Бачыце, чалавек я ўжо немалады, залозамі асабліва пахваліцца не магу. А новых жа вы мне не ўставіце.

Дабрыян. На вялікі жаль, не ўстаўлю. Не маю такой магчымасці.

Адамейка (з сарказмам). Добра хоць, што мяне стэрылізаваць не трэба.

Кудрыцкая. Дазвольце мне крыху пафіласофстваваць, Барыс Пятровіч.

Дабрыян. Калі ласка, Клаўдзія Пятроўна. Момант самы зручны.

Кудрыцкая. Вось вы, Аляксандр Паўлавіч, гаварылі пра мараль. Правільна. Эгаізм — гэта агідная справа. Але што такое эгаізм? I што такое мараль наогул? Напэўна, пры неўміручасці мы будзем укладваць у гэта паняцце не зусім тое, што ўкладваем цяпер. У неўміручага грамадства будзе свая мараль, якая будзе адпавядаць яго інтарэсам. Цяпер мы з пашанай ставімся, скажам, да старасці. Але старасць жа ў нас не вечная. Мы шануем старога чалавека, маючы на ўвазе, што ён нас хутка пакіне. Але пасадзіць сабе на шыю на векі вечныя мільёны старых непрацаздольных людзей — наўрад ці гэта будзе ў інтарэсах грамадства. Таму людзі, якія знаходзяцца ў такім стане,