КулЛиб - Скачать fb2 - Читать онлайн - Отзывы
Всего книг - 464398 томов
Объем библиотеки - 673 Гб.
Всего авторов - 217768
Пользователей - 101024

Впечатления

Sasha-sin про Берг: Одиночка (СИ) (Космическая фантастика)

IT 3 очень добр. Скажу просто - в руки КАКУ НЕ БРАТЬ !!!

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Stribog73 про Нилин: Спираль истории. Дилогия (Научная Фантастика)

Вся дилогия - твердая НФ, без всякой мистики и боевика.
Оценка - отлично!

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Stribog73 про Нилин: Когда сны сбываются (Научная Фантастика)

Второй роман еще интереснее первого. Прочел тоже не отрываясь.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
SubMarinka про Белтон: Люди Путина. Как КГБ вернул себе Россию и перешёл в наступление на Запад (Политика и дипломатия)

Эта книга вряд ли будет переведена и издана в России официально…

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
vovih1 про Соловьев: Межавторский цикл "S-T-I-K-S -7. Компиляция. Книги 1-44 (Боевая фантастика)

Отличная работа!лучшая раздача серии S-T-I-K-S

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Ордынец про Баковец: Лорд (Боевая фантастика)

по сравнению с *Артефактором* Седых (https://coollib.net/b/373845-aleksandr-ivanovich-sedyih-artefaktor-kniga1-shag-v-neizvestnost-si) очень нудно и уныло

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
vladek64 про Храмцов: Новый старый 1978-й. Книга первая (Альтернативная история)

Не книга, а затяжной припадок подросткового самолюбования. Наивно и инфантильно. У автора какие-то проблемы с родными людьми: родителей он вообще услал в Финляндию, маме досталась вообще роль без слов, папа - сказал несколько фраз по телефону, а бабушка так просто домашний робот - готовит еду и исчезает.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Брама неўміручасці (fb2)

- Брама неўміручасці 211 Кб  (читать) (читать постранично) (скачать fb2) (скачать исправленную) - Кандрат Крапіва

Настройки текста:




Кандрат Крапіва Брама неўміручасці

Фантастычная камедыя ў чатырох карцінах

Дзеючыя асобы

Барыс Пятровіч Дабрыян — герантолаг.

Уладзімір Фёдаравіч Абадоўскі — генетык.

Павел Антонавіч Бабровіч — эканаміст.

Клаўдзія Пятроўна Кудрыцкая — медык.

Аляксандр Паўлавіч Варакса — гуманітарнік.

Іван Кірылавіч Змітрук — фізік.

Кузьма Захаравіч Адамейка — пажылы кандыдат навук.

Генка — малодшы навуковы супрацоўнік.

Наташа — малодшы навуковы супрацоўнік.

Марына Сяргееўна — жонка Дабрыяна.

Мякішава — прафсаюзны работнік.

Сідаровіч — рабочы, ударнік камуністычнай працы.

Алена Максімаўна — калгасніца-пенсіянерка.

Дажывалаў — пенсіянер з ваенных.

Караўкін — гаспадарнік.

Васіль Дарафеевіч Торгала — нехта з былых.

Аўдоцця Сцяпанаўна Застрамілава — яго знаёмая.

Антаніна Васільеўна — сакратарка Дабрыяна.

Скараспей.

Гары Болдвін — карэспандэнт.

Шусцік — шафёр-лявак.

Васюк.

Адзін з чаргі.

«Банкір».

Антон Іванавіч.

«Мадам».

«Ён» і «Яна».

Карціна першая

Лабараторыя Дабрыяна. Дабрыян сядзіць у крэсле, прыкрыўшы вочы рукой, — не то ў дрымоце, не то ў глыбокім роздуме. Ён шчаслівы. Здзейснілася мара яго жыцця. Гэта нешта неабдымна вялікае і дабратворнае, вынікі чаго цяпер яшчэ цяжка ўявіць і немагчыма прадбачыць. Душа яго поўніцца не то незвычайным святлом, не то чароўнымі гукамі.

Адчыняюцца дзверы, і ў лабараторыю ўваходзіць Наташа. Убачыўшы ў такім стане Дабрыяна, яна на пальчыках выходзіць і прычыняе дзверы. Гэта адбілася ў падсвядомасці Дабрыяна: ён спрабуе нешта вымавіць і расплюшчвае вочы.

Знікаюць чароўныя гукі і святло, усё набывае рэальны выгляд, але ачараванне не праходзіць. Дабрыян бачыць у зале людзей і выходзіць на авансцэну.


Дабрыян. Людзі добрыя!


Паўза. Усе слухаюць.


Я вас люблю.

Голас з залы. Мы вас — таксама.

Дабрыян. Я прынёс вам добрую вестку. Нарадзіўся цуд. Вось тут, у гэтай лабараторыі — месцы маіх пакут і радасцей, салодкіх мар і горкіх расчараванняў. А пра што я марыў? Пра тое, як прадоўжыць ваша жыццё. I вось вы можаце сябе павіншаваць. Нашы шматгадовыя доследы паспяхова закончаны, і вынікі іх прызнаны за вялікае адкрыццё.

Голас з галёркі. I доўга мы будзем жыць?

Дабрыян. Вечна. Так, так, я не жартую. Нам удалося адкрыць закон неўміручасці.

Неўміручасць! Хто аб ёй не марыў! З таго часу, як чалавек стаў чалавекам, ён не можа прымірыцца са смерцю. Таму ён выдумаў сабе неўміручасць душы, якую прапаведуюць амаль усе рэлігіі. Нават калі бачыць труп падобнага да сябе, і тады ён не верыць, што ўсё скончана. Не можа быць, каб знік бясследна такі цуд, як чалавечае жыццё. Ён верыць, што вызваленая з цела чалавечая душа будзе жыць вечна. Чалавек заўсёды імкнецца пашырыць сваё жыццё за межы фізічнага існавання. Нават той, хто добра ведае законы прыроды. I ён у большай ці меншай меры дабіваецца неўміручасці. Тым, што дае жыццё наступнаму пакаленню. Тым, што робіць добрыя справы, за якія яго будуць успамінаць людзі, калі яго самога ўжо не будзе. Але чалавеку гэтага мала. Ён хоча жыць фізічна, сам сваёй асобай. (Да Наташы, якая ўвайшла.) Ну, як наш неўміручы пасля працэдуры?

Наташа. Усё ў парадку, Барыс Пятровіч.

Дабрыян (да гледачоў). Гэта мая памочніца, Наташа. Малодшы навуковы супрацоўнік. (Да Наташы.) Сядайце. Вы яшчэ будзеце патрэбны. (Да гледачоў.) Дык вось, ён хоча жыць і ніколі не паміраць. А хто ж яму не дае? А не дае яму, адкажаце вы, закон прыроды, паводле якога ўсё жывое павінна памерці. Усё — ад хларэлы да секвоі, ад чарвяка да акадэміка. Аднаму арганізму суджана жыць хвіліны, другому — стагоддзі, але ад смерці ратунку няма.

А ці ж сапраўды смерць з‘яўляецца непазбежным канцом нашага існавання? Ад чаго паміраюць людзі? Ад халеры, ад сухот, ад воспы, ад тыфусу. З гэтымі хваробамі медыцына справілася, і яны не перашкода для неўміручасці. Яшчэ — ад інфаркту, ад інсульту, ад рака. А хто памірае ад гэтых хвароб? Як правіла, гэтыя хваробы апаноўваюць арганізм падношаны, аслаблены, як апенькі — трухлявы пень. Глебу ім падрыхтоўвае старэнне арганізма.

Абадоўскі (з залы). А што такое старэнне?

Дабрыян. Вось у гэтым і ўся задача, Уладзімір Фёдаравіч: разгадаць механізм старэння і авалодаць ім. Жыццё, як вы ведаеце, гэта бялковы абмен, які адбываецца ў арганізме