КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713592 томов
Объем библиотеки - 1406 Гб.
Всего авторов - 274797
Пользователей - 125120

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).
Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне [Рувім Фраерман] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Рувім Фраерман Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

I

Тонкая лёска была спушчана ў ваду пад тоўсты корань, што варушыўся ад кожнага руху хвалі.

Дзяўчынка лавіла фарэль.

Яна сядзела нерухома на камені, і рака абдавала яе шумам. Вочы яе былі апушчаны. Але позірк іх, стомлены бляскам, што быў рассеяны паўсюды над вадой, не здаваўся пільным. Яна часта адводзіла яго ўбок і глядзела ўдалячынь, туды, дзе круглыя, парослыя лесам горы стаялі над самай ракой.

Паветра было яшчэ светлае, і неба, абмежаванае гарамі, здавалася сярод іх раўнінай, ледзь азоранай захадам.

Але ні гэта паветра, знаёмае ёй з першых дзён жыцця, ні гэтае неба не вабілі яе зараз.

Шырока адкрытымі вачыма сачыла яна за вечна бягучай вадой, сілячыся ўявіць у сваёй фантазіі тыя нязведаныя краіны, куды і адкуль бегла рака. Ёй хацелася пабачыць новыя землі, іншы свет, напрыклад, аўстралійскага сабаку дзінга. Яшчэ ёй хацелася быць пілотам, а таксама яшчэ спяваць. І яна заспявала. Спачатку ціха, потым гучней. У яе быў прыемны голас. Але побач нікога не было. Толькі вадзяны пацук, напалоханы песняй, плюхнуўся ля самага кораня і паплыў у зараслі чароту, валочачы ў нару зялёную чарацінку. Чарацінка была даўгаватая, і пацук дарэмна стараўся, не маючы сілы працягнуць яе праз густую рачную траву.

Дзяўчынка з жалем паглядзела на пацука і замоўкла. Потым паднялася і выцягнула лёску з вады.

Спалоханы ўзмахам яе рукі пацук шмыгнуў у чарот, а цёмная ў плямах фарэль, што да гэтага нерухома стаяла ў светлым струмені, падскочыла і знікла ўглыбіні.

Цяпер дзяўчынка засталася адна. Яна паглядзела на сонца, якое хілілася на захад і кранулася вяршыні яловай гары. І хаця было ўжо даволі позна, дзяўчынка не спяшалася дадому. Яна паволі крутанулася на камені і нетаропка пайшла ўгору па сцежцы, адкуль насустрач ёй па схіле гары спускаўся высокі лес.

Яна смела ступіла ў яго.

Шум вады, бягучай паміж камянёў, застаўся за плячыма, і адкрылася перад ёю цішыня.

У гэтай векавой цішыні раптам пачуўся ёй гук піянерскага горна. Ён прабег па прасецы, дзе, не калышучы галінамі, стаялі старыя піхты, і пратрубіў ёй у вушы, напамінаючы, што трэба спяшацца.

Аднак дзяўчынка не прыбавіла кроку. Абагнуўшы невялікае балотца, дзе раслі жоўтыя саранкі, яна нахілілася і вострым сучком выкапала з зямлі разам з каранямі некалькі кволых кветак. Яна ўжо набрала іх поўныя рукі, калі ззаду пачуліся ціхія крокі і нехта ўголас пазваў яе:

— Таня!

Яна павярнулася. На прасецы, каля высокага мурашніка стаяў нанайскі хлопчык Філька і зваў яе рукой. Яна падышла, прыветна гледзячы яму ў твар.

Побач з Фількам на шырокім пні ўгледзела яна поўны кацялок брусніц. А сам Філька вузкім паляўнічым нажом з якуцкай сталі састругваў кару са свежага бярозавага дубца.

— Хіба ты не чула горна? — спытаў ён. — Чаму ж ты не спяшаешся?

Яна адказала:

— Сёння бацькоўскі дзень. Мая маці прыехаць не зможа — яна працуе ў бальніцы, — у лагеры мяне ніхто не чакае. А чаму ты не спяшаешся? — дадала яна, усміхнуўшыся.

— Сёння бацькоўскі дзень, — паўтарыў ён яе словы, — і да мяне прыехаў са стойбішча бацька, я ішоў правесці яго да яловай сопкі.

— Хіба ты правёў яго? Гэта ж далёка.

— Не, — адказаў з годнасцю Філька. — Навошта мне яго праводзіць, калі ён застаецца начаваць каля ракі паблізу нашага лагера. Я пакупаўся ля Вялікіх камянёў і шукаў цябе. Я чуў, як ты спявала.

Дзяўчынка глянула на яго і засмяялася. І смуглявы Фількаў твар пацямнеў яшчэ болей.

— Калі ты не спяшаешся нікуды, дык пастаім тут. Я пачастую цябе мурашкавым сокам.

— Ты частаваў мяне раніцай сырой рыбай.

— То была рыба, а гэта зусім іншае. Пакаштуй! — сказаў Філька і ўторкнуў бярозавы дубчык у самую сярэдзіну мурашніка.

Схіліўшыся над ім удваіх, яны счакалі трохі, пакуль тонкая акораная галінка не пакрылася ўся мурашкамі. Тады Філька страсянуў іх, стукнуўшы злёгку галінку аб кедр, і паказаў яе Тані. На свежай забалані блішчалі кроплі мурашкавай кіслаты. Хлопчык лізнуў іх і даў пакаштаваць Тані. Яна таксама лізнула і сказала:

— Як смачна. Я вельмі люблю мурашкавы сок.

Яны рушылі далей, і Філька пайшоў з ёю побач, не адстаючы ні на крок.

Яны маўчалі. Таня — таму, што прывыкла думаць патроху аб усім і маўчаць усякі раз, калі ўваходзіла ў гэты маўклівы лес. А Філька таксама не хацеў гаварыць пра такую дробязь, як мурашкавы сок. Зрэшты, гэта быў толькі сок, які яна магла здабываць і сама. Так прайшлі яны ўсю прасеку, не сказаўшы ні слова, і выйшлі на процілеглы схіл гары. І зусім блізка, пад каменнай кручай, ля той самай рэчкі, якая, не знаючы стомы, спяшаецца да мора, убачылі яны свой лагер — прасторныя палаткі, што стаялі на ўзлеску.

З лагера даносіўся шум. Дарослыя, відаць, паехалі ўжо дадому, і шумелі адны дзеці. Але галасы іх былі такія моцныя, што тут, наверсе, у маўчанні шэрага маршчыністага каменя, Тані памроілася, нібы недзе далёка гудзе і хвалюецца лес.