Замоўклі словы, ў заміранні
За гукам гук яшчэ трымціць.
Яна ўсхапілася, глядзіць
У невыказным замяшанні.
Журба і радасць, шчасця ніць
Нішто прад ім у параўнанні.
Пачуццяў вір у ёй кіпіць,
Душа скідала свае ковы,
Агонь па целе прабягаў,
І гэты голас, дзіўна ноыв,
Усё, здавалася, гучаў,
І перад раніцай на мгненне
Сон змарыў, вочы ёй самкнуў
Ды яе мыслі скалыхнуў
Прарочым цьмяным летуценнем:
Прышэлец мглівы і нямы,
Нібы сатканы з сонца, цьмы,
Схіліўся ціха к узгалоўю,
І зрок яго з такой любоўю,
Так сумна на яе глядзеў.
То быў не ангел, служка божы,
Яе ахова і старожа:
Вянок праменняў залатых
Не аздабляў кудзер святых;
То быў не пекла госць няўчасны,
Ганебны дух, што сее зло, -
О не: ён быў як вечар ясны,
Ні дзень, ні ноч і не святло.
Последние комментарии
4 часов 8 минут назад
14 часов 28 минут назад
1 день 3 часов назад
1 день 10 часов назад
1 день 11 часов назад
1 день 12 часов назад