КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719582 томов
Объем библиотеки - 1440 Гб.
Всего авторов - 276257
Пользователей - 125349

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

sewowich про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

2medicus: Лучше вспомни, как почти вся Европа с 1939 по 1945 была товарищем по оружию для германского вермахта: шла в Ваффен СС, устраивала холокост, пекла снаряды для Третьего рейха. А с 1933 по 39 и позже англосаксонские корпорации вкладывали в индустрию Третьего рейха, "Форд" и "Дженерал Моторс" ставили там свои заводы. А 17 сентября 1939, когда советские войска вошли в Зап.Белоруссию и Зап.Украину (которые, между прочим, были ранее захвачены Польшей

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
medicus про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

cit anno:
"Но чтобы смертельные враги — бойцы Рабоче — Крестьянской Красной Армии и солдаты германского вермахта стали товарищами по оружию, должно случиться что — то из ряда вон выходящее"

Как в 39-м, когда они уже были товарищами по оружию?

Рейтинг: 0 ( 2 за, 2 против).
iv4f3dorov про Лопатин: Приказ простой… (Альтернативная история)

Дочитал до строчки:"...а Пиррова победа комбату совсем не требовалась, это плохо отразится в резюме." Афтырь очередной щегол-недоносок с антисоветским говнищем в башке. ДЭбил, в СА у офицеров было личное дело, а резюме у недоносков вроде тебя.

Рейтинг: +3 ( 4 за, 1 против).
medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).

Бэзавы попел [Ала Сямёнава] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Стрельцову: „Бывае ўсё-такі зайздросна, Вось ты высільваўся, пацеў, А твой радок надзіва проста У вершы сябра заляцеў”.) Я суцешылася тым, што ў якую трансцэндэнтную гадзіну, калі шэра-бэзавы надвячорак ранняй вясны, строгая графіка дрэў, напаўрэальнае мройлівае паветра, трывога надзеі ў вясновага птаства — i ты сам-насам з усім гэтым, з пранізлівым усведамленнем прыроднай явы — там, недзе, на самым дон­цы свядомасці заўсёды жыла памяць: ёсць чалавек, для якога ўсё гэта таксама не толькі кругазварот прыроды, не толькі час, калі пачынаюць прыкідваць планы на адпачынак.

Сустрэліся мы першы раз... Хаця гэта была хутчэй „невстреча”. Адбылася яна таксама напрадвесні.

Два разумныя хлопцы, сябры Міхася Стральцова, напісалі два артыкулы, аркушы са тры кожны. Артыкулы добрыя. Але нешта ім стрэліла ў голаў зляпіць ix разам i пазначыць як кнігу. A Стральцоў падпісаў той рукапіс як тытульны рэдактар — ганаровы, так бы мовіць. Быў ён тады ў зеніце сваёй славы. Яшчэ малады — a ўжо вядомы. Толькі што выйшла яго кніжка ў Маскве („Что будет сниться”) ca знакамітай прадмовай Янкі Брыля: чытаў „амаль на адной хвалі прыёму” з Буніным.

Мае аўтары, мабыць, ужо распавялі яму пра нашу спрэчку — я лічыла, што два розных артыкулы розных аўтараў яшчэ не кніга — i Стральцоў уляцеў у рэдакцыю: шапка набакір, кажушок наросхрыст (кажушок на тую пару самы ўсхліп моды). Маналог свой ён распачаў ад парогa. Я то рабілася белай, як мой шыкоўны з кутасамі шалік (радасць аж захліствала мяне, калі суседка ў Наваградку прэзентавала гэты дарунак з Аўстраліі), то чырвонай, як мая святочная сукенка. (Канечне ж, я насунула на сябе ўсё лепшае, што ў мяне было, — баран! Божа, не дзеля таго, каб спадабацца ці зрабіць уражанне, — не, я толькі ліхаманкава імкнулася адпавядаць урачыстасці моманту: прыйдзе сам Міхась Стральцоў!) А момант быў сур'ёзны. Гняўлівы Стральцоў распякаў мяне як мог. Я моўчкі стаяла на сваім: максімалізм заклятай выдатніцы.

...Урэшце тыя хлопцы выдалі кожны сваю кнігу. А са Стрель­цовым мы сустрэліся гадоў праз пяць у выдавецтве „Мастацкая літаратура”.

Быў тады, як пазней скажуць, самы застой. Цэлыя пласты гісторыі i літаратуры нібыта i не існавалі — маўчанне. Шмат каго i шмат чаго не друкавалі. Шмат чаго мы i не разлічвалі надрукаваць. Много чаго адстойвалі, „кідаючыся на амбразуру”. Але... Ці то таму, што пачатак кожнай справы надае ўсяму імпэт, ці то таму, што Мікола Гаўрылавіч Ткачоў, наш дырэктар, адміністрацыйны геній, стварыў атмасферу будзённага свята, аднак „в те дни „МЛ” была Эл­ладой”, калі перастварыць вядомыя радкі. Не, садоў Акадэміі ў нас не было, усе рэдакцыі сядзелі ў двух пакоях. Ажно дзе-небудзь аполудні ў пакоі віхурна з'яўляўся Рыгор Барадулін — толькі што ці то з Ушачаў, ці то з Багамскіх астравоў. Увесь у рыфмах, яркі, шчодры, i незбыт добры, i незбыт з'едлівы адначасова. „Як захлынуўся ад радасці жаўранак...” Праходзіла праз пакоі Алена Васілевіч — сама жаноцкасць, у элеганцкім паліто i рамантычным капелюшы... У вэлюме сваіх апавяданняў, сваёй трылогіі... Узнікаў канцэнтравана-інтравертны Алесь Разанаў, нібыта толькі што скончыўшы дыялог ці то з Сакратам, ці то з Хайдэгерам... Шпарка крочыла з ахапкам кветак Вера Палтаран — i валашковым цветам цвілі яе вочы... Сыходзіў з нейкай урачыстай явы ў шалёна выразнай форме каўтаранга Васіль Хомчанка. Схіляла над рукапісам класічны профіль Галя Шаранговіч — ці то багіня, сышоўшая з нябёс, ці то патрыцыянка з выявы стараветнага майстра. У палоне вандроўнай рамантыкі 60-х шукала сапраўднасць свайго „я” яе іменнічка Галя Нужкова. Вялі інтэлектуальныя размовы малодшыя рэдактаркі... Уводзілі ў ашалом душы паэтаў красуні-машыністкі...

Царавала атмасфера паразумення, надзей, спадзяванняў...

Заходзіў i Міхась Стральцоў. Знакаміты. Але да той незамглёна светлай славы дадалася яшчэ адна. Тая слава, што спадарожнічала не аднаму i не двум паэтам. Празаікам. Мастакам. Тая слава, што прывяла i ў Мазыр, адкуль я атрымала ліст...

З пачатку 70-х i ўзніклі тэлефонныя „спатканні”. Нейкай парою ён званіў часта, нейкай — гады ў рады. Заходзіў у выдавецтва. „Праводжу цябе да тралейбуса”. — „Чакай, я куплю піражок”. Ён гмыкаў, пасміхаючыся. I купляў на цэлы рубель тых піражкоў (ці не апошні рубель? Ён тады не рабіў афіцыйна, i грошы не вяліся ў яго). „Ведаеш, я буду цябе сустракаць, як з дзіцячага саду”. I мы доўга шпацыруем — з Паркавай магістралі (праспекта Машэрава) прысадамі, разлеглым яблыневым садам. „Ведаеш, Алеся (малодшая дачка, ад другога шлюбу) збіраецца ў секцыю тэнісу”. „Хто твой муж? Я ніколі не апушчуся да таго, каб пытацца ў некага”. „Вераніка [сярэдняя дачка, ад першага шлюбу], мая малодшая дарослая дачка, „піша”. „Здаецца: нешта ёсць”. Гэта пазней, ужо ўлісце, з Мазыра.

Згадваю ўсё гэта я зноў жа не дзеля рызыкі пазначыць — бачыце, як ставіўся да мяне Міхась Стральцоў, — а каб падаць штрышкі ягонага характару.

Ведала я яго,