КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 715273 томов
Объем библиотеки - 1417 Гб.
Всего авторов - 275224
Пользователей - 125215

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Каркун про Салтыков-Щедрин: Господа Головлевы (Классическая проза)

Прекраснейший текст! Не текст, а горький мёд. Лучшее, из того, что написал Михаил Евграфович. Литературный язык - чистое наслаждение. Жемчужина отечественной словесности. А прочесть эту книгу, нужно уже поживши. Будучи никак не моложе тридцати.
Школьникам эту книгу не "прожить". Не прочувствовать, как красива родная речь в этом романе.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Кук: Огненная тень (Фэнтези: прочее)

Интереснейшая история в замечательном переводе. Можжевельник. Мрачный северный город, где всегда зябко и сыро. Маррон Шед, жалкий никудышный человек. Тварь дрожащая, что право имеет. Но... ему сочувствуешь и сопереживаешь его рефлексиям. Замечательный текст!

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Кук: Десять поверженных. Первая Летопись Черной Гвардии: Пенталогия (Фэнтези: прочее)

Первые два романа "Чёрной гвардии" - это жемчужины тёмной фэнтези. И лучше Шведова никто историю Каркуна не перевёл. А последующий "Чёрный отряд" - третья книга и т. д., в других переводах - просто ремесловщина без грана таланта. Оригинальный текст автора реально изуродовали поденщики. Сюжет тащит, но читать не очень. Лишь первые две читаются замечательно.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Вэнс: Планета риска (Космическая фантастика)

Безусловно лучший перевод, одного из лучших романов Вэнса (Не считая романов цикла "Умирающая земля"). Всегда перечитываю с наслаждением.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
pva2408 про Харников: Вечерний Чарльстон (Альтернативная история)

Ну, знаете, вас, скаклоамериканцев и ваших хозяев, нам не перещеголять в переписывании истории.

Кстати, чому не на фронті? Ухилянт?

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Бэзавы попел [Ала Сямёнава] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

толькі затым, каб атрымаць ад цябе ліст. Не палянуйся, га? Пішы — мне ўсё будзе цікава.

Міхась.”

Нейкім дзівам у мяне засталося некалькі чарнавікоў маіх лістоў — ці, шчыра кажучы, проста было вельмі накрэмзана, то перапісана, a неперабеленыя асобнікі я паклала разам з лістамі Стральцова. Увогуле, што сталася з лістамі, адрасаванымі Міхасю Стральцову, не ве­даю. Камісія па спадчыне не мае ні лістоў Рыгора Барадуліна, ні Карласа Шэрмана, ні Валянціна Аскоцкага, ні Вячаслава Івашчанкі, ні многіх іншых.

Але — лісты Міхася Стральцова ў мяне цалюткія — усе. (Сямейная традыцыя была — захоўваць лісты, калі яны не кампраметуюць нейкім чынам адрасата. Лічу, што лісты Стральцова мецяць вышыню i высакароднасць яго натуры.)

А першы мой ліст (чарнавік якраз ёсць) пачынаўся так:

„Дарагі Міхась!

Не буду паважна дражніцца — Лявонавіч!

Дык вось. Сяджу гэта я надвячоркам, гляджу, як гойдаюцца со­сны ў балтыйскім небе i дыбаюць на вечаровы шпацыр хмаркі — што масквічоўкі з Дома творчасці — тут табе i ружовыя, свежанькія, i вяршкова-пульхныя, i чырванавата-шэрыя, i сівенькія...” I пісала я там пра нейкую драбязу: пра тое, што „пан Езус наладзіў тут навальніцы +25° па Цэльсію ў канцы верасня”, што ў Мастацкім музеі ў Рызе адбылася выстава Барыса Берзіня i мне страшэнна спадабаўся ягоны аўтапартрэт: „немалады немаўля ў расхрыстаным вянку-веніку на галаве”, пра дзівосы-аб'явы „Ригас бале”: „Нежанаты мужчына або ўдавец ...можа напісаць ліст жанчыне-ўдаве, каравокай i чарнабровай брунетцы”. Была восень 1982-я ад нараджэння Хрыстова, усе хатi бодзі-шопінгі былі наперадзе, i я здзекавалася як магла з той, што займалася наіўна-таннай самарэкламай: „каравокая i чарнабровая”.

Міхась адпісаў. І было ліставанне. Даужынёю ў год — з восені 1981 да восені 1982 года (больш дакладна — да снежня). Пакуль ён быў у Мазыры.

Ліставанне. Тэлефонныя званкі. Сустрэчы — часцей выпадковыя. „Есть в близости людей заветная черта...” У нашых адносінах гэ­та заўсёды была дыстанцыя. Тая дыстанцыя, што змяшчала i нязмушанасць сяброўскіх адносін, i літаратурна-мройнае дадумванне адно аднаго. І аберацыю часоў. Студэнцкіх. Нядаўніх. Сённяшніх. Было, магчыма, i тое, пра што ён напісаў у адным са сваіх вершаў, якія былі ў лістах: „Так размінаецца душа з другой душой — i плача вецер...” Магчыма — але яшчэ раз мушу тут пазначыць менавіта дыстанцыйны стыль нашых адносін: ён заўсёды накладвае свой адбітак. I — як сведчыў Пастарнак, „вобраз... чалавека... большы за чалавека”. Але пра гэта крыху пазней — з нагоды стральцоўскіх разваг пра „адрасатаў” i „герояў” вершаў. (Згадваю ўсё гэта не дзеля таго, каб давесці свету гісторыю нашых узаемаадносін, а дзеля таго, каб пазначыць вельмі важныя стасункі для разумення такой творчай асобы, як Міхась Стральцоў.)

Дарэчы, па універсітэце я Стральцова не памятаю. А ён недзе здалёк заўважыў, але не падышоў. „Можа, i добра, — гаварыў ён год праз дваццаць, — i напакутавалася б ты са мной”. Ну, але ж — дваццаць год накладваюць такі своеасаблівы адбітак на любое вызнанне: хочаш — жартуй, не хочаш — таксама жартуй. Была ў яго рэпліцы добрая доза іроніі, i не адну мяне, безумоўна, заўважала яго вострае юнацкае вока. Але ж — жанчыны так любяць салодкі падман. „Ах, обмануть меня нетрудно, я сам обманываться рад”. А я тады, у студэнцтве, i ад блізарукасці, i ад галавы, „поўнай сонцам”, i ад таго, што неба было для мяне колеру мары, а край свету недзе побач, на рагу знаёмых вуліц, ад звоннага тлуму сталіцы пасля наваградскай цішы — не пабачыла, не згледзела. Шмат чаго не пабачыла, не згледзела... A блакітны вецер стральцоўскай мары заспеў мяне, канечне ж, насуперак логіцы (наскрозь алагічны чалавек) у маёй любімай бібліятэцы, калі прачыталася:

„У радасці свая вясна, i калі стане вясновай душа — народзіцца радасць.

I неабавязкова ёй прыходзіць да чалавека вясной: ёсць яшчэ лета i зіма, ёсць восень, i ёсць яшчэ дзень i ноч, усход i заход сонца. Зімою трашчыць уночы на рэках лёд, i гул ідзе высока, аж да неба, a раніцай ляжаць снягі, ружовыя i чыстыя, Як радасць. A ў жытнёвае лета вісіць над зямлёю яблык, пераспелы i светлы, як даўняя журба; ён упадзе — надыдзе восень, а восенню хлапчукі пякуць на полі бу­льбу, i ўвосень прыходзяць да чалавека ўспаміны пра маленства. Але толькі высока ў небе клічуць радасць журавы, i калі яна запознілася да цябе, зімой ці летам, удзень ці ўночы, дык абавязкова прыйдзе з гэтаю песняю, i ты, можа, спазнаеш тады i трывогу, i шкадаванні, i журбу, але ўсё адно гэта будзе радасцю”.

Свет існаваў. Свет руйнаваўся. На вачах. Камінка ў мяне не было. Грубка роднага дома была за сто пяцьдзесят кіламетраў. Класічны, прыгожы спосаб знішчэння ўласных допісаў — спаліць! каб быў толькі попел — не існаваў. І я ціха шматкавала спісаныя замашыстым почыркам лісткі ў сметніцу бібліятэкі. „Уже написан Вертер...” (Пазней даведалася, што адчуванне тое было знаёмае i самому