КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713242 томов
Объем библиотеки - 1404 Гб.
Всего авторов - 274673
Пользователей - 125099

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Чарвяк [З Дашкевіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]


Зміцер ДАШКЕВІЧ

ЧАРВЯК

Я стаяў у “клетцы”. Гэта была адна з трох камер КПП-2 — 50 на 50 см, з цаглянымі сценамі і замест дзвярэй кратамі, якія гэтак жа адчыняліся і зачыняліся. Дзякуючы дызайнерскім асаблівасцям, буды гэтыя і называюць у народзе “клеткамі” ці “стаканамі”.

КПП-2, як і кожнае такое КПП у іншых лагерах, падзяляе жылую і працоўную зоны. Апроч камер для правапарушальнікаў, на КПП, перадусім, знаходзяцца: пакой дзяжурнага, дзе ўсталяваны электронныя прыборы кантролю калоніі; у выглядзе дзвярной рамы — металашукальнік, праз які мусяць праходзіць зэкі вяртаючыся з прамзоны. Ёсць тут яшчэ невялікі кабінецік, на сцяне яго вісіць пластыкавы макет зоны з усімі абарончымі рубяжамі: адначасова і пакой для інструктажу змены перад працаю, і перакусачная; а побач месціцца пакой для дагляду асуджаных, перад закрыццём у “стакан”. У пакоі гэтым, чамусьці, стаіць вялізны сейф.

— Што захоўваеце ў сейфе-та? — запытаў я неяк у кантралёра, каторы асабліва пільна там мяне распранаў.

— Паслядоўнасць растрэлу бандытаў пры надзвычайным становішчы, — ці тое усур’ёз, ці тое па прыколу заявіў мне даглядчык.

— Дык якія вам паслядоўнасці? — даў я ў сваю чаргу параду. — Шмаляйце ўсіх направа-налева і канцы ў ваду.

— Ну так, вады тут шмат, — загадкава пагадзіўся той.

Што мне было яшчэ казаць? Вады і сапраўды там шмат — зона стаіць у возеры. Віцебшчына — край блакітных азёраў.

— Трымай.

Я працягнуў з клеткі руку і зэк гэтак жа хутка паклаў нешта мне ў далонь ды тут жа выйшаў у шэрагу асуджаных, што вярталіся з працы ў зону.

Я расціснуў кулак—то былі тры шакаладныя цукеркі. Мяне ажно праняло: не тое, каб ад шакаладных пачастункаў (раздаваць якія невядома каму — гэта святатацтва для зэка), як ад разумення таго, што сярод гэтага шэра-чорнага натоўпу чалавекаў, усё ж, больш, чым тое можна было б меркаваць. Вось гэты—невядома хто,але не пабаяўся падтрымаць, хоць, безумоўна, ведае, што вокамгненна можа патрапіць у няласку і стаць побач, у суседнюю клетку.

— Што там перадалі табе? — адразу падскочыў малы вяртлявы кантралёр.

— Цукеркі.

— Хто перадаў?

— Не ведаю.

— Пакажы.

Я дастаў цукеркі з кішэні.

— Давай сюды.

— Ды ўжо не перапрацоўвай ты можа? — кінуў я спакойна, але з некаторым абурэннем.

— Я тут пакладу, — асёкчыся апраўдаўся Дзяніска, — непаложана.

— На, — непаложана, дык непаложана.

— Во, будуць наверсе, — і стаўшы на дыбачкі, ён паклаў непаложанае на дах майго стакану. — Па вызваленні забярэш.

Я прамаўчаў, даючы разумець, што забяру і без ягоных парадаў: дзе тое бачана, каб зэк шакалад мог забыць?!

Неўзабаве прыйшоў і мой вызваліцель — доўгі руды кантралёр з траха лупатымі вачыма. Адчыняючы клетку, ён з усмешкаю запытаў:

— Ну што ты, усё парушаеш?

— Канешне, — пацвердзіў я, выйшаўшы з камеры, і адразу згроб з даху цукеркі.

— Ты мо завязвай з гэтым?

— Не магу: парушаць рэжым — гэта маё крэда. І тут, і на волі.

— Раскруцяць жа.

— Ды кішка ў іх танка, — адсёк я ўпэўнена.

— Не, тут раскруцяць, павер мне, — паківаў той.

— Ну дык няхай і круцяць, у нас усё адно, за кожным вызваленнем ідзе арышт.

Пасля колькісекунднай паўзы рыжы зрабіў дапушчэнне:

— Тут ты мо і маеш рацыю.

— Гэта не я, гэта класік гулагаўскай прозы жыцця, — удакладніў я, ідучы ды выхаду, і кінуў на развітанне: — Давай!

— Сёння ўжо не завітаеш да нас? — падкалоў мяне кантралёр.

— Куды ж ужо на ноч? Заўтра мо, пасля “промкі”.

— Ну глядзі, нашыя апартаменты заўсёды радыя вас прыняць.

— Гэта не можа не абнадзейваць, Пятро! — падзякаваў я і выйшаў з КПП.

Перад адбоем я піў смачную гарбату са смачнымі шакаладнымі цукеркамі і думаў: “Дай Бог харошаму чалавеку здароўя і добрую жонку!”

Што такое “промка”? “Промка” —гэта галоўны інструмент перавыхавання зэка. Як падаткавікі маюць штомесяцовую разнарадку на колькасць злоўленых неплацельшчыкаў “мзды”, дзяржкантрольшчыкі — на колькасць выяўленых сабатажнікаў мадэрнізацыі і г.д., і г.д., так і турэмшчыкі маюць спушчаны з вярхоў план на адсотак перавыхоўванага кантынгенту, і адсотак не абы які — 100 працэнтных пунктаў. І няхай ніхто не думае, што гэта завялікія патрабаванні, бо зона іх не толькі выконвае, але і перавыконвае. Не, я не пра прыпіскі, усё адбываецца цалкам законна, па наступнай схеме. Выходзіць на промзону, да прыкладу, 10 зэкаў — гэта азначае, што ўсе яны перавыхоўваюцца і перавыхаваныя да рэшты вызваляюцца ўмоўна-датэрмінова ці, хаця б, “па званку”. Ужо маем 100 працэнтаў перавыхаваных. Праз колькі месяцаў— “дома” 9 з 10. Іх зноў перавыхоўваюць, зноў вызваляюць, і вось, маем мы —190%! Канешне, было