КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714640 томов
Объем библиотеки - 1414 Гб.
Всего авторов - 275117
Пользователей - 125169

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

A.Stern про Штерн: Анархопокалипсис (СИ) (Фэнтези: прочее)

Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)

Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)

Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).

Сьмерць лютністы [Сяргей Балахонаў] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]


Сяргей Балахонаў

Сьмерць лютністы

Апавяданьне з часоў апошняй нямецкай акупацыі

Немцы не дазволілі нармальна справіць навагоднія сьвяты. Не зважаючы на вялікі спадзеў многіх ахвотнікаў, фаервэркі былі катэгарычна забароненыя пад пагрозаю карных захадаў ажно да расстрэлу. Як папраўдзе, расстрэлы дужа нэрвавалі менскі люд. Неяк цяжка было сьцяміць, чаму немцы, калі што ня так, хапаліся за зброю. Амаль як бальшавікі тыя. Хаця апошнія чынілі практычна ўсё ўпотайкі безь нямецкае схілкі да паказальнасьці, але хто ж у Менску ня знаў мясьціны, дзе НКВД мардаваў людзей?! Хто-ніхто, аднак, быў гатовы зразумець немцаў, бо ў менскіх ваколіцах шнырылі савецкія банды, а руіны самога места таксама былі ня надта бясьпечнымі з прычыны дзейнасьці зладзейскіх груповак, якія менавалі сябе „патриотическим подпольем“. Так ці гэтак, але стрэлы тут гучэлі штодня, бо нямецкая адміністрацыя ня мела аніякае пэўнасьці, што пад выглядам фаервэркаў чырвоныя ня ўчыняць якой-кольвек дывэрсіі.

У адной з кватэраў на Старажоўцы Новы год сьвяткавала грамада прагрэсіўнае беларускае моладзі. Хлопцы й дзяўчаты пад немудрагелістую заедзь пілі крэпкую самагонку, слухалі спадзеўны Лёндан і зьненавідную Маскву, шэптам пяялі народныя й нацыянальныя песьні, гутарылі пра паваенную будучыню мілае Бацькаўшчыны. Нехта з хлапцоў прыцёг даўных віленскіх паштовак „Беларускі флірт“. Знаны ў сябрыне лютністы Анатоль Лагуцёнак пачынаў гэты флірт выабражаць, чапляючыся да прытомных дзяўчат. Было сьмешна. Сьмяяліся да праўды, ня ўсе, бо на вечарынцы знайшлося месца гмураватаму Міхасю Лапіцкаму, каторы такіх публічных жартачкаў ня дужа паважаў. На пачатку вайны ён дзейнічаў у складзе групы, што высадзілася каля сталіцы Савецкае Беларусі для таго, каб чыніць перашкоды адступаючым чырвоным войскам. Потым доўгім часам хлопец мусіў перабываць у Гомелі, які немцы далучылі да сваёй „Украіны“. Відавочна, Міхась бы там і застаўся, каб не тупое хваравітае пачуцьцё адарванасьці ад усякага беларускага жыцьця. Акром жа таго сэрца мкнулася міжволі туды, дзе жыла тая, якую ён, здавалася, кахаў. „Закаханы беларускі эсэсавец“, — іранічна хмыліўся хлапец сам сабе, бо працягваў службу ў 13-м беларускім баталёне SS. Каханая ж, як гэта ўчастых бывае, ладна адмянілася ад пары іхняга апошняга пабачаньня за філіжанкаю сапраўднае бразыльскае кавы й ісьцінна- арыйскае чакаляды. Тое ўжо была не ранейшая Ганулька й не товарищ Анна, а вельмі сур ’ёзная фройляйн — Hanna Smetantschuk. Добр а ўмеючы па-ня мецку, дзяўчына стал ася тлу мачкай пр ы адным з палкоўнікаў у Менску. HerrOberst, папсаваны мазгамі на вайне ды ежы, глядзеў на Ганну выключна як на тлумачку з барбарскае славяншчыны на крывічэсьлівую нямецкую мову, ня робячы ніякіх пасьлізьненьняў на ейную жаноцкасьць. Міхась тое ведаў, але ласкавасьць каханай пры сустрэчы падав алася яму надта ўдаванай, а ў словах ейных чулася паняверка. Яна адно здагадвалася, што жаўнерык мо й сапраўды аб ёй трошкі няроўненька дыхае. Ці ня трошкі. Фройляйн ня цешыла вонкава каменная натура сп. Лапіцкага, ягоная станаўкая маўклівасьць ды задуменнасьць. Гэта агулам яе бянтэжыла, бо яна ўважала Міхася за нядрэннага літаратара, зь немалою насалодаю чытаючы яго допісы й вершы на бачынах нешматлікіх беларускіх выданьняў.

Даўней, чым Міхася, фройляйн Сьметанчук ведала сп. Лагуцёнка, які да прыходу немцаў быў сур ’ёзным маладым чалавекам. Удзень ён вывучаў Маркса, Энгельса, Сталіна, а ўначы чытаў забароненых бальшавікамі дзеячоў і паэтаў. Апошняе ён рабіў так удала, як ніхто, бадай, у даваенным Менску, бо не адзін ягоны раўналетак трапіўся на гэтым. Як прыйшлі немцы, Анатоль закінуў і камуністычных клясыкаў, і беларускіх нацдэмаў. Змайстраваў сабе лютню ды спаміж заняткам настаўнічаньня граў сям-там для собскага задаволеньня ды ўцехі публікі. Анатоль быў неймаверна таварыскім, грамадзейскім хлапцом, як сказаў аднойчы пра яго др. Янка Станкевіч. Зь яго проста выпірала энэргія, якая здавалася бясконцаю, аж пакуль не адбываўся катастрафічны спад настрою, калі прыпаміналася вакольная рэчаіснасьць, у якой панавала вайна. Дык жа за лепшае ў такіх варунках ён лічыў сьмех і „здаровы цынізм“. Толькі ж Ганьне з таго было ні холадна ні цёпла, і яна із сталым посьпехам стрымлівала ўсе аблогі, якія ўчыняў Лагуцёнак, імкнучыся авалодаць ёю. Ангельскае слова „сэкс“ тады ня тоўпілася ў шэрагу папулярных між беларускага народу. Гаварылі часьцей пра любоў, робячы тое з пэўнаю інтанацыяй, насычанай прыцемненаю неадназначнасьцю. „Знаеш, meine Liebe, любоў — гэта яшчэ ня ўсё, што патрэбна для нармальнае паненкі, пагатоў у цяперашніх умовах, пагатоў ад жанатага мужчыны,“ — казала не аднойчы тлумачка лютністу. Але, як Анатоль ні выпытваў, ніколі не ўдакладняла, што ж тады паненцы сапраўды трэба. Падобных дыялёгаў не бывала між Ганнаю й Міхасём. Жаўнеру было прасьцей пакласьці свае думкі на